"Фотарэпартаж з перадачы старажытных гармат, знойдзенных падчас будаўніцтва ў Мінску, у Нацыянальны музей гісторыі і культуры
18 красавіка адбылася перадача старажытных гармат, знойдзенных будаўнікамі ў цэнтры Мінска, Нацыянальнаму музею гісторыі і культуры Беларусі.
Даўняя зброя была знойдзена ў катлаване, на глыбіні прыблізна чатырох метраў, падчас рэканструкцыі будынка № 3 па вуліцы Інтэрнацыянальная. Коўш экскаватара крануў нешта масіўнае, як выявілася пры пільным разглядзе — старажытную грамату. Праз некаторы час адкапалі яшчэ адну такую ж гармату.
Запрошаныя на будоўлю спецыялісты ацанілі знаходку як унікальную. Паводле слоў галоўнага захавальніка Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Святланы Гаўрылавай, у яго фондах такіх рэліквій няма. Непасрэдна на будоўлі быў аформлены акт аб перадачы музею будаўнічым ТДА "Армеец" каштоўнай гістарычнай знаходкі. Дакумент падпісалі С.Гаўрылава і начальнік участка Вячаслаў Смутны.
Старшы навуковы супрацоўнік музея Дзмітрый Шляхцін ахарактарызаваў знойдзеныя гарматы як шасціфунтавую палявую зброю, што датуецца другой паловай XVIII стагоддзя. Яны стралялі ядрамі, картеччю, разрыўнымі боепрыпасамі. Адліты з чыгуну, хутчэй за ўсё, у адной з еўрапейскіх краін.
Гарматы дастаўлены ў рэстаўрацыйны цэнтр музея. Тут яны будуць даследаваны спецыялістамі, якія вызначаць ступень пашкоджання знаходак карозіяй і правядуць неабходныя аднаўленча-кансервацыйныя работы. Гэта зойме на менш за паўгода. Фота Васіля Сямашкі, БелаПАН."
http://belapan.com/archive/2008/04/18/by_pushki_ph/
==============
Адзіная Нясьвіская гармата якую колькі месяцаў назад знайшлі ў пад час чысткі замкавага рова.
http://wouk.livejournal.com/6520.html