А гэтую мапу памятаеце? Продкі нашы -Вянеды ды Трагладзіты..ёсць над чым мозг разкінуць))
viewtopic.php?f=1&t=778&start=210ВяльляСправа: Сэрвач, Нарач, Страча, Жэймяна, Швянтойя. Злева: Дзвінаса, Ілія[1], Уша, Ашмянка. Амаль усе прытокі Віліі каналізаваныя. Усяго ў басейне ракі больш за 40 каналаў агульнай даўжынёй каля 300 км.
Ільля (Ілія)Ілія — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Беларусі, у басейне Віліі. Даўжыня 62 км. Вадазбор 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰. Асноўныя прытокі: Бачылаўка, Дроздка (справа), Каменка, Сліжанка, Мышкоўка, Выпрата, Баброўка, Жучок, Шчарка, Рыбчанка (злева); Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Міхалкавічы ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У ніжнім цячэнні ракі размяшчаецца зона адпачьшку Вілейка. Даліна невыразная, яе шырыня 2—3 км. Пойма забалочаная, нізкая, яе шырыня 0,3—0,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае. Шырыня яго ў межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м.
Літ.:
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971. • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.