Антиамериканизм - что это?

Модераторы: Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko, Станислав Матвеев, Pavel

Сообщение Yoda » Ср май 21, 2008 4:17 pm

Раман Кардонскі писал(а):...Наконт таго хто зрабіў. У тое, што хтосьці з амэрыканскіх бізнэсмэнаў пачне зарганізоўваць тэракты у сваей краіне я ня надта дам веры. З прастой прычыны — (як па Макаёнку) а на храна яму гэта трэба?

ГРОШЫ. Вось деля чаго гэта трэба. Заўважу: білі не па культурным, а бізьнесцэнтры. Мы нават не здагадваемся, якія мадэлі існуюць, каб зарабляць грошы. А калі гаворка ідзе ПРА ВЕЛЬМІ ВЯЛІКІЯ грошы - тут лепш нават не лезці з гіпотэзамі.
Пры ўсім гэтым хачу заўважыць, што я таксама не вельмі веру ў тое, што гэтае зрабілі амэрыканцы. Але па іх пляне! Вельмі шмат супадзенняў з плянам вучэнняў здаецца 60-70х (дасканала не памятаю, глядзеў гэтае фільм адным вокам, другім назіраў за паяльнікам).
:shock: Вельмі здзівіла, што прапусціў без увагі Ваш адін пост. Дзякуй за трыбуну. Але я не пазіцую сябе як апазіцыянэр. Разумею, што выклічу непавагу да сябе, усё ж мяркую, што Беларусь не зарабіла сабе лепшую долю. Каб жыць як у Эуропе, трэба і працаваць, як у Эуропе... Усе бачуць "салодкае жыццё", але пра другі бок яго ніхто не заікаецца. Дэмакратыю разумеюць як уседазволенасць. Дасканала не ведаю, але здаецца, што напрыклад у той жа Германіі дысцыпліна падтрымліваецца вельмі жорстка. Культура - справа прымусовая. Пачаць барацьбу патрэбна з туалетаў...
Бацька вучыць сапраўднай дэмакратыі! Цану цнатлівасці ведае толькі народжаны грэшным. Каб ведаць, што такое сьвет - трэба зірнуць у вочы цемры. Усё больш людзей разумеюць, у якой цемры мы жывём. І калі будзе дасягнута крытычная маса - з'явіццы і сапраўдны правадыр, які пойдзе да канца, а не паўправаднік.
Цяпер для тых, хто любіць пакпіць зь мяне. Рыцэпты для апазіцыі ад Йоды.

Па вектарах уздзеяння Пэ-Жэ. Прапаганда накіравана часткова на тое, каб забраць тыя рычагі, якія апазіцыя выкарыстоўвала у сваё барацьбе. Акцыі паступова будуць падмяняцца акцыямі з другога боку. Лёзунгі - іншымі. Эфэкт парасона. Найхутчэй патрэбна парасон выкарыстаць у сваіх мэтах. Працаваць над лёзунгамі, сімволікай, відамі дзейнасці. Адна акцыя - адзін лёзунг, адно дзеянне. Для іншай акцыі - іншае.

Каб касцюмчык сядзеў. На самой справе прагна нішто - імідж усё! Трэба найхутчэй яго выпраўляць. Хто з апазіцыі вякне, што народ Беларусі дэбільны, ці краіна не мае ніякіх дасягненняў - таго белчырвонабелым пыскам ап сцяну... Правесці акцыі без прыгод - па устаноўленым маршруце. Не паддавацца на правакацыі. І падрыхтавацц. Каб было што сказаць людзям. І гэта павінна быць не толькі зацёртыя да дзірак рэчоўкі, а сапраўдныя прамовы з ПАЗІТЫВАМ выходзячым на НАЗІТЫЎ. Трэба адвязаць у свядомасьці людзей бруд ад вобраза апазіцыянера. Ну і Амэрыка... Хто прах слова будзе гаварыць гэта слова - таго белчырвонабелым пыскам ап сцяну...

Партыя апазіцыі. Найхутчэй стварыць апазіцыйную партыю. За скампраметаваўшым экстрэмістскім БНФ народ не пойдзе! Праводзіць дзеянне у поўнай адпаведнасці з заканадаўствам! Хто вякне - далоў Пэ-Жэ - таго белчырвонабелым пыскам ап сцяну... Партыя павінна быць канструктыўнай і грунтавацца на правядзенні эканамічных рэформаў, якія паступова будуць выбіваць глебу з пад ног улады...

Адзіны кандыдат. Без каментараў. Калі няма згоды у апазіцыі - нехрэн тады і бурбалкі пускаць. Першая задача - прыход да улады. Нахрэн гісторыю, мову і інш... Хто будзе вякаць - таго белчырвонабелым пыскам ап сцяну...

Тое, што нас аб'ядноўвае. Каб бачыць "сваіх" выкарыстоўваюцца розныя атрэбуты. Хтосьці вечарам барабаніць у пэуны час па пустых каструлях. Хтосьці выкарыстоўвае колер. Джынс (блакітны) - здзек апазіцыі над апазіцыянэрамі. Гучыць добра: блакітныя апазіцыянэры... Працаваць трэба і думаць крыху галавой...

ПАДОБНАЕ ПРЫЦЯГВАЕ ПАДОБНАЕ. Гэта не рэцэпт рэвалюцыі. Гэта частка рэцэпта апазіцыі ў законе. Канструктыўнай апазіцыі.
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Раман Кардонскі » Чт май 22, 2008 3:43 pm

Yoda писал(а)::shock: Вельмі здзівіла, што прапусціў без увагі Ваш адін пост. Дзякуй за трыбуну. Але я не пазіцую сябе як апазіцыянэр. Разумею, што выклічу непавагу да сябе, усё ж мяркую, што Беларусь не зарабіла сабе лепшую долю. Каб жыць як у Эуропе, трэба і працаваць, як у Эуропе... Усе бачуць "салодкае жыццё", але пра другі бок яго ніхто не заікаецца. Дэмакратыю разумеюць як уседазволенасць. Дасканала не ведаю, але здаецца, што напрыклад у той жа Германіі дысцыпліна падтрымліваецца вельмі жорстка. Культура - справа прымусовая. Пачаць барацьбу патрэбна з туалетаў...

Бацька вучыць сапраўднай дэмакратыі! Цану цнатлівасці ведае толькі народжаны грэшным. Каб ведаць, што такое сьвет - трэба зірнуць у вочы цемры. Усё больш людзей разумеюць, у якой цемры мы жывём. І калі будзе дасягнута крытычная маса - з'явіццы і сапраўдны правадыр, які пойдзе да канца, а не паўправаднік.
Цяпер для тых, хто любіць пакпіць зь мяне. Рыцэпты для апазіцыі ад Йоды.

Па вектарах уздзеяння Пэ-Жэ. Прапаганда накіравана часткова на тое, каб забраць тыя рычагі, якія апазіцыя выкарыстоўвала у сваё барацьбе. Акцыі паступова будуць падмяняцца акцыямі з другога боку. Лёзунгі - іншымі. Эфэкт парасона. Найхутчэй патрэбна парасон выкарыстаць у сваіх мэтах. Працаваць над лёзунгамі, сімволікай, відамі дзейнасці. Адна акцыя - адзін лёзунг, адно дзеянне. Для іншай акцыі - іншае.

Каб касцюмчык сядзеў. На самой справе прагна нішто - імідж усё! Трэба найхутчэй яго выпраўляць. Хто з апазіцыі вякне, што народ Беларусі дэбільны, ці краіна не мае ніякіх дасягненняў - таго белчырвонабелым пыскам ап сцяну... Правесці акцыі без прыгод - па устаноўленым маршруце. Не паддавацца на правакацыі. І падрыхтавацц. Каб было што сказаць людзям. І гэта павінна быць не толькі зацёртыя да дзірак рэчоўкі, а сапраўдныя прамовы з ПАЗІТЫВАМ выходзячым на НАЗІТЫЎ. Трэба адвязаць у свядомасьці людзей бруд ад вобраза апазіцыянера. Ну і Амэрыка... Хто прах слова будзе гаварыць гэта слова - таго белчырвонабелым пыскам ап сцяну...

Партыя апазіцыі. Найхутчэй стварыць апазіцыйную партыю. За скампраметаваўшым экстрэмістскім БНФ народ не пойдзе! Праводзіць дзеянне у поўнай адпаведнасці з заканадаўствам! Хто вякне - далоў Пэ-Жэ - таго белчырвонабелым пыскам ап сцяну... Партыя павінна быць канструктыўнай і грунтавацца на правядзенні эканамічных рэформаў, якія паступова будуць выбіваць глебу з пад ног улады...

Адзіны кандыдат. Без каментараў. Калі няма згоды у апазіцыі - нехрэн тады і бурбалкі пускаць. Першая задача - прыход да улады. Нахрэн гісторыю, мову і інш... Хто будзе вякаць - таго белчырвонабелым пыскам ап сцяну...

Тое, што нас аб'ядноўвае. Каб бачыць "сваіх" выкарыстоўваюцца розныя атрэбуты. Хтосьці вечарам барабаніць у пэуны час па пустых каструлях. Хтосьці выкарыстоўвае колер. Джынс (блакітны) - здзек апазіцыі над апазіцыянэрамі. Гучыць добра: блакітныя апазіцыянэры... Працаваць трэба і думаць крыху галавой...

ПАДОБНАЕ ПРЫЦЯГВАЕ ПАДОБНАЕ. Гэта не рэцэпт рэвалюцыі. Гэта частка рэцэпта апазіцыі ў законе. Канструктыўнай апазіцыі.

Давайце тады акрэсьлім Вашую пазыцыю. Я пагаджаюся са Шчырым, што Вашая пазыцыя крыху не зразумелая, мабыць і для Вас самога. Хаця ўсё проста — калі Вы ў апазыцыі да ЎЛАДЫ СВАЕЙ КРАІНЫ, а менавіта такі погляд Вы ня раз выказывалі, то падабаецца Вам гэта ці не, але Вы — апазыцыянэр. Апазыцыянэраў, умоўна, можна падзяліць на арганізаваных (сябраў партыяў, рухаў і г.д.) і не. Вы, як я зразумеў, неарганізаваны — Вам новую партыю падавай. Але хоць Вы і неазарганізаваны апазыцыянэр, але сякія такія погляды і палітычныя перакананьні ў Вас ёсьць. Ну ня могуць ня быць. Але аб'яднананя беларуская апазыцыя аб'ядноўвае як левых (ПКБ) гэтак і правых (ПБНФ). Ёсьць левы цэнтар (БСДП сатаварышы) і правы цэнтар (АГП). Вельмі ўмоўна, але зараз партыяў хапае на розны густ. Магчыма я чагосьці не разумею, але нельга стварыць АДЗІНУЮ апазыцыйную партыю якая адначасова будзе і за сацыялізм, і за вольную рынкавую эканоміку. За братэрства народаў, пралетарскую салідарнасьць і нацыяналізм.

Ну добра з партыяй разабраліся. Пойдзем далей. Вы самі пісалі, што нам ня трэба на Эўропу, Амэрыку і г.д. азірацца. Але самі адразу менавіта на Эўропу азірнуліся. Можна шмат балбатаць пра дэмакратыю, але хай сабе падымуць рукі тыя, хто разумее дэмакратыю як уседазволеннасьць. Не бачу ў залі паднятых рук. Дзіўна, значыць адзім міф у дэмакратыю як уседазволеннасьць мы разбурылі. Гэта добра.

Давайце прамінём лекцыі што такое дэмакратыя і адразу перайдзём да ядравіны нашага пытаньня. Як я зразумеў, то Вы, Yoda, немаленькую пасаду займаеце на сваім заводзе. І хоць у Паставах, згодна з тым як я зразумеў з Вашых допісаў, амаль рай зямны. Але нават у раю бываюць нявырашаныя праблемы. Мяркую, што такія-ж праблемы ёсьць і ў Паставах. Я ня ведаю ці існуе ў Паставах гарадзкі савет ці яго разам з раённым зьвялі, але чаму-б Вам не высунуць сваю кандыдатуру на мясцовага гор- ці райсавета? Тым больш да электарата Вы бліжэй і праблемы Паставаў ведаеце нашмат лепш. Ды на выбары ісьці зь лёзунгам "Зробім Паставы выспай стабільнасьці і дабрабыта!".

Я пішу зусім сур'ёзна і не зьбіраюся з Вас кпіць. Проста я прыхільнік маленькіх крокаў. Я не рэвалюцыянэр, а эвалюцыянэр. Але я поўнасьцю з Вамі згадажаюся, што кпіць са свайго народа і абзываць яго быдлам гэта самы просты шлях у палітычнае небыцьцё. І таксама я згаджаюся, што ТРЭБА ПРАЦАВАЦЬ. І зусім згаджаюся, што пачынаць з "прыбіральні". А менавіта з самай звычайнай культуры быту. А то крычым пра сябе як пра эўрапейскую нацыю, а сром і сцым на лесьвіцах і ганках. Ці можа тут хтосьці супраць таго каб пад'езды беларускіх дамоў пахлі ружамі і не сьмярдзелі лайном і сцакамі?
Раман Кардонскі
 
Сообщения: 110
Зарегистрирован: Пт окт 19, 2007 5:04 pm

Сообщение DeadlY » Чт май 22, 2008 4:17 pm

Yoda писал(а):ПАДОБНАЕ ПРЫЦЯГВАЕ ПАДОБНАЕ. Гэта не рэцэпт рэвалюцыі. Гэта частка рэцэпта апазіцыі ў законе. Канструктыўнай апазіцыі.


Я здагадаўся, Yoda зусім не малако са смятанай робіць у Паставах, а на самай справе з'яўляецца спічрайтэрам у свайго шэфа Пэ-Жэ :) Проста адзін-у-адзін падобныя прамовы, што ў Лукашэнка калі ён успамінае пра апазіцыю, што ў Yoda :wink: Я вось думаю, дзе ж я гэтую "канструктыўную апазіцыю" бачыў. І тут успомніў як раз пра Гайдукевича і яго ЛДПБ :lol: Вось ён ідэал апазіцыйнасці ў Yoda, чаго ўжо ўтойваць :wink:
Вядома жа спадар Ёда "паважае" наш народ намякаючы на тое, што беларусы гэта нейкае гультаяватае быдла якое не ўмее працаваць як ў Еўропе таму і жыве дрэнна. А вось у Паставах навучыліся працаваць як трэба вось тамака і Рай пабудаваны і дэмакратыя і наогул камунізм суцэльнай :lol:

Толькі вось я працую, бацькі мае працуюць, сябры і знаёмыя ўсё працуюць толькі апыняецца,што няправільна ўсё працуюць. Трэба спытаць Ёду як правільна працаваць і тады прыйдзе дэмакратыя ў нашу хату :lol:
DeadlY
 

Сообщение Vadim Deruzhinsky » Пт май 23, 2008 2:32 am

Для Yoda

Пошел в магазин в Минске - все завалено молоком и сметаной из Постав. Вот глобализм Постав и Теория заговора. А самое интересное - молочные продукты Постав дороже других аналогичных по жирности. Ходил туда-сюда, но пришлось все-таки ваше молоко и вашу сметану покупать - как самые свежие.

Поставы действительно формируют многополярный мир - хотя бы в рамках многополярной торговли молочными продуктами. Я, во всяком случае, был вынужден покупать продукты Постав. Которые, в целом, вполне хорошие.

Респект вам и Поставам: держите марку. Будете кормить всю страну.
Аватара пользователя
Vadim Deruzhinsky
Модератор
 
Сообщения: 9283
Зарегистрирован: Вс дек 24, 2006 8:15 pm
Откуда: Минск

Сообщение honest » Пт май 23, 2008 7:53 am

Раман Кардонскі писал(а): Як я зразумеў, то Вы, Yoda, немаленькую пасаду займаеце на сваім заводзе.

Ён мусіць проста ў аддзеле збыту інжынер або начальнік бюро, можа.
honest
 
Сообщения: 137
Зарегистрирован: Чт дек 28, 2006 1:42 pm
Откуда: Беларусь

Сообщение Yoda » Пт май 23, 2008 8:01 am

Vadim Deruzhinsky писал(а):.... А самое интересное - молочные продукты Постав дороже других аналогичных по жирности. .....
Респект вам и Поставам: держите марку. Будете кормить всю страну.

Цікава, Вадзім, Вы параўновалі прадукты па жырнасьці. Як Вы думеце: больш жырная прадукцыя павінна быць даражэй, ці усё ж дзешавей?
Дзякуй за рэспект! І за маркетынгавы дослед!
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Yoda » Пт май 23, 2008 8:03 am

honest писал(а):
Раман Кардонскі писал(а): Як я зразумеў, то Вы, Yoda, немаленькую пасаду займаеце на сваім заводзе.

Ён мусіць проста ў аддзеле збыту інжынер або начальнік бюро, можа.

Цікавы захад. Які гэта інжынер у аддзеле сбыту бывае? Інжынер па маркетынгавых тэхналёгіях?
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение honest » Пт май 23, 2008 8:13 am

Yoda писал(а):Цікавы захад. Які гэта інжынер у аддзеле сбыту бывае? Інжынер па маркетынгавых тэхналёгіях?

А гэтае што зацемкі патрабуе? Калі завод хоць бы чалавек 200-300, то ў аддзеле збыту заўсёды ёсць, як мінімум, адзін інжынер (звацца можа па-рознаму - "маркетолаг", "инж па збыце" і г.д.)"
honest
 
Сообщения: 137
Зарегистрирован: Чт дек 28, 2006 1:42 pm
Откуда: Беларусь

Сообщение Yoda » Пт май 23, 2008 8:21 am

DeadlY писал(а):....Толькі вось я працую, бацькі мае працуюць, сябры і знаёмыя ўсё працуюць толькі апыняецца,што няправільна ўсё працуюць. Трэба спытаць Ёду як правільна працаваць і тады прыйдзе дэмакратыя ў нашу хату :lol:

А Вы як думалі? Скажаце, што павяліцыце зарплату - і гэта рэальнасць? Не! Грошы зарабляць патрэбна! І Беларусь толькі вучыцца гэта рабіць. Напрыклад адміністрацыйна рэгулюе цану на біржы :D :evil:
Пра працу. Праца і дэмакратыя - рэчы несумяшчальныя. Дзе ёсць праца - дэмакратыі няма. У нас жа і грузчык можа паразважаць, ці грузіць ці не. Калі Вы лічыце, што гэта правільна - мне больш няма чаго сказаць...
Мне не зразумела, чаму з такой пагардай адносіцеся да Пастаў. Вы Мінчук і усю за МіКД - калгас? Сапраўды прыгожы горад. Сапраўды людзі працавітыя і азёры - блакітныя! Спадар Дзеружынскі паспрабаваў прадукцыю. Здаецца спадабалася... Прыязжайце на наша месцячковаек свята: Грай гармонік і цымбалы. У гэтым годзе яно міжнароднае... Самі ўсё пабачыце...
Пра мясцовага "стаўленіка" Пэ-Жэ. Не чапайце яго. Каліб Вы ведалі, што яму прыйшлося перажыць і колькі сіл ён уклаў ў агульную справу - нават не зайкаліся б! За яго парву і пашынкую атамным мячом!!! :evil:
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Yoda » Пт май 23, 2008 9:10 am

DeadlY писал(а):......Вядома жа спадар Ёда "паважае" наш народ намякаючы на тое, што беларусы гэта нейкае гультаяватае быдла якое .....

Шаноўны-паважаны Сьмяротны! Пакажыце калі ласка мой посыл, дзе я абразьліва адазваўся аб беларусах. Дзе абазваў быдлам? Калі такога посылу няма - я Вам давяраю - сам люлёвым пыскам ап сцяну.
Працаваць не ўмеюць - так. Гультаяватыя - так. Не намякаю, кажу! Што быдла - НЕ дзесяць разоў!
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Yoda » Пт май 23, 2008 9:14 am

honest писал(а):
Yoda писал(а):Цікавы захад. Які гэта інжынер у аддзеле сбыту бывае? Інжынер па маркетынгавых тэхналёгіях?

А гэтае што зацемкі патрабуе? Калі завод хоць бы чалавек 200-300, то ў аддзеле збыту заўсёды ёсць, як мінімум, адзін інжынер (звацца можа па-рознаму - "маркетолаг", "инж па збыце" і г.д.)"

Так. Розніцы няма. Але на выставах малочнікі краіны заўсёды разам і назва інжынер не гучыць... Прыходзьце на выставу у Віцебску пад час Славянскага базара і напрыканцы года ў Менску Прадэкспа-2008. Пазнаёмімся, пачастуемся пастаўскім, калі ёсць неабходнасць - сходзі удужкі :D
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Yoda » Пт май 23, 2008 9:16 am

Vadim Deruzhinsky писал(а):....Поставы действительно формируют многополярный мир - хотя бы в рамках многополярной торговли молочными продуктами. Я, во всяком случае, был вынужден покупать продукты Постав. Которые, в целом, вполне хорошие.

Ведалі б Вы, якая карпаратыўная барацьба на рынку прадуктаў харчавання разгарнулася!
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение DeadlY » Пт май 23, 2008 9:24 am

Yoda писал(а):А Вы як думалі? Скажаце, што павяліцыце зарплату - і гэта рэальнасць? Не! Грошы зарабляць патрэбна! І Беларусь толькі вучыцца гэта рабіць. Напрыклад адміністрацыйна рэгулюе цану на біржы :D :evil:
Пра працу. Праца і дэмакратыя - рэчы несумяшчальныя. Дзе ёсць праца - дэмакратыі няма. У нас жа і грузчык можа паразважаць, ці грузіць ці не. Калі Вы лічыце, што гэта правільна - мне больш няма чаго сказаць...


Бла-бла-бла ў духу Пэ-Жэ. Усё працуюць гэтак жа як і ўсюды. А вось жывуць храновей. Вы лаеце апазіцыю пачым свет варта, а да вас такое жа стаўленне як і да вашага Пэ-Жэ калі атрымліваецца, што на ўсю краіну толькі вы ўдваіх "працуеце правільна", самыя мудрыя і толькі вы ведаеце, што трэба краіне каб добра жыць. А грузчыкам і я працаваў, укалываеш дай Бог :wink: Сканчайце са сваім прапагандосам, ад лукашызму нудзіць :wink:
DeadlY
 

Сообщение Yoda » Пт май 23, 2008 9:28 am

Раман Кардонскі писал(а):....Давайце тады акрэсьлім Вашую пазыцыю. Я пагаджаюся са Шчырым, што Вашая пазыцыя крыху не зразумелая, мабыць і для Вас самога. Хаця ўсё проста — калі Вы ў апазыцыі да ЎЛАДЫ СВАЕЙ КРАІНЫ, а менавіта такі погляд Вы ня раз выказывалі, то падабаецца Вам гэта ці не, але Вы — апазыцыянэр

Што Вы са мной робіце, спадар! Вяроўкі ў'іце! Паважаю! Не роўня розным гарлахватам...
Пра апазіцыянэрства. Разумееце, калі прыдзе час ВЫБАРУ - я буду на старане улады. Калі няма адзінай апазіцыі, адзінай сілы, адзінага намагання і імкнення да свабоды краіны - няма чаго бурбалкі пускаць і сатрасаць паветра. Тым больш маладзёнаў на АМАП кідаць. Паўправаднікі - выдатная рэч, але не ў палітыцы. Тыя аппы што ведаю я - :(
Бывае мала дзверы адчыніць - трэба зрабіць крок і зайсці.
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение DeadlY » Пт май 23, 2008 9:33 am

Yoda писал(а):Разумееце, калі прыдзе час ВЫБАРУ - я буду на старане улады.


Хто бы сумняваўся :wink: Хоць вы яшчэ за Гайдукевiча галасаваць можаце, гэта па вашым і ёсць "канструктыўная апазіцыя" :lol:
DeadlY
 

Пред.След.

Вернуться в Иные темы

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 12

cron