Ученая Семенчук о Белой Руси:
Iншыя гісторыкі XVI ст. таксама дакладна не ведалі, дзе
знаходзіцца Белая Русь. Taк, Maцей з Mяховa пiсаў, што “адзін
даўні гісторык, апісваючы наезд венграў, ідучых з Угрыі ў кірун-
ку Скіфскіх Балот, сцвярджаючы, што на мяжы Белай Русі
бачыў выяву паганскага бажка, створаную з лёду”.
Нaват Maцей Стрыйкоўскі, які амаль усё жыццё пражыў
у ВКЛ, не меў уяўлення, што такое Белая Русь, бo ўжывае ў
розных месцах “Хронікі польскай, літоўскай, жмудзкай i ўсёй
Русі” акрэсленні Літва, Жмудзь, Русь, Літва Завілейская, Літва
Павілейская, Русь Белая, Русь Чорная. Толькі Жмудзь адзна-
чаў як сталую тэрыторыю. Раздзел III кнігі IV “Хронікі” назы-
ваецца “Аб Белай i Чорнай Русi, усходніх, паўночных i паўд-
нёвых старажытных народах, i iх князях Вяліканаўгародскіх,
Iзборскіх, Пскоўскіх, Белаазёрскіх, Kiеўскіх, Луцкіх,
Уладзімірскіх, Валынскіх, Галіцкіх, Падгорскіх, Падольскіх”.
Ужо з назвы відаць, што аўтар мае на ўвазе сучасныя расійскія
і ўкраінскія землі, але не беларускія. Праўда, ён узгадвае так-
сама аб “літоўскіх беларусах” (“Bielorussakach Litewskich”), aлe
нe акрэслівае дакладна іх месца жыхарства. Пад “літоўскімі бе-
ларусамі” Стрыйкоўскі разумеў праваслаўных жыхароў ВКЛ
(пасля Люблінскай уніі Украіна адышла да Польшчы). Аднак
далей Белай Руссю называе Маскоўскую Русь i вельмі рэдка –
сучасную Беларусь. Kнязь Іван Данілавіч Kaліта ў яго называ-
ецца князем “Бела-Рускім”, вялікія князі маскоўскія – “дзедзі-
чы Бела-Рускай манархii”. Адначасова, паводле Стрыйкоўска-
га, Русь Белая знаходзіцца недзе на поўдні. Прынамсі князь
Уладзімір Святаслававіч, “захапіўшы рускія княствы …усю Русь
паўночную, усходнюю i нa поўдзень лежачую Белую і Чорную,
пад сваю моц прывёў”. Далей Львоў узгадвае як “галаву ўсёй
Русі Чорнай”. Васілька Галіцкі названы сярод старшых i самых
заможных князёў Чорнай і Белай Русi. Такім чынам, у Стрый-
коўскага тэрмін Белая Русь з’яўляецца “блукаючым” тэрмінам,
як адзначаў M.Улашчык. Беларускія землі часта таксама
называюцца літоўскімі, у той час як пад уласна Літвой Стрый-
коўскі разумее тэрыторыі паміж Невяжай і Віліяй. Ад Балтый-
скага мора да Невяжы, на думку Стрыйкоўскага, жылі аўтах-
тонныя жмудзіны.
Характэрна, што ні Ф.Скарына, ні С.Будны, ні Л.Сапега,
ні іншыя нашы вучоныя ці палітычныя дзеячы таго часу неўжывалі адносна сваёй зямлі назвы Белая ці Чорная Русь. Не
ўзгадвае пра Чорную Русь і Мацей Мяхоўскі. З гэтых выказ-
ванняў розных аўтараў можна зрабіць высновы: 1) найменне
“Чорная Русь” ніколі не ўжывалася самім насельніцтвам Бела-
русі; 2) тэрмін “Белая Русь” таксама амаль не ўжываўся для
вызначэння цяперашняй Беларусі, а ў асноўным быў сінонімам
тэрміна “Вялікая Русь”.