Pavel писал(а):Надышоў час і мне выказацца:
Асабіста мне больш сімпатызуюць па сваім змесце некаторыя пасты Ката, чым яго 'нэмезіі' - Скіндэра.
Так, я часткова падзяляю погляды апошняга. Але яго стыль дыскусіі ды абразы ў адрас апанентаў мне часам падаюцца вельмі беспардоннымі ды хамскімі. Я мала тут што выдаляю, за рэдкім выключэннем. Бо няма жадання чытаць усё гэтае ' бухценне ' Івана, які будзе пратэставаць, калі яго пасты пачну мадэраgваць па-сапраўднаму. Ды і часа на гэтае неяк марнаваць няма асаблівага жадання.
А мне падаецца неабходным было ўдакладніць – у дачыненьні да каго?
Абагульненьне ў гэтым абвінавачваньні – можа прынесьці доўгатэрміновую паразу.
Ня згодзен разглядаць наўмыснасьць у Вашым выказваньні.
Тым ня меньш – яно балюча кранае.
І тут верагодна было б удакладніць – пры якіх абставінах – “ падаюцца вельмі беспардоннымі ды хамскімі”?
Ці разглядець -- які сэнс бачыцца верагодным у пэўных узаемаадносінах.
Таму што манера паводзін персанажа накшталт Ката – прадугледжвае яго абавязковы экспресіўны уціск .
Які ня цураецца аніякімі бруднымі этычнымі прынцыпамі.
Метад увогуле адзіны – маральна падавіць субяседніка .
Атрымаўшы перавагу – растаптаць.
І тут ім выкарыстоўваюцца ўсе сродкі:
Хамства, жлобства, паклёп, хлусня, падсоўваньне недакладных звестак.
Мне добра знаёмы падобныя інструменты ўзьдзеяньня.
Я дакладна знаёмы зь імі, і вядома знаю, як ім супрацьстаяць.
Болей таго – я маю канкрэтную практыку – як іх прадугледжваць.
Не дазваляючы уцягнуць сябе ў прыгатаваную загадзя пастку.
Проста доўга жыву на сьвеце.
Многае чаго давялось пабачыць, спытаць.
Таму стэрэатып паводзін Ката наткнуўся на сьцяну, якую пераадолець ня мае магчымасьці.
Таму, што ня запраграміраваны на падобны сцэнар.
А звонку мае паводзіны выглядаюць, як Вы кажаце – “вельмі беспардоннымі ды хамскімі”.
А на самой справе – гэта сродак супраціву.
Інакш – я быў бы даўно растаптаны ды замардаваны.
А зь твару Ката ня сходзіла яхідная ўсмешка.
Як гэта здаралася неаднойчы зь іньшімі ўдзельнікамі форума.
І на што разлічваў Кот – але, вядома -- змарнаваўся.
Усё на самой справе – ня вельмі складана.
Але бруду на цябе выліваецца зашмат.
Калі ёсьць жаданьне трывать – трымай.
Няма жаданьня – зыходзь.
Што тычыцца мадэрацыя па-сапраўднаму – дык я абедзьвімі рукамі толькі – ЗА.
Але ў дачыненьні да ўсіх.
Я за роўныя магчымасьці.
Але катэгарычна супраць саціяльнай роўнасьці.
Я стараюся ня ўжываць ненарматыўную лексіку—
І да ветлівых людзей ставіцца лагодна.
Між тым да людзей злаваных сваёй ангажаванасьцю -- якія на суразмоўцу спаганяюць сваю заклапочаннасьць –
Я ня здольны адказваць інакш – чым тым, як яны таго на той момант заслугоўваюць.
"Бонд. Джеймс Бонд".