Media писал(а):Стали под давлением самого СССР.Palyaunichi писал(а):Страны Прибалтики стали союзницами СССР.
Для них этот союз выходил боком ещё и пол века после окончания войны.
Если бы летувисы не развалили Речь Поспалитую, давлению СССР можно было противопоставить польские , беларуские и летувиские штыки.
Отчасти виноваты и поляки,- после разгрома красных в 1920г..
Снайдер-
Ідэю федэрацыі пахавалі польскія нацыянал-дэмакраты ў Варшаве і Летувіскі ўрад у Каўнасе. Яны пасьлядоўна выступалі супраць утварэньня беларускай і этнічнай летувіскай акругаў. Гэтак мадэрныя нацыяналісты моўчкі пагадзіліся стварыць новыя нацыянальныя дзяржавы і паставіць крыж на раньнемадэрных традыцыях польска-літоўскай Рэчы Паспалітай. Калі казаць дакладна, гістарычная Літва скасавала Люблінскую вунію 1569г.
Наступствы Рыскай дамовы для розных народаў у 1921-39гг.
Беларусь. Беларускія дзеячы разглядалі Рыскую дамову як здраду, як сваю трагедыю. Пазьней Беларусь атрымае і іншыя ўдары, але пасьля Рыгі Варшаву цяжка было ўспрымаць як хаўрусьніка беларускай справы. Хоць за Польшчай і засталіся Wilno ды некаторыя заходнебеларускія землі, гэтага было мала, каб ідэя федэрацыі ўспрымалася ўсур'ёз. Паводле Рыскай дамовы, як і хацелі нацыянал-дэмакраты, беларускамоўная меншасьць у Польшчы была нешматлікай і жыла ў вясковых раёнах. Бязь Менску маленькая купка беларускай інтэлігенцыі ніяк не магла выступаць хаўрусьнікам у якім-кольвек польскім палітычным утварэньні. А калі Менск дастаўся бальшавікам, у беларускай нацыянальнай справе ў Польшчы пачалі бачыць прыхаваны бальшавізм. Савецкі Саюз сапраўды вельмі моцна прывабліваў польскіх беларусаў. Пасьля падпісаньня ў 1921г. Рыскай дамовы ў 1922г. намінальна СССР узьнік як федэрацыя рэспублік, у тым ліку і Беларускай ССР са сталіцай у Менску. Пазіцыя Савецкага Саюзу (яе, дарэчы, падтрымліваў Камуністычны Інтэрнацыянал) была ў тым, што тэрыторыя БССР мусіць пашырыцца на захад за кошт этнічных беларускіх земляў, якія адышлі да Польшчы.