Yoda писал(а):Не зразумеў, з чаго Вы зрабілі выснову, што погляды памяняліся на 180 градусаў? Я быў супраць апазіцыі і зараз супраць яшчэ больш. Я пісаў, што прагаласую за адзінага кандыдата. Адзіны для мяне - неабходная ўмова, але не дастатковая. Дастатковая - канструктыўная апазіцыя. Калі перастануць верашчаць пра Амэрыку ды й Эўропу і вернуцца на зямлю: у Беларусь з яе праблемамі. Хопіць дэмагогіі пра высокія зарплаты ТАМ. У нас у любым выпадку больш не будуць. Не зарабілі. Акрамя палітыкі ёсць яшчэ і эканоміка! А вось меншыя і гіперінфляцыя - лёгка. Дастаткова пачаць падзел маёмасці і ўлады, да чаго і імкнецца апазіцыя. Толькі не гаварыце, што гэта не так. Вось тут як раз той выпадак, калі іншага погляду не буду ўспрымаць ні за што. Хіба аргументы будуць ё маё якія! І нават калі ВЫ разумееце ўсё, ВЫ не ўся апазіцыя.
Ну наконт перадзелу маёмасьці я, здаецца, ні слова не казаў. Хаця, трэба паглядзець на тое ЯК гэтая маёмасьць набывалася. Прынамсі, ня ведаю падабаецца гэта каму ці не, я супраць таго каб новы ўрад пачаў падзел маёмасьці. Хаця такія сякія пытаньні трэба будзе вырашаць. Напрыклад Вы самі пісалі, што сыры пастаўскія маюць нізкую якасьць, бо сыравіна (малако) дрэнная. Мяне заўсёды забівала, што ўвесь час ківалі беларускія ўлады на Летуву. Маўляў там сельскую гаспадарку зьнішчылі. А я, хоць і не спэцыяліст у сырах, захапляўся смачнымі летувіскімі сырамі. Мая жоначка наогул бяз сыра сьняданак не ўяўляе. Калі менш два гады назад адведвалі нашу радню ў Летуве й Латвіі спрабавалі мясцовыя прадукты. Як на яе выкшталцоны густ, летувіскія сыры ня горш за францускія. А на такое сьведчаньне трэба было дабіцца, бо яна напалову мае францускую кроў (па маці) і гэтым вельмі ганарыцца. Мабыць дзеля таго каб яна і я не змаглі параўнаць летувіскія сыры зь беларускімі нас не пусьцілі ў Беларусь.
Я збольшага "дэгустатар" піва і мясных прадуктаў. Таму збольшага палягаю на яе меркаваньне і густ. Тым больш, што тады ў мяне нават і думкі не было, што буду спрачацца са спадаром Йодай за сыры.
Што тычыцца перадзелу ўлады... Вы мне адкажыце, як патрыёт Паставаў якім я Вас уважаю, ці ня лепш было-б для горада і раёну каб яго галава (старшыня РВК) меў адказнасьць перад мясцовымі жыхарамі, а не "бацькам" у далёкім Менску? Ці можа Вы пачнеце спрачацца, што са шматлікімі такімі прызначэнцамі Вы, мяркую, на адным полі гм, гм, ня селі-б?