Модераторы: Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko, Станислав Матвеев, Pavel
DeadlY писал(а):Вядома, не ўсё так і дрэнна. Сядзім-то мы з вамі ў адной "ЖОПЕ" з якой не відаць выхаду А афтоп тут пачаўся пасля таго як хтосьці ў тэме аб антыамерыканізме стаў абмяркоўваць беларускую апазіцыю Па розуме старонак 5 так трэба знасіць да чортавай бабулі. Добра, з вамі было весяла, а зараз я пайду працаваць. Не так вядома як трэба, але ўжо як умею
Yoda писал(а):Мова яна розная. Ніколі не забудуся, як вучыў квантавую механіку на мове маці Зянона! Мая так не гаварыла, як і ўся Віцебская вобласць.
Разумееце, Сьмяротны, у шматнацыянальнай Беларусі трэба у лепшым выпадку вучыць беларускую дыкрэтную мову. Усялякія астатнія дыялекты і клоны - гэта толькі шкода для агульнай справы нацыянальнага ўзраджэння... Чым і скарыстаўся Зянон, каб здаецца ў 94 да ўлады не прыйсці...
Yoda писал(а):Прагаласую СУПРАЦЬ Пэ-Жэ толькі за адзінага кандыдата. Гэта лакмусавая паперка стану апазіцыі - высьпела значыць і скарэй за ўсё не разнясе краіну по кавалках...
Але цуд не здарыцца. Пэ-Жэ ўжо пачаў кампанію. Усё па пляну. Зараз закруціць гайкі па самае немагу. На грані фолу. Ужо круціць. А затым, за год да часу Чэ - адпусціць. Тады мабыць і апазіцыянэры апамятаюца, але дабрабыт і прапаганда будзе пёрці дудой, і беларусы прагаласуюць ЗА БЕЛАРУСЬ А апазіцыянэры, для якіх народ ужо не мае аніякай вартасці, так і застануцца ў сярэднявеччы і на плёшчы... Адным словам - у небыцці....
Раман Кардонскі писал(а):Дзякуй за некалькі вясёлых хвілінаў. Яшчэ ў 2005-ым годзе калі высьвятлілася, што адзіная апазыцыя выставе адзінага кандыдата, я выказаў упэўненасьць, што Лікашэнка абавязкова кагосьці з вось та-а-акім горлам абавязкова заахвоціць. І ня ведаю грашыма ці як шчэ накш але такі знайшоўся. Каб зьняць усе пытаньні я кажу не пра Гайдукевіча. І чаму Вы думаеце, што цудоўна гэта разумеючы і ЎЖО АПРАБАВАЎШЫ С ПОСЬПЕХАМ на справе Лукашэнка на наступных выбарах ад гэтае практыкі адмовіцца? Дарэчы, хоць і нахабнае пытаньне, але карціць мне задаць: — А за каго Вы галасавалі ў 2006?
Yoda писал(а):А Вы як думалі? Скажаце, што павяліцыце зарплату - і гэта рэальнасць? Не! Грошы зарабляць патрэбна! І Беларусь толькі вучыцца гэта рабіць. Напрыклад адміністрацыйна рэгулюе цану на біржы
Пра працу. Праца і дэмакратыя - рэчы несумяшчальныя. Дзе ёсць праца - дэмакратыі няма. У нас жа і грузчык можа паразважаць, ці грузіць ці не. Калі Вы лічыце, што гэта правільна - мне больш няма чаго сказаць...
Мне не зразумела, чаму з такой пагардай адносіцеся да Пастаў. Вы Мінчук і усю за МіКД - калгас? Сапраўды прыгожы горад. Сапраўды людзі працавітыя і азёры - блакітныя! Спадар Дзеружынскі паспрабаваў прадукцыю. Здаецца спадабалася... Прыязжайце на наша месцячковаек свята: Грай гармонік і цымбалы. У гэтым годзе яно міжнароднае... Самі ўсё пабачыце...
Пра мясцовага "стаўленіка" Пэ-Жэ. Не чапайце яго. Каліб Вы ведалі, што яму прыйшлося перажыць і колькі сіл ён уклаў ў агульную справу - нават не зайкаліся б! За яго парву і пашынкую атамным мячом!!!
DeadlY писал(а):Вы бы пачыталі што-небудзь на вольным часе мастацкае, толькі не Чаргенца. Коласа, Купалу пагартайце, Быкава, Багдановіча.
Раман Кардонскі писал(а):Цяпер, з Вашага дазволу, пазвольце запытацца пра якую біржу гаворка ідзе? Я, прабачце, часам не зусім у курсе таму зараней выбачаюся за, магчыма, дзіўныя пытаньні.
Раман Кардонскі писал(а):....А Вы распавядзіце пра мясцовага "стаўленьніка" Пэ-Жэ (дарэчы, а гэта яшчэ што за абрэвіатура?)? Я ведаю сам асабіста некалькіх раённых галоваў. Ёсьць сярод іх і вельмі разумныя. Але як мне адна такая галава сказала, што карупцыя квітнее таму, што няма ў дзяржаве ні стабільнасьці, ні закону. Я ??? А ён растлумачыў, што калі чыноўнік пераканаўся, што хоць ён краў ці не краў але калі Лука захоча дык загадае і пасадзяць дык лепш тады красьці, каб ня так было крыўдна сядзець і думка аб тым, што грошыкі цяпе чакаюць на воле грэе душу і сэрца. За што купіў, за тое і прадаю.
Yoda писал(а):Гэта аніякі не сакрэт. У нейкай галіне форума, напэўна ў гэтай, я ўжо пісаў, што галасаваў СУПРАЦЬ апазіцыі, г. зн. "за Беларусь", г.зн. за дзеючага Прэзідэнта.
Калі можна падрабязней пра нейкае та-а-а-кое горла... Не ў тэме. На што заахвочвалі? Зусём не зразумеў... Дэслі напэўна ў бойцы мазгі зусём адбіў...
Yoda писал(а):Пра губернатараў. Так. Доля іх кепская. А пра хабар... На мой погляд без хабару эканоміка Беларусі, як і прадказвалі аппы, стала б на калені... Хаця і так амаль стаіць... Зараз новага міністра сельскай гаспадаркі катваць будуць....
Yoda писал(а):DeadlY писал(а):....Мусіць, толькі ў мозгу намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях з З/П у 2 мільёна..
Вашы б словы - ды Богу ў вушы! Я пра З/П. Падзяліце на 4. Вось так зарабляем. І не ныем...
honest писал(а):Yoda писал(а):DeadlY писал(а):....Мусіць, толькі ў мозгу намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях з З/П у 2 мільёна..
Вашы б словы - ды Богу ў вушы! Я пра З/П. Падзяліце на 4. Вось так зарабляем. І не ныем...
Вось яна пастаўская праўда - нам. дырэктара атрымлівае 500 тыс. Але я цяпер не аб гэтым. Yoda, пытанне як адмыслоўцу А чаму ў нас немагчыма купіць нармалёвыя цвёрдыя спелыя сыры ? Купляеш сыр - то мяккі (як плаўлены нейкi - гадасць), то кіслы занадта, то наогул нейкі безгустоўны. І вельмі рэдка больш меней смачны. Купляў самых розных нашых абласных заводаў, сыроў вашага пастаўскага малаказавода, праўда, у нас у Гомелі я, здаецца, не купляў (толькі не трэба адказваць нешта накшталт "Купляйце толькі нашы цвёрдыя сыры, яны заўсёды смачныя")
Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0