Amadeus » Чт сен 21, 2017 12:12 pm
Вандроўка мела места адбыцца ўлетку? Шаноўны, патрапце да Астаны зімою, і калі ласка не праз Белавіа ці Казах-аірлайн(даруйце не ведаю як іх завецца),а на аўто. Доўга і марудна апісваць, але запэўню Вас, вашыя ўраджанні знікнуць як благі сон. Бруд і антысанітарыя,той хто дбае а чысціні ніколі не будзе харчавацца, пакуль голад не прымусе не кпіць так а сябе, і не звяртаць увагу ў якіх умовах прыгатавана тая ежа. І барані вас Божа патрапіць у непагоду, 3-4 дні а то і тыдзень забяспечаны правесці у кабіне(я маю на ўвазе фуру,бо яе не кінеш, з малымі аўто трохі інакш, хто не паспеў ўратавацца іх падбірае МЧС, адвозе людзей у бліжэйшы пасёлак і там яны чакаюць зканчэння завірухі). Варта адзначыць, што людзей загадзя папярэджваюць, алеж людскі фактар, трэба паўсюль усё зрабіць і паспець. У мяне ў кабіне некалі жыў рускі казах тры дні-- выпіў усю гарэлку зпаліў ўвесь тытунь, і не здрасце ні насяру. Штож зробіш, там зусім іншыя жорсткія ўмовы жыцця, і людзі прыстасавалісь да гэтых умоў, там няма места каб блюзнэрыць і быць блазанам. І пасля ўсяго, цябе выцягне кіравец (добра калі нічога не адарве),і ты рушіш далей, часцяком праз таросы(кшталту пешчэр з намеценага снега, а то ільда, з адною калеёй),і вялікае шчасце- калі ў гэтай пяшчэрэ табе ніхто не патрапіць насустрач. Гэта ўсё паўночны казахстан. Толькі за Карагандой, менавіта за возерам Балхаш, клімат трохі змяняецца(раён Караганды гэта адзельная тэма, пачынаецца адрау за Астаной і доўжыцца бадай да Балхаша.Tам папросту валачэшся па ільду з хуткасцю 5-10км.ч., зараз не ўзгадаю ці 400, ці 500 км. i бласлаўляеш бога што гружоны, моліш аб тым, каб на адвароце калі будзеш вяртацца пустым, цябе папросту не здула ветрам у абрыў).Нашаму разпешчанаму чалавеку, гэта ўсё будзе нагадваць чымсці той док. серыял з ВВС а выжыванні, але калі ты пройдзеш усе гэтыя выпрабаванні,ты робішся папросту ўлюблёным ва ўсі гэтыя мясціны. Гэта як наркотык, табе нешта не стае ў жыцці, калі ты не трапляеш на Іркуцк з Байкалам, ці туюж Манголію з іх далай-ламамі,альбо на Чыту ці на Ўладзік. Крочыш, а навокал краявіды з перадачы Сенкевіча (клуб путешественников) сопкі да тайга. Дарэчы там і людзі, і стасункі паміж імі зусім іншыя. Няма той зкурвенасці, што пануе на Еўрапейскай частке РФ. З табою заўсёды павітаюцца на дарозе, ніхто не пакіне калі край Божа беда.Дарэчы--а гарэлке. КЗ-водка робіцца з трох сартоў спірта, я зараз не ўзгадаю, які самы якасны і ачышчаны, таму яны і аддаюць перавагу ёй, а не каньяку, разлічанаму на спажыўца турыста, прыгожа афарбаванаму і разлітаму ў бутэлькі на розны густ. Тут знойдзеш і Хенесі, і Рів-Марцін,i усё што заўгодна, а па сутнасці атрута з атруты. Стопку, дзве, тры пакаштаваць можна, але не болей. Зробішся як той кот Леапольд, што звар'яцеў ад таблеткі азверына. У 13 годзе, калі НАТО пакідала Афганістан, тарабаніў я кантэйнер натаўскі на адну з баз у Еўропу. Шлях йшоў праз КЗ, чорт мяне спакусіў, і я трохі набыў самага якаснага каньяка, бо кірунак мой выключаў заезд праз хату(праз РБ немагчым транзіт натаўскага абсталявання і рэчаў). Уявіце карціну-Pаніца, германія, стаю я ля бундэсфера, дагэтуль звечару адкаркакаў і выпіў бутэльку таго каньяку. Прачнуўся ўжо цалкам цвярозы, а устаць з ложка не магу, ногі зрабілісь нетрывалымі-ватнымі, і доўжылася гэта мо нават тры гадзіны, пакуль я не ачуняў. Ось так от, што яны туды ўкладаюць, якую хімію- адным ім вядома.