В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Модераторы: goward, Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение skorynapiterski » Чт янв 31, 2013 10:36 pm

.
Последний раз редактировалось skorynapiterski Чт янв 31, 2013 10:44 pm, всего редактировалось 1 раз.
skorynapiterski
 
Сообщения: 3449
Зарегистрирован: Пт апр 25, 2008 10:48 am
Откуда: Minsk

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение skorynapiterski » Чт янв 31, 2013 10:43 pm

gervasij писал(а):skorynapiterski
"Изначально это съезд всей польской шляхты (а не только депутатов) на сейм. Это слово пришло из Венгрии, где аналогичное собрание происходило на поле Rákos. Знать Речи Посполитой, собиравшаяся на рокош, формировала шляхетскую конфедерацию, направленную против короля."

Вы маеце наўвазе усю ўляхты Рэчы Паспалітай ці толькі польскую запчастку, з Кароны Польскай?

Кто хочет, я так догадываюсь. Иэ Короны и из Литвы. Можно и одному.
skorynapiterski
 
Сообщения: 3449
Зарегистрирован: Пт апр 25, 2008 10:48 am
Откуда: Minsk

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение Leanid » Сб фев 02, 2013 11:04 am

Mużyckaja Prauda. [1862] nr 2

Изображение
Leanid
 
Сообщения: 164
Зарегистрирован: Вс ноя 13, 2011 4:41 pm

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение psv-777 » Сб фев 02, 2013 12:19 pm

Учора быу дзень нараджэння К.Калiноускага.175-год назад гэта адбылося.
psv-777
 
Сообщения: 7482
Зарегистрирован: Вс мар 22, 2009 1:30 am
Откуда: Менск

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение psv-777 » Сб фев 02, 2013 4:54 pm

Вялiзны i добры артыкул на TUT.BAY:
У кожнага народа ёсць імёны — сінонімы словам "воля", "братэрства". У балгараў гэта Хрыста Боцеў, у венграў-мадзяраў — паэт Шандар Пецёфі, у італьянцаў — Джузэпе Гарыбальдзі, у палякаў — Шыман Канарскі, у расійцаў — Герцэн, Агароў, Дабралюбаў…
У беларусаў такім нацыянальным героем, змагаром за волю роднага народа стаў Кастусь Каліноўскі — правадыр паўстання 1863 года на Беларусі-Літве…

…Як у ХV стагоддзі, калі падчас Дубровенскай бітвы (пад Грунвальдам, 15 ліпеня 1410) крыжакі змялі польскіх рыцараў і нават прарваліся да сцяганосца ды скінулі вялікі каралеўскі штандар Ягайлы, літоўскія палкі на чале з Вітаўтам уратавалі ад разгрому саюзныя войскі, так у 1863 годзе, праз лічаныя месяцы пасля пачатку паўстання, калі польскія атрады генерала Лянгевіча былі разбітыя расійскімі палкамі, на нейкі момант усе надзеі пачалі ўскладаць на нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі і Літве, дзе ў шэрагі касінераў пайшлі сяляне, местачкоўцы.

Ф. Энгельс (знаўца нямецкай і еўрапейскай гісторыі), які пільна сачыў за ходам паўстання, 8 красавіка 1863 года занатаваў: "…літоўскі рух цяпер самы важны, таму што ён:
1) выходзіць за межы Кангрэсавай Польшчы;
2) у ім бяруць вялікі ўдзел сяляне".

Але ваеннае шчасце адвярнулася ад паўстанцаў. 200-тысячнае расійскае войска, аддадзенае пад кіраўніцтва генералу Мураўёву, паслядоўна і жорстка душыла паўстанцкі рух. Гераічная барацьба ў лясной Беларусі не стала ў народзе такой прыцягальнай легендай, як гісторыя ўзнікнення галоўнага набата паўстання, нелегальнай і непадцэнзурнай газеты "Мужыцкая праўда", што не ў эміграцыі, а тут, на роднай зямлі, пачала гаварыць беларускаму люду праўду. Па-беларуску.

Праўду, па якой сасмяглі сялянскія душы…

27 лютага 1839 года ў Вільні быў публічна расстраляны рэвалюцыянер-дэмакрат Шыман Канарскі (1808–1839). Жыхары сталі сведкамі чарговай расправы расійскіх карнікаў з рэвалюцыйным рухам у краіне.

Адзін з сучаснікаў пасля пакарання Канарскага запісаў: "Патрэбен муж з сэрцам Вашынгтона і Іпсілантыя, з сілаю i розумам Напалеона. Не трэба адчайвацца: з пінскіх балот і курных хат пэўна выйдзе гэты герой".

Ён з’явіўся на свет адвячоркам 2 лютага (паводле старога стылю 21 студзеня) 1838 года ў маленькай вёсачцы Мастаўляны Гродзенскага павета (цяпер у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства, у межах Польшчы). У метрычных кнігах мясцовага парафіяльнага касцёла яго спачатку запісалі Вінцэнтам, сынам Сымона і Веранікі Каліноўскіх: "Року Божага тысяча васемсот трыццаць восьмага, месяца лютага, шостага дня ў Ялаўскім рыма-каталіцкім парафіяльным касцёле вікарыем таго ж касцёла Францішкам Каржанеўскім было ахрышчанае вадою немаўля Вінцэнт Сымона й Веранікі з Рыбіньскіх Каліноўскіх… народжаны таго ж года, студзеня дваццаць першага дня ўвечары ў той самай парафіі…" Рыхтуючы гэтую публікацыю, я са шчырым здзіўленнем зраблю адкрыццё: ані ў арыгінале (па-польску), ані ў беларускім перакладзе, ані ў поўным выглядзе метрыка хросту нашага народнага героя дасюль не друкавалася!

Бо хто ж былі хросныя бацькі Каліноўскага? Пагадзіцеся, вышэйпададзены тэкст далёка не поўны: не бывае хросту без хросных бацькоў! Прачытаўшы ж метрыкі паўней, можна зрабіць дапушчэнне, чаму Каліноўскага назвалі Кастусём.

У першым (цытаваным вышэй) выпадку — "Хросныя бацькі: Багуслаў Сузін з радавітай Марыяннай Мацяевічанкай, паннай".

А вядома, што пазней адбыўся "поўны хрост" нашага героя.

"Року Божага тысяча васемсот трыццаць восьмага месяца красавіка чацвёртага дня ў Ялаўскім рыма-каталіцкім парафіяльным касцёле быў дапоўнены вікарыем таго ж касцёла ксяндзом Францішкам Каржанеўскім абрад хросту над дзіцяткам [названым] імёнамі Вінцэсь-Кастусь, сынам Сымона й Веранікі з Рыбіньскіх Каліноўскіх, шлюбных бацькоў, народжаным таго ж года, месяца студзеня дваццаць першага дня ўвечары і ў дзень шосты месяца лютага [праз таго ж самага ксяндза… ахрышчаным]… Хросныя бацькі: Антось Кіткевіч, адміністратар Ялаўскага парафіяльнага касцёла, капелан Свіслацкай гімназіі з Петранэляй, жонкай Канстанціна Крукоўскага. Асіставалі… Канстанцін Крукоўскі з Эльжбетаю, жонкай Казімера Шыманьскага".

Ці не прысутны Кастусь Крукоўскі (сваяк?) паўплываў на "дадатковае" імя?

Гэты метрычны запіс (пад двума імёнамі) "Вінцэнта-Канстанціна" стаўся поўным актам хросту.

Юнак абраў сабе другое, якое ў старажытных рымлян азначала "непахісны", "трывалы", "цвёрды", а ў сялянскім абыходку гучала як Кастусь.

Потым, не па ўласнай волі, ён будзе мець шмат імёнаў і прозвішчаў, паэтычных і здзеклівых: Яська-гаспадар з-пад Вільні, Васіль Світка, Макарэвіч, Чарноцкі, Хам, Канстанцін Хамовіч, Хамуціус, Ігнась Вітажэнец. І ўсе яны засведчаць перад гісторыяй годнасць іх уладальніка, бо праўдзіва сказана: няма імені, якое нельга не ўславіць.

У нацыянальна-вызваленчай барацьбе Кастусь меў папярэднікаў, сяброў-паплечнікаў, але найбліжэйшым дарадчыкам і настаўнікам на шляху станаўлення Каліноўскага-рэвалюцыянера быў яго старэйшы брат Віктар (1833–1862), студэнт-медык Маскоўскага ўніверсітэта, а пазней — няштатны супрацоўнік публічнай бібліятэкі ў Пецярбургу. Менавіта Віктар, апантаны гісторык, тонкі знаўца старажытных летапісаў, "пісаных крывіцкай гаворкай", абудзіў у хлапчуку прагу да ведаў. (Наймаючы апошнюю нелегальную кватэрку ў Вільні ў свайго цёзкі, чыноўніка Віленскай казённай палаты Кастуся Жаброўскага, наваселец "Вітажэнец" родам сваіх заняткаў назаве "распрацоўку матэрыялаў гістарычнага характару славянскіх народнасцяў".)

Каліноўскі заснаваў вольны нацыянальны друк — першую беларускую газету "Мужыцкая праўда", якая ў ХХ стагоддзі лічаныя разы друкавалася без купюр.

Нягледзячы на тое, што паплечнікам кіраўніка паўстання 1863–1864 гадоў на Беларусі і Літве ўдалося наладзіць выданне толькі 7 нумароў, у абуджэнні свядомасці беларусаў яна адыграла выключную ролю.

Унікальнасць яе відавочная: "Мужыцкая праўда" — ці не адзінае перыядычнае выданне сярэдзіны XIX стагоддзя ў Еўропе, непасрэдна адрасаванае селяніну, у якім так ясна былі накрэсленыя сацыяльная і палітычная мэта:
1) вызваліцца ад прыгнёту расійскіх акупантаў;
2) даць зямлю мужыку-беларусу.

У сваіх рэляцыях жандары ахрысцілі "Мужыцкую праўду" "разбуральнай газетай", вобразна і дакладна сфармуляваўшы пагрозу, якую неслі "лятучыя лісткі" (А. Герцэн) царызму, яго хвалёным тром кітам — праваслаўю, самадзяржаўю і народнасці (апошняя мела на ўвазе "единую и неделимую").

На допыце ў жандарскіх палкоўнікаў у адным са сваіх тлумачэнняў уласных поглядаў Каліноўскі ясна напіша: "Я не праціўнік шчасця народнага, не праціўнік і Расіі, калі яна нам дабра жадае, але праціўнік тых бедстваў, якія абрушваюцца на край наш няшчасны".

Была і Расія дзекабрыстаў, Чарнышэўскага, Дабралюбава.

Менавіта яе, дэмакратычную Расію, спрабаваў падтрымаць Каліноўскі, калі ў сярэдзіне жніўня 1863 года — падчас самай завірухі паўстання — на просьбу расійскіх рэвалюцыянераў пасылаў у Пецярбург друкарскі варштат.

І не яго віна, што ў Пецярбургу на чыгунцы груз не запатрабавалі, і "пасылка" вярнулася назад, у Вільню, дзе выпадкова была знойдзеная ўладамі на віленскай таварнай станцыі.

Сваё крэда жыцця Каліноўскі выказаў у развітальных і да надрыву прачулых пасланнях да народа, вядомых пад назвай "Лісты з-пад шыбеніцы".

Пад аўтографам ліста, пасля подпісу "Твой слуга, народзе, Яська-гаспадар з-пад Вільні" (Каліноўскі слова "народзе" потым закрэсліў), маглі падпісацца тысячы і тысячы паплечнікаў-змагароў.

Бо гэта быў запавет усёй тагачаснай дэмакратычнай Беларусі. Сасланай і расстралянай.

Паводле данясенняў Мураўёва "Вешальніка" цару Аляксандру ІІ:
1) асуджана на страту — 128 (з іх 38 вайскоўцаў і 18 сялян);
2) саслана на катаргу — 972;
3) саслана на пасяленне ў аддаленыя месцы Сібіры — 573;
4) саслана з пазбаўленнем асабістых правоў у менш аддаленыя месцы Сібіры — 854;
5) прызначана ў вайсковую службу шарагоўцамі — 345;
6) саслана ў арыштанцкія роты — 864;
7) выслана на жыхарства ўнутры імперыі (не пазбаўляючы правоў) — 1524;
8) выслана з краю для пасялення на казённых землях — 7557;
9) пакінута ў краі "палітычных злачынцаў" — 9229 (з іх 6127 "просталюдзінаў"-сялян)…

Рэпрэсіі… Ганенні… Пераслед… Цкаванне… Высылка… Уціск, прымус на роднай зямлі цягам стагоддзяў (апошні маштабны пераслед ў снежні-2010 налічвае 725 затрыманых, з іх 44 абвінавачаных; сярэдні век тых сямі соцень нашых сучаснікаў — каля 35 гадоў).

Які быў сярэдні век асуджаных сучаснікаў Кастуся?

Самому Каліноўскаму за месяц да гібелі споўнілася 26.

"За такі час большасць людзей паспявае зрабіць мала. А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу, пасеяць насенне народнага гневу, узрасціць яго і зжаць пасеў", — адзначаў у артыкуле да стагоддзя з дня яго смерці Уладзімір Караткевіч.

Целы паўстанцаў, закатаваных на допытах, пастраляных і павешаных, рэдка аддавалі сваякам, засыпаючы месцы страты вапнай (каб хутчэй раскладаліся трупы) і нават заліваючы чалавечым лайном. Смурод гэтага лайна і цяпер прабіваецца ў некаторых прадажных гігікаючых публікацыях пра постаці тых, хто заплаціў за волю і незалежнасць нашай зямлі найдаражэйшым — жыццём.

У павешанага Каліноўскага не знайшлося ні крэўных, ні паплечнікаў, каб папрасіць ці выкупіць цела (70-гадовы бацька, шляхціц Сымон Стафанаў Каліноўскі, маючы ад двух шлюбаў 17 дзяцей, тут быў бездапаможны).

Але гэта пра цела. Дух жа застаўся непераможаным.
psv-777
 
Сообщения: 7482
Зарегистрирован: Вс мар 22, 2009 1:30 am
Откуда: Менск

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение psv-777 » Сб фев 02, 2013 5:00 pm

Вельмi б хацелася пабачыць мэтрыку,бо напiсалi:

"Року Божага тысяча васемсот трыццаць восьмага месяца красавіка чацвёртага дня ў Ялаўскім рыма-каталіцкім парафіяльным касцёле быў дапоўнены вікарыем таго ж касцёла ксяндзом Францішкам Каржанеўскім абрад хросту над дзіцяткам [названым] імёнамі Вінцэсь-Кастусь

Дык iмя Кастусь,можна пацверзiць афiцыйна?
А то западноруссы аж говном исходят.Может пусть просрутся?
psv-777
 
Сообщения: 7482
Зарегистрирован: Вс мар 22, 2009 1:30 am
Откуда: Менск

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение Leanid » Сб фев 02, 2013 5:47 pm

Кастусь, і ў асабістай перапіске - Кастусь.
тут гэта ёсць http://pawet.net/library/history/bel_hi ... D0%B0.html
Leanid
 
Сообщения: 164
Зарегистрирован: Вс ноя 13, 2011 4:41 pm

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение psv-777 » Сб фев 02, 2013 6:03 pm

Leanid писал(а):Кастусь, і ў асабістай перапіске - Кастусь.
тут гэта ёсць http://pawet.net/library/history/bel_hi ... D0%B0.html

Долго искать.Леонид,приведите пожалуйста конкретную цитату,бо похоже на тутбай все российски ведьмы слетелись.
psv-777
 
Сообщения: 7482
Зарегистрирован: Вс мар 22, 2009 1:30 am
Откуда: Менск

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение psv-777 » Сб фев 02, 2013 6:55 pm

Придурки гавкают но не понимают душу Беларусов т.к. сами не беларусы-литвины.
Я спрашивал на работе у мужиков-как вы к КАЛИНОВСКОМУ-ответ-не знаем(не все конечно).
Но на вопрос кто лучше-Калиновский или Лука...лучше не спрашивайте.Эта лысая пачвара уже всех достала.
psv-777
 
Сообщения: 7482
Зарегистрирован: Вс мар 22, 2009 1:30 am
Откуда: Менск

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение Leanid » Сб фев 02, 2013 7:34 pm

Тут http://pawet.net/library/history/bel_hi ... %B0_1.html

Першы ж артыкул "Смалянчук Алесь (Гародня). Асоба Кастуся Каліноўскага як даследчая праблема"

Прачытанне лістоў Казіміры Багушэвіч і Марыі Плаўскай дапамагае абвергнуць сумненні Я. Трашчанка і яго аднадумцаў у правамоцнасці ўжывання імя "Кастусь" ("Канстанцін, Konstanty") у даследаваннях. Блізкія Каліноўскага ў двух кароткіх лістах 13 разоў згадвалі імя "Konstanty". Форма "Wincenty Konstanty" прыводзілася толькі ў выпадку цытавання афіцыйных дакументаў, напрыклад, запісу ў метрычнай кнізе. Зразумела, што ў сямейным і сяброўскім ужытку "Канстанціна" павінны былі замяняць пэўныя змяншальна-ласкавыя формы.
і там далей лісты.

але наемным пісакам нічога не патлумачыш
Leanid
 
Сообщения: 164
Зарегистрирован: Вс ноя 13, 2011 4:41 pm

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение psv-777 » Сб фев 02, 2013 7:56 pm

В принципе да.Например понятно,что женат Московского царя называла-Ваня в своем тереме,но конечно такое придворные летописцы просто не могли зафиксировать.
psv-777
 
Сообщения: 7482
Зарегистрирован: Вс мар 22, 2009 1:30 am
Откуда: Менск

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение Mihail Mitin » Сб фев 02, 2013 10:19 pm

Метрыка Каліноўскага: чаму яго назвалі Кастусём
http://news.tut.by/society/332979.html
Mihail Mitin
 
Сообщения: 4609
Зарегистрирован: Вс дек 21, 2008 11:10 pm
Откуда: Минск

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение Riko » Вс фев 03, 2013 5:59 am

psv-777 писал(а):Вялiзны i добры артыкул на TUT.BAY:
У кожнага народа ёсць імёны — сінонімы словам "воля", "братэрства".

У беларусаў такім нацыянальным героем, змагаром за волю роднага народа стаў Кастусь Каліноўскі — правадыр паўстання 1863 года на Беларусі-Літве…


Сапраўды - Выдатна! Вельмі Добры Артыкул!

Але ў сучасных як-бы "падручніках" па гісторыі пішуць штосьці зупэўна іншае, цалкам нязгоднае зь аб'ектыўнай, гістарычнай праўдай:

Так в учебном пособии по истории Беларуси для учеников 10 класса Якова Трещенка (2008 год) есть даже специальный параграф под названием: «Гістарыяграфічны міф пра Вікенція (Кастуся) Каліноўскага».

Жирным шрифтом там выделена фраза: «Паводле этнічнай ідэнтыфікацыі, ён быў палякам і ніколі не называў сябе беларусам». И далее делается вывод: «Ніякіх аб’ектыўных падстаў для ператварэння В. Каліноўскага ў «нацыянальнага героя беларускага народа» не існуе». А в следующеми параграфе этого учебника палач Калиновского – генерал Муравьев назван «таленавітым адміністратарам і арганізатарам».


Адсюль:

5 фактов о том, как Кастусь Калиновский досаждает сегодняшней власти
http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=52940

Вось так, Спадары-Панове, мы тутачкі сядзім і толькі разважаем.
А ў гэты час нашым дзецям мазгі зас... :evil:
Эх... Шкада дзяцей. Шкада нашу будучыню. :|
Riko
 
Сообщения: 48
Зарегистрирован: Вс июл 01, 2012 5:12 am

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение skorynapiterski » Вс фев 03, 2013 9:47 am

.
Последний раз редактировалось skorynapiterski Вс фев 03, 2013 10:41 am, всего редактировалось 1 раз.
skorynapiterski
 
Сообщения: 3449
Зарегистрирован: Пт апр 25, 2008 10:48 am
Откуда: Minsk

Re: В.К.Калиновский-национальный герой Беларуси

Сообщение skorynapiterski » Вс фев 03, 2013 10:09 am

Пан Riko, справедливости ради надо будет сказать, на следующих страницах учебника уже будет написано (другими словами конечно), что через 50 лет страна "эффективного администратора, палача Муравьева" испытает еще большие потрясения и исчезнет. Исчезнут дети и добрая память Муравьева.
А имя и добрая память Калиновского останется. Конечно кой-кому это будет не нравится.

А вот за идеи, что национальным героем беларуского народа может быть только беларус, надо давать и автору и его покровителям не только по рукам, но и разЪяснить сначала, что разжигание национальной розни преследуется по закону, срок - до 3 лет.
skorynapiterski
 
Сообщения: 3449
Зарегистрирован: Пт апр 25, 2008 10:48 am
Откуда: Minsk

Пред.След.

Вернуться в История

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 51

cron