bhajravi » Чт янв 10, 2013 2:02 pm
роля мовы ў нацыянальнай ідэнтыфікацыі чалавека.
прыклад з кнігі Аляксандра Баршчэўскага "Малая і вялікая айчына ва ўспрыняцці беларусаў з усходняй Беласточынны".
"Ну, а што касаецца мяне, то я табе скажу так. Мяне то любіць сваю родзіну — Беларусь — навучылі рускіе. А знаеш, як навучылі? Калі мяне прызвалі ў рускую армію ў 1914 року, то аказалася, што я вельмі здаровы і сільны чалавек і таму мяне направілі ў Балційскі флот. To як я тады думаў пра родзіну? Ну, думаў, што я праваслаўны, значыцца, рускі і мая родзіна Расія і ўсё. А тут аказалася, што яно ні так. У нас на караблі на 85 чалавек каманды ўсе былі рускія і толькі нас двох беларусаў з Гродзеншчыны. To вядомо, што мы па-руску гаварыці не ўмелі і гаварылі па-своему, папросту. To значыцца, гэтыя рускія пачалі смяяцца з каждаго нашаго слова. Скажэш бывало ні солнцэ, a сонцо, а яны ўжэ на цябе крычат: "Сонцо, куда пошел!" "Сонцо, к капитану!". Скажэш ні жопа, але срака, і ўжэ цэлы карабель сракаю цябе называе. I от, такім спосабом яны нам выбілі з галавы тое, што мы рускіе. I толькі ад таго моменту я пачаў аб сабе думаці як аб беларусе, а ні аб рускім. I толькі там я паняў, што мая родзіна гэто ні Расея, але Беларусь. Ну, але вядомо, што чалавек ні меў ніякае паддзержкі. Я ж ані ў флоці, ані после ў Сібіры ні бачыў ані аднае беларускае кніжкі чы газэты. Чуў, што беларускіе дзеяцелі збіралі беларусаў па Сібіры, але сам з імі ні спаткаўсе. Так што бачыш, як яно бывае, рускіе мяне адбілі ад Расеі і папхнулі ў бок Беларусі". "