gervasij писал(а):Але, у час вайны (а войны у 16-17 стст. былі звычайнай справай ) усе сядалі на коня.Адныя , каб рызыкнуць галавой дзеля прасоўваньня наперад, іншыя па разнарадцы, каб не страціць прыдбанае...
Да, і дзе гэтая шляхта была ў 18 стагоддзі калі пачалі дзяржаву раздзіраць? Дзе былі гэтыя "абаронцы", ў якіх асноўнай задачай было ваяваць і бараніць краіну? А па маёнтках сядзелі ды балі закатвалі дзе віно лілося ракою. Гэта хто багаты быў. А хто за плугам хадзіў, то спавядаў беларускі прынцып - мая шляхецкая хата з краю. Шляхта блін... 10% "шляхты". Гэта ж якое можна было войска сабраць улічваючы што заможныя прывялі б яшчэ і свае атрады? Тысяч 300? Дзе тое войска? Сядзелі лайдакі, падаткі дзяржаве не плацілі, карысталася вольнасцямі, а калі прыйшоў час аддаць доўг радзіме пахаваліся па сваіх кутах. Гэта не шляхта, гэта ганьба ўсяго дваранскага саслоўя.