альберт писал(а):Pavel писал(а):А такі варыянт, як застацца самімі сабой, Вы не разглядаеце?
Я лічу, што беларусам трэба ўвесь час узмацняць кантакты з тым бокам, які на дадзены момант мае меншы ўплыў у Беларусі. Каб абмежаваць ды нейтралізаваць уплыў больш дамінантнага суседа. Толькі такім чынам магчыма супрацьстаяць абодвум бакам у доўгай перспектыве. Імхо. Пакуль беларусы не пачнуць масава размаўляць на мове і нават пераходзіць на польскую, казаць аб нейкай пагрозе з боку Польшчы - несур'ёзна. Асабліва ў кантэксце расейскай эканамічнай ды культурнай экспансіі.
Павел прежде чем мне казать про вариант остаться самим собой скажите всем за что вы проголосовали, я за союз максимум как ЕС не больше. а вы уже за что...................кстати империя медленней переварит нас если вообще получится. так как там сейчас все идет на многогранность типа американцев, а пшеки быстро нас переварят
Я лічу, што на дадзены момант (пакуль беларускі этнас не выпутаецца з наступстваў 200-гадовай русіфікацыі) нейкая канфедэрацыя з Польшчай і Ліетувай (ды нават магчыма Украінай) бы поўнасцю адпавядала інтарэсам Беларусі і беларусаў. Я за тое, каб тая ж Вільня належыла такім чынам не толькі жамойтам, але і ўсім беларусам таксама. Тое ж у некаторай (хоць і значна меншай) ступені тычыцца і Варшавы.
Вы былі ў Варшаве? Гулялі па Старым Месцы? Вам нічога там не нагадвае пра гістарычнае мінулае Беларусі?.. А мне - нагадвае. Гэта - частка нашай гісторыі. У той жа Варшаве людзі з большага разумеюць беларускую мову. Часткова таму, што калі іх запытацца, то які кожны 3-ці з іх - з Беларусі. Асабліва старыя людзі. Вельмі прыемныя людзі між іншым, якія да вайны жылі хто ў Гародне, хто ў Менску... Мой бацька пасля вайны вучыўся ў беларускай пачатковай школе (хоць яго бацькі былі з Піцеру). Дык ледзь не весь ягоны клас з'ехаў з Менску ў Польшчу ў канцы 40-х. Практычна ўсе - беларусы. Карэнныя мінчукі.
Вы сёння без аніякіх візаў здольны наведаць Маскву ці Піцер. Але не Вільню, не Варшаву і не Кракаў. Вы глядзіце расейскае ТБ. Але не польскае ці літоўскае. Таму, Альберт, Вы і бачыце праблему толькі праз расейскую прызму. Вы часткова маеце расейскі карані? Я - таксама. Але мае бацькі і дзяды жылі ў Менску, а не ў Піцеры. І я нарадзіўся ў рос у Беларусі. А ў Расеі я быў можа 5 дзён з усяго свайго жыцця. Таму я не адчуваю аніякай патрэбы цікавіцца расейскімі інтарэсамі наконт Беларусі. Мяне цікавяць
толькі беларускія інтарэсы. І наконт апошніх сьвет на Расеі клінам не сышоўся.
Наадварот. Беларусі патрэбная Еўропа. І Польша, і Летува, і іншыя краіны.
А нам нават каб трапіць у гістарычную сталіцу Беларусі-Літвы, сёння патрэбная віза. Якая каштуе грошай, нерваў і часу. За што нам такое "шчасце"? Ніякая расейска нафта таго не вартая, імхо.
Беларускай незалежнасьці сёння пагражае толькі адзіная краіна. І кожны тут ведае, якая. Нават калі і бухціць нешта іншае. Усё адно, добра ведае, якая. Гэта факт. І з гэтым трэба нешта рабіць. Пакуль яшчэ ёсць час. Трэба знайсьці нейкую
працуючую супрацьвагу. Бо супраць лома няма прыёма, як вядома.
