Сяржук з Барысава писал(а):Спадар Кардонскi, калi вы лiчыце нас беларусау Беларусi непаунавартаснымi, чаму бы вам лiцьвiнам на нашых пауночна-заходнiх крэсах, якiя зараз знаходзяцца пад летувiскай акупацыяй, стварыць незалежную Новую Беларусь цi Новую Лiтву, якая стала бы для нас узорам ? Чым там у вас Пазняк займаецца, яшчэ год i яго iмя нiкто не успомнiць ? Узначалiу бы Вызвольны Вiленскi фронт.
Вы мяне зразумелі з дакладнасьцю да наадварот. Чаму? Бо я ЎПЭЎНЕНЫ ў паўнавартасьці беларусаў Беларусі. І я ЎПЭЎНЕНЫ, што менавіта яны, а ня вонкавыя сілы, здольныя зьмяніць і ўладу ў Беларусі, і палепшыць стан справаў ў эканоміцы і жыцьці.
Што тычыцца Вашых прапановаў беларусам Віленшчыны (БВ). Вы ведаеце, вось
пасьля таго як навядзеце парадак у СВАЕЙ УЛАСНАЙ ХАЦЕ і станеце жыць ня горш чымсьці БВ, то тады яны, бязумоўна, і прыслухаюцца да Вас. А пакуль бярыце прыклад з Рэспублікі Летува. Прынамсі калі параўнаць мае ўражаньні ад двух краінаў то Беларусь моцна прайгравала. Што, як і кожнага іншага беларуса, мяне засмучае.
Адзінае я толькі не зразумеў — а якое дачыненьне да БВ мае спадар Пазьняк? Наколькі мне ведама, ён у Нью-Ёрку жыве. Ці можа я памыляюся?