Vadim Deruzhinsky писал(а):Вы путаете разные эпохи и разные ситуации.
Согласно энциклопедии «Беларусь», этнос беларусов (литвинов) сложился с 1250-х к 17 веку, беларуская нация – с 16 века к 1920-м. Большей частью это время формирования облика беларуса вне и крепостного права царизма, и вообще вне колхозов.
менавіта)
адпаведна энцыклапедыі беларусы, як нацыя былі ажно ў 1920 годзе. а мы тут коп'я ламаем ў 2012 ці ёсць тая нацыя ці яе няма.. але не заўсёды акадэмічныя выданні адлюстроўваюць рэчаіснасць. здаецца, тая ж сітуацыя і пра менталітэт, дзе мусоляць тыповыя штампы пра талерантнасць або працавітасць беларусаў.
вы самі сабе супярэчыце. раз менталітэт фармуецца стагоддзямі, і на яго не паўплывала Сталыпінскія рэформа, то з якога рога ён станецца хутарскім? трэба шукаць іншыя чыннікі, што спрычыніліся да інтравертнасці мыслення беларусаў. я, вот, схіляюся да думкі, што на яго паўплывала прыроднае асяроддзе (праз раскіданасць вёсак сярод густых лясоў і балот, бездарожжа ў пэўныя сезоны цалкам вырывала іх з агульнага жыцця дзяржавы), няспынныя войны (сяляне былі вымушаны хавацца і ўнікаць канфрантацыі), а таксама неадпаведнасць жыццёвых умоў і памкненняў духу (то бок непаразуменне з боку іншых змушала замыкацца ў сабе). хаця не здзіўлюся, што інтравертнасць мы блытаем з чымсьці іншым..
але. менталітэт - гэта хоць і даволі трывалая рыса, але яшчэ не значыць, што ён саўсім не падлягае зменам. кожнае новае пакаленне прыносіць нешта сваё ў гэтую скарбонку. і фармуецца ён не толькі пад час сацыялізацыі, але і ў працэсе камунікацыі з вонкавым светам, праз пэўныя ўстаноўкі маралі, звычаі. з пачатку 20 стагоддзя адбыліся карэнныя змены ў жыцці беларусаў, думаю яны адбіліся і на іхным менталітэце.
у сярэднявеччы, ды нават яшчэ ў 19 стагоддзі жыццё беларусаў было абумоўлена хрысціянскай рэлігіяй, а сёння іхны светапогляд амаль цалкам вызвалены ўплыву царквы. і калі ранейшы дабрабыт залежыў ад руплівасці працы на зямлі, то цяпер адарванасць ад яе, і новыя ўмовы назапашвання багацця фармуюць і новыя формы менталітэту (не звязаны з павагай да працавітасці). вялікі ўплыў дзейсніць і экспансія інфармацыйнай прасторы расеі, што насоўвае неўласцівыя беларусам рысы. і г.д.
наяўнасць зменаў можна ўбачыць у параўнанні фальклорных светапоглядных установак з існымі поглядамі беларусаў.
Vadim Deruzhinsky писал(а):При царизме наши крестьяне были закрепощены в крепостное право, чем ни в чем не отличались от русских. Точно так в Восточной Беларуси (т.н. БССР) были созданы колхозы, в которых беларусы ничем не отличались от тадждиков или бурятов, а после войны – от латышей, молдаван и западных украинцев с западными беларусами.
Статут ВКЛ юрыдычна замацоўваў прыгоннае права. працягнула традыцыю і Канстытуцыя 1791. вядома, што сітуацыя была лепшая за расейскую, але сяляне паўсюдна былі людзьмі другога гатунка. дый і няўжо адно толькі форма гаспадарання ў стане вынішчыць этнічныя адметнасці? пераўтварыць з бурата і беларуса ў маскаля?
выкажу сваю думку на чыннікі фармавання менталітэта чалавека традыцыйнага грамадства. менталітэт якога быў трывалым і ўстойлівым, бо і жыццё яго было такім жа і залежыла выключна ад геаграфічна-кліматычных фактараў. такіх як ландшафт (лес, горы, балоты, мора, рака, стэп, пустыня). як ужо пісаў выйшэй лес (гушчары) мог фармаваць інтравертны тып, а стэп наадварот экстравертнасць. клімат (цёплы, умераны, халодны, спякотны). так, халодны клімат большую частку змушае сядзець людзей дома, што не спрыяе камунікацыі. тое можна самае сказаць і пра частыя ападкі. колькасць сонечных дзён. чым іх меней, тым больш людзі схільныя да дэпрэсіі і апатыі. з гэтых фактараў вынікаюць наступныя. харчаванне. кожная кліматычная зона мае сваю адметную флору. здаецца ежа на першы погляд не мае відавочнага ўплыву на псіхалагічны стан, але ён безумоўна існуе. дарэчы, бульба ў аюрведзе, як і ўсе карняплоды лічацца тамасіным прадуктам (што выклікае млявасць, тупасць, інэртнасць). а схаванасць клубняў у зямлі можна экстрапаляваць на тыя псіхалагічныя якасці, якімі надзяляе расліна. сюды можна аднесці і псіхаактыўныя рэчывы, што ўжываліся ў рэлігійнай практыцы, і адбіваліся на светапоглядзе. фаўна. назіранне за пэўнымі жывёламі, капіяванне іх паводзін й жаданне здабыць іхныя ўласцівасці і сілу фармавалі адпаведныя псіхалагічныя якасці. і, нарэшце, форма вядзення гаспадаркі (качаванне, земляробства, рыбная лоўля). так, земляробства, напрыклад, спрыяе прывязцы жыцця да колазвароту сезонаў і "ўкараненню" на зямлі.
з пераходам да гарадскога жыцця, глабалізацыйных працэсаў гэтыя фактары не маюць ужо таго ўплыву.