Модераторы: Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko, Станислав Матвеев, Pavel
19-12-2010
Рымашэўскі: У спецслужбаў не атрымаецца прадухіліць Плошчу
Створана фальшывая версія сайта БХД, якая змяшчаецца па адрасу http://bchdd.in/. Вонкава копія цалкам нагадвае арыгінал. На галоўнай старонцы сайта-фальшыўкі змешчана фальшывая інфармацыя, што ў нядзелю 19 снежня у царкве Св. Марыi-Магдалiны ў Менску пройдзе малітва за Беларусь, прыняць удзел у якой запрашаюцца ўсе грамадзяне.
Кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД Віталь Рымашэўскі заяўляе, што інфармацыя аб правядзенні малітвы за Беларусь 19 снежня у царкве Св. Марыi-Магдалiны ў Мінску а 20.00 не адпавядае рэчаіснасці і мае на мэце ўвесці ў зман беларускае грамадства дзеля таго, каб прадухіліць маючыя адбыцца пратэсты грамадзян супраць узурпацыі ўлады ў Беларусі дзеючым кіраўніком дзяржавы. Планы кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД Віталя Рымашэўскага наконт правядзення акцыі на Кастрычніцкай плошчы застаюцца нязменнымі.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, кандыдат ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, а таксама тыя, хто прыедуць з рэгіёнаў рушаць на плошчу ад чыгуначнага вакзала. Збор празначаны на 19.00, а 19:30 людзі вырушаць у бок Плошчы.
Віталь Рымашэўскі: “Беларускі рэжым вядзе сапраўдную кібервайну са сваім народам. Спярша яны парушаюць законы Беларусі, фальсіфікуюць выбары і абвешчваюць свайго “хроснага бацьку” прэзідэнтам. Якой рэакцыі такое кіраўніцтва чакае ад падманутых імі жа людзей?! Я ведаю адно, ніякімі метадамі у спецслужбаў не атрымаецца спыніць Плошчу!”
Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0