2 КЛ:
Тыя абзацы, што вы прыводзіце раней пра Смаленск, іскрава сведчаць, што смаляне - нашыя людзі, такія ж літвіны-беларусы, як мы самі, што яны прымусова трапілі пад культурны ды этна-нацыянальны прыгнет расейскага царызму, і ўвесь час ментальна захоўвалі сваю літвінскасць, ідэнтыфікавалі сябе з ВКЛ ды славянамі Рэчы Паспалітай, а не з акупантамі-маскавітамі. Прыпомнім таксама, што раней, у часы татара-мангольскай імперыі, менавіта князі Масквы па камандзе з Сараю руйнавалі ды нішчылі тую зямлю. Таму, магчыма, дзеля смалян, Масква заўседы ментальна захоўвалася чымсьці варожым, варварскім. А ВКЛ ды Рэч - наадварот, гэткім "праменнем сьвету ў цемры". Яшчэ падобна на тое, што смалянам была бліжэй нават мова палякаў, чым маскавітаў, тым больш што на апошняй мала што друкавалася ў той час.
