Еще раз о том как и почему возникали легенды о Палемоне или о том ,что литовские князья были якобы холопами московских:
У Масковіі таксама складваюцца легенды аб паходжанні
дзяржаўнасці. Перш за ўсё гэта “Сказание о князьях Владимир-
ских”, створанае ў першай чвэрці ХVІ ст. У ім утрымліваюцца
дзве легенды, якія ўвайшлі ў якасці найважнейшых прынцы-
повых палажэнняў у афіцыйную ідэалогію Расійскай дзяржа-
вы ХVІ ст. і наступных стагоддзяў “Масква – трэці Рым”. У
першай з іх даказваецца паходжанне пануючай дынастыі Ру-
рыкавічаў ад рымскага імператара Аўгуста (адсюль тытул –
аўгусцейшыя), у другой – перадача цэсарскіх (у кароткім
напісанні слова “цэсар” гучала як “цар”, адсюль – царскіх) рэ-
галій візантыйскім імператарам Канстанцінам Манамахам свайму
ўнуку, кіраўніку Русі, вялікаму князю Уладзіміру Манамаху.
У “Сказании о князьях Владимирских” разам з імкненнем
узвысіць кіруючую маскоўскую дынастыю шляхам вымыслен-
ня велічнага радаводу прасочваецца і тэндэнцыя прынізіць па-
літычнага супраціўніка – дынастыю вялікіх князёў літоўскіх.
Гэта і было адной з мэтаў вышэйназванага літаратурна-публі-
цыстычнага твора. Дзеля гэтага ў яго і быў уключаны раздзел
“Родословие литовских князей”, змест якога коратка зводзіц-
ца да наступнага.
Ратуючыся ад татарскага пагрому Батыя, нейкі Віцянец,
які нібыта быў родам са смаленскіх князёў, уцёк у Жамойць
(так тут называецца Літва), пасяліўся там і ажаніўся з дачкойбортніка. Праз трыццаць гадоў ён быў забіты перуном. Пасля
гэтага жонку Віцянца забраў ягоны раб конюх Гегіменік. І вось
у хуткім часе маскоўскі князь Юры Данілавіч паслаў гэтага
Гегіменіка “на Волоскую землю и на Киевьскую (г.зн. на Ук-
раіну) і на обь страну Меньска (г.зн. у Беларусь)” браць з іх цар-
скія даніны. Гегіменік, “мужь храбр зело и велика розума”, бе-
ручы даніну, назбіраў шмат багацця, пачаў валодаць многімі
землямі і, выкарыстоўваючы нязгоды і міжусобіцы паміж
рускімі князямі, стаў першым вялікім літоўскім князем. Па-
літычная мэта гэтай выдуманай гісторыі пра літоўскіх князёў
Віценя і Гедыміна была ясная: літоўскія князі, выкарыстаўшы
цяжкі для Русі час, самаўпраўна прысвоілі сабе беларускія і
ўкраінскія землі і зараз павінны
Ну и наши в ответ подняли на щит Палемона и Рим.Эта легенда была выдумана ранее(в антипольском русле),но терерь пригодилась в антимосковском.
Зразумела, што ў ВКЛ падобныя ідэалагічныя выпады
не маглі застацца без адказу. Тым больш, што ў 1561 годзе
дзяржава ўступіла ў Лівонскую вайну, і пагроза страты бела-
рускіх земляў стала рэальнасцю: у пачатку 1563 г. войскі Івана
Грознага занялі Полацк. У гэты крытычны момант беларуска-
літоўскія летапісы і створаная ў значнай ступені на іх аснове
“Хроніка” Мацея Стрыйкоўскага павінны былі даказаць гіста-
рычныя правы ВКЛ на беларускія землі, у тым ліку і на По-
лацк, заняты ў той час рускімі войскамі.