1 Ёахім Літавор Храптовіч (1729–1812) – дзяржаўны і палітычны дзеяч,
рэфарматар. У Шчорсах заснаваў бібліятэку. Аўтар беларускамоўнага
верша “Усім многі век…” (каля 1845 г.)
стар.93
http://khblit.narod.ru/jackouski.pdf
1812г.
Раецкі набраў афіцэраў і ад’ютантаў без парады Рым-
шы і атрымаў намінацыі для іх паводле ўласнае волі. На
вестку, што фармуецца полк, пазбіралася моладзь рознага
стану, нават і сяляне ахвотна станавіліся ў шэрагі. Юнакоў
з вядомых сем’яў палкоўнік сам прызначаў у швадроны1
, не
дазваляючы нікому рабіць ніякае замены.
Рымшу былі па-
кінутыя толькі шарагоўцы, гэта значыць, засцянковая
шляхта, афіцыялісты і сяляне. Полк той вокамгненна, як
казалі, штыфтаваў, бо было з каго выбіраць, але амуніцыя
і забеспячэнне коньмі ішло марудна, усё гэта ў большасці
трэба было купляць, а палкоўнік, не жадаючы рызыкаваць
уласнымі рэсурсамі, дамагаўся на гэта сродкаў з інтэнда-
туры2
, якія прыходзілі не так хутка.
Галоўная кватэра палкоўніка была ў прэзідэнтавае Па-
цынінай, якая ўяўляла сабе, што і яна бярэ чынны ўдзел
у фармаванні палка, бо ўбогая шляхта звярталася да яе па
заступніцтва, каб прынялі ў шэрагі, хоць сэнсу гэта і не ме-
ла, бо такіх палкоўнік без лішніх слоў, не пытаючыся нават
прозвішча, кіраваў да Рымшы.
Нарэшце, у пэўны вечар палкоўнік паведаміў арганіза-
тару, што заўтра раніцаю ён прыйдзе агледзець каманду3
.
Рымша на досвітку сабраў на пляцы сваіх добраахвотнікаў
у старасвецкіх кабатах, капотах ды сярмягах, і ўсё невялікае
мястэчка адразу даведалася, што будзе вайсковы парад,
дык паспаліты люд, які пераважна ў нашых мястэчках скла-
даецца з жыдоў (іх, аднак жа, не было ў шарэнгах ніводна-
га), сабраўся там цэлым натоўпам.
Рымша паставіў сваю каманду ў дзве шарэнгі ды ска-
мандаваў спачатку: “Направа!”, “Налева!”, “Крок наперад!”,
“Крок назад!” (што не надта згодна атрымлівалася ў іх вы-
конваць), а потым стаў пасярэдзіне ды гучна абвясціў:
– Увага, полк! Як прыйдзе камандзір (бо вайсковец
Рымша не жадаў, каб шляхціца Раецкага называлі палкоўні-
кам) ды запытаецца: “Як маецеся, дзеці?”, дык адказвайце:
“Здароўя жадаем камандзіру!” І яшчэ – рукі вольна апушча-
ныя, малым пальцам да бёдраў!
А ў шарэнгах адзін аднаго штурхаюць локцямі ды пы-
таюцца: “Што гэта ён кажа?”
Здагадаўся Рымша, што слова “бядро” для большасці лі-
цвінаў незразумелае. Дык ён становіцца перад фронтам,
энергічна апускае рукі і крычыць:
– Вось так! Малыя пальцы да клубоў! Не кланяцца ніко-
му стоячы ў шарэнзе! Не здымаць шапак! Разумееце хоць?
І тут, нібы наперакор яго словам, чацвёртая, прынамсі,
частка навабранцаў, мяркуючы, што інструкцыя скончаная,
заварушылася ды, хапаючыся за шапкі і нізка кланяючыся,
адказала:
– Разумеем, дабрадзею!
–Стаяць! Стаяць!–крычыць камендант.–А што я вам казаў?
– А пан нам казаў “не надзімаць” шапак, – азваліся тыя,
каго ён лаяў.
– Ціха! Зважай! Ніякіх размоваў у шэрагу! Няхай на вас
пярун,
калі вы не разумееце па-польску! Стаяць проста,
вось так!
І ён зноў выпрастаўся.
– Не кланяцца і не здымаць шапак! Рукі прыціснуць да
клубоў!
Але ўжо не было калі паўтарыць яшчэ раз гэтыя каман-
ды, бо з Базыльянскае вуліцы ішоў палкоўнік, а за ім – прэ-
зідэнтава Пацыніна са сваімі паннамі.
Палкоўнік выступіў наперад ды, як і казаў Рымша, вы-
гукнуў: “Як маецеся, дзеці?”, але мала хто памятаў інструк-
цыю і адказаў: “Жадаем здароўя камандзіру!”, большасць,
схапіўшыся за шапкі, загукала: “Няхай будзе пахвалёны
Хрыстус!” альбо “На векі вякоў. Аман”.
стар.147
Знакамітае "жмудалетувіскае БА!" ) стар.166
– А што, каханая, няма ў нас такіх прысмакаў у Кракаве?
Яна тады з захапленнем выгукнула:
– Ой, ба! ба!
1
Каб жа мы гэта мелі!
І ў працяг размовы сказала княгіні Карыбутавай:
– Якое ж вы тут дзівоснае піва маеце!
Княгіня Наваградская, якая ў той час яшчэ ані слова не
ўмела па-польску, пакланілася каралеве, не ведаючы, што
ёй адказаць; застаўся ёй у памяці толькі вокліч “Ба! Ба!”,
і ад таго паходзіць назва “баба”, якую пазней пяшчотна пе-
райменавалі ў бабку.
1 Выклічнік, які выяўляе здзіўленне, захапленне
-----
2 Мова лістоў І. Яцкоўскага – польская, але са шматлікімі “правінцыялізмамі”.
Больш адукакаваны Л. Нядзвецкі часам папраўляў сябра, папраўляў
недакладнасць словаўжывання, на што І. Яцкоўскі адказваў: “Пішу, як наву-
чыла мяне маці”. Даволі часта ён выкарыстоўвае прыказкі і прымаўкі, боль-
шасць з якіх маюць беларускае паходжанне. Вось некаторыя з іх: “Паехаў ва-
замі без коней”, “Маё шчырае жаданне, каб прусак пабіў маскаля і аўстрыяка,
а яго самога забіў пярун”, “Служы пану верне, то ён табе пердне”, “Спяваць
дармо, баліць гардло”, “І воўк будзе сыты, і козы цэлыя”, “На злодзеі шапка
гарыць”, “Не плюй у ваду, бо можа здарыцца табе яе напіцца”.
стар.227.
Але.. гэта 19 ст.