http://schoolnet.by/~skirmuntovo/site5/Galjak.htmlЛявон Галяк. А паходжаньні князёў літоўскіх. (Андрусь Буй, Вам гэты тэкст прыйдзецца да спадобы!)
А Прыход варагаў і апісанне ў літоўскіх хроніках прыходу князя Палемона
Праблема значаньня нарманскай экспансіі ў паўстаньні Вялікага Княства Літоўскага і дзяржаваў нашых суседзяў палякаў і ўкраінцаў у навуцы ня новая. Напрыклад, Карл Шайноха ідэнтыфікаваў племя лехітаў з нарманамі з VI ст. Тадэвуш Чацкі даводзіў існаваньне нарманскіх уплываў на польскае і літоўскае заканадаўства. Фр. Пекасінскі сьцьвярджаў, што племя лехітаў ужывала рунічныя знакі ў сваіх гербах.
У VII — IX стст. скандынавы праявілі вялікую экспансію, што адрозьнівалася па характары ў розныя часы і ў розных мясцох. Напрыклад, у Заходняй Эўропе яна праяўлялася найчасьцей у форме звычайных рабаўнічых нападаў, хаця побач з гэтым была і калянізацыя, як у Ісляндыі, Грэнляндыі, Англіі. Ва Усходняй Эўропе насіла ў большай меры гандлёвы, а з мэтаю лепшае эксплуатацыі мяйсцовага насельніцтва і дзяржаватворчы характар.
....
Перад тым як перайсьці да разгляду антрапонімаў, трэба зрабіць некалькі ўступных заўвагаў. Напісаньні імёнаў у летапісах і дакументах вызначаюцца вялікай размаітасьцяй. Здараецца, што адно і тое імя ў хроніцы ці дакуманце перадаецца па-рознаму. Літары — «а» і «о», «у», «г», «т» і «д», «е» і «і», мяняюцца безь ніякае сыстэмы. Напрыклад, маем «Гедымін» і «Гедіман», «Міндок» і «Міндог», «Мендог», і«Мендог», «Скірмунт» і «Скірмонт»і «Кейстут» і «Кейстутей» ды г. д.
Старажытнагерманскія, а ў нашым выпадку скандынаўскія імёны часта складаліся зь дзьвюх частак — словаў, што азначалі розныя пазытыўныя вартасці, як удача, адвага, сіла, улада, багацьце, кіраўніцтва; або важныя рэчы, як лук, меч, кінжал ды г. д. Гэтыя словы камбінаваліся ў бясконцую колькасьць спалучэньняў, творачы імёны. Дзьвюхчасткавыя былі адзнакаю вышэйшага становішча, бо звычайныя вікінгі мелі часта кароткія -Токі, Буй, Алі, Вульф ды г. д. Імёны двухскладовага тыпу дазваляюць шырокую інтэрпрэтацыю іхнага значання.
Найбольш пашыранай канцовай часткай гэтых антрапонімаў ёсьць “Монт” (напрыклад, Скірмонт) і “Мунт” (напрыклад, Нарымунт). Слова“Монт” ці «мунт» азначае руку, а у пераносным значаньні — сілу, апеку. Паходжаньне імёнаў з «монт» ці «мунт» стане хіба яснае, калі мы зьвернем увагу на тое, што ў сагах вікінгаў, а таксама на помнікавых камянях з рунічнымі надпісамі ў Швэцыі й Даніі гэта вельмі пашыраны элемэнт. Там мы знаходзім: Ар-мунд, Гуд-мунд, Гер-мунд, Ас-мунд, Э-мунд ды інш.
Другой па пашырэньні ёсьць канцовая частка імя «Бут» — «Вud». Слова гэтае азначае загад, каманду, кіраўніцтва, як у імені Карыбут.
Элемэнт — Віл, як у імёнах Радзі-віл, Монт-віл, азначае волю, свавольную асобу, не падуладную іншым. «Гайло», «Гело», праўдападобна, паходзіць ад «Geled» — чын, становішча, або ад «Gal» — злосны, шалёны.
«Герд» (Аль-герд, Доўгерд) — ад слова «Gег» — дзіда. У скандынаўскай міталёгіі ўспамінаецца імя Gerda, «Волд», «Валд» (Раг-волд) — сіла, улада, кіраваньне.
Скончыўшы кароткія агульныя заўвагі і разгляд некаторых слоўных элемэнтаў, што паўтараюцца ў канцоўках двухслоўных імёнаў літоўскіх князёў, разгледзім першыя слоўныя элемэнты гэтых імёнаў.
Буй-від: лук, vid — вялікі (трэба ўспомніць, што імя Буй згадваецца ў апавяданьнях пра дружыну Етсборскіх вікінгаў).
Доў-герд: dolk— кінжал, gег— дзіда.
Эй-монт: еуе — мець, mont- апека, сіла.
Еўнут: еvnе — здольнасьць, сіла.
Гашт-олт: gаst. — марак, оld — стары.
Геды-мін: gedigen — праўдзівы, min — мой.
Гер-монт: gег — дзіда, вайна, ; mont — сіла.
Я-монт: jа — але, mont — сіла.
Кейстут, Кейстуцей: кеjstе — левая рука, леваручны.
Коры-бут, Кор-бут: когі — кучаравы, bud — правадыр.
Коры-гайла: когі — кучаравы, gailа — той, хто мае становішча.
Монт-віл: mont — сіла, VIL — воля.
Нары-мунт: nагіs — суровы, ня-роўны, mont — сіла.
Аль-герд: оl — усё, heard— чуючы. У скандынаўскай міталёгіі згадваецца імя Gerda.
Пісі-монт: pisке — сячы, біць, mont - сіла.
Сіг-мунт (Жыгімонт) паходзіць ад Sigmundr, гэта тытул скандынаўскага бога Одына і тлумачыцца як Самаўладца, Sig — сам, mont— сіла.
Радзі-віл: rаd — сябра, цела, веславаць, рада, vil-воля.
Раг-валд: гаd — цягнуць, у значаньні веславаць, vald — сіла, кіраваньне. Корань Раг выступае і ў імені швэдзкага князя XI ст., а таксама ў рунічных тэкстах з X ст.— Рагнгілд і Рагнфрід.
Відзі-монт: vid- шырокі, разумны, mont — сіла, апека.
Скір-гайла: skir — ясны, чысты, gaila — той, хто мае становішча.
Скір-монт: sкіг — ясны, чысты, mont — сіла.
Віскут: visке — разрываць, нішчыць.
Тот-віл: tоt — тугі, vil- воля.