
«Гісторыя Літвы» – у электроннай версіі і на 7 мовах
крыніца: паводле obzor.lt
апублікавана: 09:37 10/07/2013
Друкаваць
Англійская, нямецкая, французская, іспанская, руская і польская – на гэтых замежных мовах можна будзе прачытаць «Гісторыю Літвы» («Lietuvos istorija»). Электронная версія гэтай кнігі даступная для бясплатнай запампоўкі або чытання ў інтэрнэце. У кнізе сцісла, але паслядоўна даецца гісторыя Літвы ад стварэння дзяржавы да ўступлення краіны ў Еўрапейскі звяз.
Выдадзеныя на шасці замежных мовах кнігі ўжо адпраўляюцца ў амбасады і сталыя прадстаўніцтвы Літвы па ўсім свеце. Падчас старшынства Літвы ў Радзе Еўропы «Гісторыю Літвы» будуць бясплатна распаўсюджваць сярод удзельнікаў і гасцей розных сустрэч.
«Старшынства ў Радзе ЕЗ – гэта выдатная магчымасць азнаёміць свет з багатай і цікавай гісторыяй сваёй краіны. Электронная версія кнігі, я спадзяюся, заахвоціць і маладых людзей Літвы адкрыць гэтую кнігу ў інтэрнэце ці на сваім смартфоне. Я рады, што сумесная праца чатырох знаных гісторыкаў выдатна перадае месца Літвы ў старой і найноўшай гісторыі Еўропы», - кажа намеснік міністра замежных спраў Вітаўтас Ляшкявічюус.
Аўтары кнігі «Гісторыя Літвы» («Lietuvos istorija») – праф. і амбасадар Альфонсас Эйдзінтас, праф. Альфрэдас Бумблаўскас і Антанас Кулакаўскас, доктар гістарычных навук Міндаўгас Тамашайтціс.
Праф. А.Бумблаўскас разглядае перыяд з самых старажытных часоў да распаду Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. Перыяд пад кіраваннем царскай Расеі, нацыянальнае адраджэнне апісвае праф. А.Кулакаўскас, а адраджэнне Літоўскай дзяржавы і яе развіццё ў міжваенны перыяд даследуе праф. А.Эйдзінтас. Доктар гісторыі М.Тамашайціс прадстаўляе ў кнізе самы складаны перыяд гісторыі Літвы – савецкую і нацысцкую акупацыі, Халакост, адпор агрэсарам – і аднаўленне Літоўскай дзяржавы ў 1990 г., яе вяртанне на палітычную карту Еўропы.
У рэдакцыйную калегію кнігі ўвайшлі акадэмікі Інстытута міжнародных адносінаў і палітычных навук – праф. Раймундас Лапата, Альвідас Ёкубайціс, Вітаўтас Раджвілас, д-р Інга Вінаграднайце.
Прэзентацыя кнігі «Lietuvos istorija» на літоўскай мове адбылася 30 жніўня 2012 года. Яе па замове Міністэрства замежных спраў на шасці мовах выпусціла ў свет выдавецтва «Eugrimas».
Электронную версію кнігі як на літоўскай мове, так і на шасці замежных мовах можна знайсці на сайце старшынства Літвы ў ЕЗ
www.eu2013.lt.
Выдавецтва «Eugrimas» разам з дыстрыбутарам электронных выданняў «PRODIGITA» змясьцілі кнігі ў міжнародную пошукавую сістэму
www.ebooksbylanguage.com, тым самым даючы магчымасць бясплатна спампаваць кнігу на любой мове, і загрузіць яе на свой планшэт ці смартфон.
The History of Lithuania (in Lithuanian)
The History of Lithuania (in English)
The History of Lithuania (in German)
The History of Lithuania (in French)
The History of Lithuania (in Spanish)
The History of Lithuania (in Polish)
The History of Lithuania (in Russian)
http://www.arche.by/by/page/reviews/15649Тым, хто лічыць летувіскій пірамідон дзіцячымі гульнямі..