грамадскі дзеяч, магістр права, перакладчык
— нарадзіўся 31 кастрычніка 1910 г. у Вільні ў сям’і паштовага службоўцы
Яна Галяка. Ягоныя бацькі паходзілі з мястэчка Іўе былога Ашмянскага
павета з мяшанага шляхецка-сялянскага роду. Ад студэнцкіх гадоў
(навучаўся ў Віленскім універсітэце) Л. Галяк актыўна ўдзельнічаў у
палітыцы, у беларускім адраджэнскім руху, быў сябрам шматлікіх
беларускіх моладзевых арганізацыяў. У перыяд вайны ў часе дзеяння
беларускай адміністрацыі жыў у Мінску, працаваў суддзёй акруговага суда.
У 1944 г. быў прызначаны рэктарам Беларускага юрыдычнага інстытута,
які так і не паспеў адчыніцца. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе ў
ангельскай акупацыйнай зоне заснаваў Беларускае бюро. Ён жа з’яўляўся
адным з заснавальнікаў Саюза беларускіх журналістаў на чужыне і
перыёдыкі “Летапіс Беларускай эміграцыі”. З 1949 г. асталяваўся ў ЗША,
быў сябрам Рады БНР, рэдактарам газеты “Беларус”. У 1955 г. пакінуў Раду
БНР і спрычыніўся да заснавання Камітэта Вызвалення Беларусі. Памёр Л.
Галяк 3 красавіка 1980 г. у Стэмфардзе, штат Канектыкут. Ён пакінуў
“Успаміны”, пазбаўленыя палітычнай ангажаванасці, поўныя тонкага
гумару ў апісанні побыту ды характараў беларускіх грамадскіх дзеячоў як у
Беларусі, так і на эміграцыі [11; 7]. Акрамя таго, перакладаў ён і некаторыя
біблійныя тэксты ды рыцарскія раманы.
Не -НУ ВОТ СКОКА мы будем приводить "открытия" очередных НЕПРОФЕССИОНАЛОВ?Очередные дилетантские сенсации Человек не являлся ни лингвистом,ни профессиональным просто историком.Он журналист,переводчик и правовед.Доколе будем смотреть как продавец в аптеке пытается сделать артокоронарное шунтирование?