Прапаную спадарству новую тэму:
ЖЫЦЦЕ ЯК РЭНТА
Калі мы паглядзім навокал ды задумаемся а сваем жыцці ды жыцці сваіх сяброў, родных, ігд., то магчыма заўважым, што мы карыстаемся нейкімі выгодамі, якія:
- фактычна нам не належаць у аб'ектыўным сэнсе, але дазваляюць нам больш менш камфортна існаваць. Мы, падобна планктону ці мікрафлоры кішачніка, даруйце за аналогію, жывем на нейкім патоке карыснай матэрыі, прапускаем яе праз сябе, адфільтроўваем ды атрымліваем тое, што нам падаецца патрэбным, ды скідваем баласт ды ўсе астатняе назад у сістэму.
- магчыма разглядаць як рэнту, якую мы атрымліваем ад жыцця і дзякуючы якой існуем. Скончылася па нейкім прычынам рэнта - і няма больш чалавека.
NB: Калі тая рэнта большая ды выкарыстоўваецца эфектыўна, то есць значная верагоднасць, што працягнецца яна таксама дольш.