Palyaunichi писал(а):Заўважана, што германцы, апаноўваючы новыя краі, звычайна досыць хутка гублялі сваю мову і пераходзілі на мову падпарадкаванага народу, але зацята захоўвалі свае германскія імёны. Гэтыя імёны рабіліся прыкметаю арыстакратызму іх носьбітаў, бо заваёўнікі-германцы стаялі ля вытокаў шляхецкіх родаў падпарадкаваных краёў. Чыста тое самае адбывалася і ў Вялікім княстве Літоўскім. Князі-Гедымінавічы, прадстаўнікі іншых княскіх і шляхецкіх літоўскіх родаў ужо ў 14 стагоддзі, безумоўна, былі славянамі з гледзішча мовы і культуры, але працягвалі гарліва захоўваць свае старажытныя германскія імёны ў якасці прыкметы прыналежнасці да паноўных колаў ВКЛ. У той жа час адбывалася славянізацыя гэтых германскіх імёнаў. Ужо ў летапісным паведамленні пад 1219 г. бачым літоўскіх князёў Рушковічаў і Булевічаў (іхнія імёны ёсць яўна германскімі: Кінтыбут, Ванібут, Бутавіт, Вішымут, Гедывіл) [21]. Пазней славянскія прозвішчы на -віч у спалучэнні з собскімі германскімі імёнамі робяца звыклымі для літвінаў: на працягу 13–14 ст. бачым Сірвіда Рушковіча, Юрыя Вітаўтавіча, Даўгвідавічаў, Даўнаровічаў, Радзівілавічаў, Данілу Вісавідавіча, Бутвіда Ракутовіча, Бутрыма Савічэвіча, Лелюша Герстаўтавіча, Дзерманта Савігінавіча, Братошу Гайлютовіча і інш. [22]. Для германцаў, як і для славянаў, быў уласцівы культ воўка і лікантрапічныя матывы ў фальклёру: у германцаў былі пашыраны імёны з фармантам -wulf- (“воўк”). Такія імёны былі пашыраны і сярод літвінаў. Гэтак, пра брата князя Гердзеня Віда летапіс кажа: “егожъ люди Волкомъ звали” [23]. Сярод баяраў, што прысведчвалі акт Віленска-Радамскае уніі 1401 г., былі Воўчка Вялютовіч, Воўчка Тансаўтовіч, Воўчка Мілейкавіч [24]. Сярод баяраў, што прысведчвалі акт Гарадзельскае уніі 1413 г., былі Міцусь Вільчковіч, Воўчка Кульва, Воўчка Ракутовіч [25]. Сведкамі дамовы Літвы з Тэўтонскім ордэнам у 1432 г. былі баяры Даўмонт Ваўковіч, Воўчка Страчэвіч, Васько Ваўчковіч [26]. Ваўкі згадваліся і ў летапісных апавяданнях аб заснаванні Вільні і Вількаміру [27]. Між тым, у балтаў культ воўка і лікантрапічныя матывы не існавалі.
не перестаю удивляться как нашу историю постоянно пытаются вывернуть на изнанку.
Уже давно установлено, что Рушковичи и Булевии (оцените хотя бы их фамилии) - принадлежали лютичам. И НИКАКОГО отношения к германцам не имели. Лют - в переводе с нашего (а не немецкого) - это волк (потому и глагол лютый). Тотем волка - тотем лютичей (наш тотем), а не германцев. Тотем германцев - ворон и дикие собаки Дин или Динго(именно они сидели возле ног Одина, а вовсе не волки, как трактуется ныне).
Да и какое отношение имена -бут имеют к германцам?
