Як я разумею, некаторыя фарумчане не жывыя, каб не навесіць на апанентаў нейкія "мянушкі", аднесці іх да нейкай катэгорыі, якая імі лічыцца дрэннай і непатрэбнай. Вось, напрыклад, прыгадваючыся ледзь не ў кожным пасце нашых тут беларусафобаў ды літвінафобаў нейкі "змагар", які ім падаецца дужа абразлівым. Маўляў, змагацца за шчасце свайго народа - апошняя справа. Куды лепш гадаваць сваю д-пу, ухваляючы тую сацыяьна-эканамічную і палітычную рэальнасць, у якой яны жывуць апошнія 19 год.
Ну дык і сцяг вам у рукі, той самы - закат над балотам... можа, некаторыя з вас, трохі ўмнейшыя, на словах і не любяць папуколі, быццам бы абстрагуюцца ад яго (зразумела з мэтай, каб не падавацца ідыётамі ў вачах сярэдняга беларуса). Але і тыя з'яўляюцца, нажаль, аморфным правадніком палітыкі АГЛа, накіраванай на як мінімум тармажэньне ды ўтварэньне цяжкаадольваемых перашкодаў на шляху пераўтварэньня насельніцтва РБ у самастойную і самадастатковую (наколькі гэта магчыма ў час глабалізацыі) нацыю. Такую ж, як суседнія краіны, з сваёй мовай, развітай эканомікай ды прамысловасцю, самапавагай, старадаўней сімволікай ды дзяржаўнымі атрыбутамі, пэўным палітычным уплывам, самастойнай, а не прарасейскай палітыкай, ігд. Краіну, якая б раз і назаўсёды выраклася ды вынесла справядлівы прысуд тым старонкам сваёй гісторыі, што былі звязаныя з чырвоным тэрорам свайго ж насельніцтва. Тым дзеячам, у гонар якіх названыя вуліцы большасці беларускіх гарадоў, але якія давалі загады на планавае знішчэньне ў савецкіх канцлагерах ды катаваньне ў засценках ГПУ двух мільёнаў беларускіх сялянаў у ліхія 30-я гады апошняга сттг. Па загадам ды ініцыятыве якіх былі рэпрэсаваныя ды знішчаныя беларускія літаратары, вучоныя, паэты, мастакі, спецыялісты, інтэлігенцыя, сьветач нацыі, носьбіты ведаў, ігд. у ненажэрным молахе ленінскага ды сталінскага тэрора.
