Amadeus » Чт сен 21, 2017 5:27 pm
Так, трохі панясло, алеж у гэтым ёсць некая толіка сэнсу. Давайце пачнем спачатку--безумоўна Вы маеце рацыю, нерухомы аб'ект ніколі не пакіне сонечную сістэму, бо гравітацыя сонца яму гэта недазволіць, а яна разпаўсюджваецца на любы аб'ект незалежна ад вагі на адлегласці да 2- светавых год. Вояджэр стартаваўшы ў 1977 толькі ў 2012 дасягнуў геліасфэры, той вобласці мяжы, дзе сонечны вецер сустракаецца з міжзорным асяродзем, а ў 2013 быў на адлегласці 122 атмасферных адзінак(1а е-гэта 150 млн км адлегласць Землі ад Сонца), але гэта яшчэ не канец гравітацыі сонца яна заканчваецца за воблакам Аорта(менавіта там паваротны шлях усіх вядомых вялікіх нам камет. Вобласць тая знаходзіцца 100000 а.е. Такім чынам, падсумоўвая вашае пытанне на 2 ці 3 касмічнай шпарка адарваўшыся ад зямлі i задаўшы траекторыю гадавога абарота арбіты зямлі, пры гэтым адключыўшы ўсе рухавікі (салярку як вы кажыце), ён папросту будзе парыць на 2 касмічнай(11,5км сек) і паводзіць сябе як звычайная камета вагаю ў 1кг. Дзе прымусіць гравітацыя сонца павернуць яго наадварот не ведаю, трэба ўлічаць шматлікіе фактары, массу, сістэму каардзінат і г.д.,час старту(бо арбіта зямлі мае неправільны эліпс--летам мы далей ад сонца чым зімою). Гэтаж не лодка, кінуць якар і зачапіцца за што небудзь немагчыма. Праўда, калі ўвесь час з зямлі карэктыраваць яго арбіту(часова ўключаць рухавік каб ён трохі патарахцеў на салярцы ), ёсць верагоднасць што мы яго спаткаем праз год. А так, адкінуўшы ўсе законы, нібыта прывязаць яго як каня да слупа, праз год мы яго неўбачым. Як я казаў вышэй- сонца так сама не знаходзіцца на адным месцы, яно рушыць вакол цэнтра галактыкі з хуткасцю 792 тыс км.ч. Цікавае тое, што за ўсю сваю гісторыю існавання, cонца абгарнула цэнтр галактыкі ўсяго 18 разоў(250 млн земных год адзіны абарот)