Иван Скиндер » Пт фев 24, 2017 11:24 am
Я уже писал, что регулярно пользуюсь Вашими наработками.
Теперь это могу делать, так сказать -- на законных основаниях, давая ссылку на источник.
Сейчас я не в Беларуси.
По приезду – непременно куплю – чего и другим сделать рекомендую.
"Бонд. Джеймс Бонд".
«Хроника Белой Руси» А Белый - доктор исторических наук. Советую прочитать вживую..источник станет реальнее
Некоторые выдержки...
"...Лепш зразумець уяўленнi сярэднявечных аўтараў пра лакалiзацыю Албанii дазваляе твор паўночнагерманскага хранiста Адама Бpэменскага «Дзеi бiскупаў Гамбуpгскай цаpквы» (Gesta Hammaburgensis ecclesiae pontificum, каля 1075).
Паводле Адама, «там [на Русi] ёсць тыя, якiя называюцца Аланы цi Албаны (Alani vel Albani), якiя на iх уласнай мове называюцца Вiцы (Wizzi), надзвычай жорсткiя разбойнiкi i зладзеi, якiя нараджаюцца сiвымi, згаданыя Солiнам»
Цяпер большасць каментатараў Адама Брэменскага пагаджаецца, што ягоныя аlbani–wizzi — гэта вепсы (весь рускiх летапiсаў), чыя назва ў носьбiтаў германскiх моў асацыявалася са словам «белы» (ням. wiz/weiss i лац. albus — «белы») 81. Рэшткi гэтага народа фiнскай моўнай групы, па пiгментацыi адной з найбольш светлых этнiчных груп у былым СССР, i дагэтуль жывуць на поўдзень ад Анежскага возера 82. Роднасныя карэлам, вепсы былi iх непасрэднымi суседзямi з паўднёвага ўсходу.
У гэтым святле паведамленне Descriptiones terrarum, што брат Вайслан сустрэўся на Белай Русi з карэламi, таксама не выглядае выпадковым. Тэрмін Alba Ruscia, як нам падаецца, у кантэксце гэтага трактата можа азначаць «частка Русi, якая калiсьцi была Албанiяй», г.зн. краiнай «албанаў» - «вiсаў» - вепсаў.
У гэтым святле найбольш распаўсюджаная ў мiнулым i самая, здавалася б, прымiтыўная «антрапалагiчная» версiя паходжання Белай Русi з’яўляецца, як нi парадаксальна, самай гiстарычна абгрунтаванай. Светлая пiгментацыя не была, аднак, адзінай прычынай надання вепсам лацiнскай назвы albani, а iх краiне - Albania. Галоўную ролю тут адыгралі паралелі з «Этымалогіямі» Ісідора і падабенства назвы wizzi з нямецкiм wiz / weiss. Гэта не адзiны выпадак такога кшталту «каляровай» этымалогii ў Сярэднявеччы. У гэты ж прыкладна час французы памылкова называлi грэкаў gris, г.зн. «шэрымi» (правiльна: grecs)
Не выключаецца магчымасць, на якую ўпершыню паказаў А. Навасельцаў, што менавiта Белае возера i Растоў былi галоўнымi цэнтрамi Арсы–Артанii - адной з «трох абласцей pусаў», пра якую шмат пiсалi арабамоўныя географы X-XIII ст.
Як мяркуюць многiя даследчыкi, старажытнае паселiшча нарманаў, так званы «варажскi гарадок», было пабудавана ў даўнiя часы супраць біярмаў на паўночным беразе Белага возера, на Кiснеме 93. Форма, у якой назва Белая Русь была вядомая ў XIV ст., Weizzen–Reuzzen, вельмi нагадвае Wizzi Адама Бpэменскага i можа паказваць на пачатковы сэнс: «вепская русь», або «белаазёрскiя варагi». У такiм выпадку Белая Русь можа быць вельмi архаiчнай назвай, узыходзячы яшчэ да тых часоў, калi не выснаваўся сучасны сэнс уласна Русі! На многіх навачасных картах XV-XVI ст. (іх мы будзем разглядаць нiжэй) Белая Русь лакалiзаваная побач з Белым возерам. Складзеная паміж 1320-1335 г. шведская рыфмаваная «Хронiка Эрыка» пры апiсаннi пахода шведаў на Няву ў 1300 г. «Белым» называе Ладажскае возера (Hwita trдsk) і паведамляе: «Белае возера, як мора... Руская зямля ляжыць на паўднёвы ўсход ад яго, а Карэльская - на поўнач, так што возера іх і падзяляе» 94. ..."