Вялікалітвамузыка

Модераторы: goward, Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko

Вялікалітвамузыка

Сообщение bhajravi » Чт мар 15, 2012 12:32 am

раз ужо тут пайшла справа кнігаў, фільмаў.. варта, мяркую, і музыку далучыць..

«Classic Avantgarde» – «Новае неба Станіслава Манюшкі», Мн., 2008, «НМК».

Изображение

http://depositfiles.com/files/7bhyyy8j7

«Classic Avantgarde» – «Новае неба Станіслава Манюшкі», Мн., 2008, «НМК».
Разглядаючы зграбны digipak CD-альбому «Новае неба Станіслава Манюшкі», прыгадваю часіны свайго савецкага юнацтва, калі, захапіўшыся музыкай, заходзіў рэґулярна ў буйнейшую на ўсю рэспубліку краму «Беларускі Дом Ґрампласьцінак» (на вуліцы нейкага Казлова ў Менску). Чаго там толькі ні было: амэрыканскі джаз, італьянская эстрада, польскі ды часам і брытанскі рок, неўміручая эўрапейская клясыка… Але не падумайце, што малюю рай беларускага мэлямана, бо акурат беларускага там не было нічога – ні ў джазе, ні ў року, ні ў клясыцы. Хіба ў разьдзеле фальклёру можна было нешта адшукаць. І ўжо тады я задумваўся: што ж мы за народ такі, раз ніякага сьледу на зямлі не пакідаем?.. І мо так бы й паверыў у наш мёртвы дух, каб выпадкова на выставе польскіх кружэлак ня трапіў у рукі дыск нейкага замежнага ґенія Станіслава Манюшкі. І на маю юначую галаву пасыпаліся пытаньні: а што ж гэты паляк падбіраў да сваёй музыкі паэтаў з нашых краёў (Міцкевіча, Сыракомлю, Чачота), ды што ў яго за фальварак такі Убэль, аб якім палякі нават ня згадваюць пра знаходжаньне, а ў сэрцы Беларусі на Чэрвеньшчыне (колісь Ігуменшчыне) ёсць такі Убэль. Ці не апранулі зноў прынца ў жабрака, а мы, сучасныя пераверкі, усё паддаемся старому падману?
На тым юначыя ўспаміны не сканчаюцца, бо ня толькі палякі прысабечылі наш скарб, але й маскоўская фірма «Мелодия», якой БССР даверыла ахоўваць свой музычны даробак, сьпісвала таго ж Манюшку ў польскую скарбонку нават тады, калі я незнарок патрапіў у той самы Убэль (кілямэтраў 70 ад Менску) ды пераканаўся, што менавіта там нарадзіўся сусьветны ґеній музыкі, менавіта там знаходзіцца адзіны ў сьвеце музэй Манюшкі. І менавіта МАНЮШКАМІ можна назваць тых, хто працягваў МАНІЦЬ нам пра мітычныя крыніцы такога роднага й зразумелага нам прозьвішча (нібыта ён зь нейкага таямнічага роду Монькаў, а мо нават і з далёкіх ледзь ня Монтэ-Крыстаў). Дык чаму ж тады так ганарліва шанаваў свае песьні з-над Нёмна й Дзьвіны, складзеныя паводле фальклёру родных мясьцінаў. Родных нам і родных сабе.
Дык вось пачаткам руйнаваньня маны пра Манюшку стаў гадоў пяць таму акурат канцэптуальны дыск ансамбля «Classic Avantgarde», дзе найлепшымі беларускімі артыстамі быў узноўлены знакаміты цыкль «Песьні з-над Нёмна й Дзьвіны», дзе наш клясык Ян Чачот пераклаў на польскую мову шэдэўры беларускага фальклёру, а сучасныя паэты вярнулі тыя пераклады назад у мову беларускую.
І вось да 190-годзьдзя Станіслава Манюшкі Беларуская фільгармонія правяла ў траўні 2009-га прэзэнтацыю чарговага творчага чыну таго ж ансамбля – маштабнага альбому «Новае неба Станіслава Манюшкі».
Тут таксама ёсць нямала твораў двайнога перакладу. Мы ж памятаем, што беларуская мова была афіцыйна забаронена адмысловым указам сьпярша палякамі, потым расейцамі, таму паэта Ян Чачот, сабраўшы мноства беларускіх фальклёрна-песенных скарбаў, з патрэбы падпарадкаваньня тагачаснаму рэжыму пераклаў іх на польскую мову. Але нават «Песьні з-над Нёмна й Дзьвіны» ня сталі ў яго «Песьнямі з-над Віслы й Одэру» або «Песьнямі з-над Акі й Волгі». У новым альбоме «Classic Avantgarde» з таго цыклю ёсць песьні «Гай шуміць» і «Ах, далёка замуж», але не бянтэжцеся, калі ў вашую калецыю патрапяць абедзьве Манюшкаўскія кружэлкі «Classic Avantgarde», бо калі на першай сольныя вакалы названых песень сьпявае Натальля Залатарова, дык на другой Тацьцяна Цыбульская і Алена Золава. Манэры настолькі адрозныя, што можна было б і на адным дыску выдаваць.
Акрамя таго ў новую праґраму шэдэўраў беларускай клясычнай музыкі ўвайшлі й фраґмэнты буйных сімфанічных твораў: струнны квартэт №1 рэ мінор, інтрада да апэрэты «Лятарэя», розныя апрацоўкі полек, мазурак, кананічныя творы… Безумоўна, такі рэпэртуар патрабуе й выканаўцаў падобнага ўзроўню, таму варта назваць сярод стваральнікаў гэтага адметнага альбому й Віктара Скорабагатава (барытон), Юрыя Гарадзецкага (тэнар), Уладзіміра Громава (барытон) ды ўвесь ансамбль «Classic Avantgarde» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава. Не выпадае ў гэтай рэцэнзыі пералічыць усе іхнія рэґаліі, перамогі на прэстыжных эўрапейскіх конкурсах, але цікаўны слухач сам знойдзе патрэбныя зьвесткі ў надзіва аб’ёмным ды інфарматыўным буклеце (аж на 32 старонкі). А ўступны артыкул музыколяґа Сьвятлены Немагай дазволіць асэнсаваць пачуцьці кампазытара нават нэафітам клясычнай музыкі. І, дарэчы, усе тэксты буклета пададзены на беларускай, польскай, анґельскай мовах, што дазволіла нават мне адчуць глыбінны сэнс віртуознай канцэпцыі стваральнікаў альбому «Новае неба Станіслава Манюшкі». Бо «неба» тут не «sky», а «heaven». Г.зн. «новае ўзьнясеньне», «новае ўсшэсьце» нацыянальнага ґенія ў першакрынічнай форме быцьця. У родным коле!
Вітаўт МАРТЫНЕНКА
Аватара пользователя
bhajravi
 
Сообщения: 80
Зарегистрирован: Чт сен 29, 2011 7:54 pm

Сообщение gervasij » Чт мар 15, 2012 11:46 am

Падтрымліваю ўсімі амфібрахіямі!
Прапаную крыху пашырыць фармат, бо даволе шмат інфармацыі на гэты конт існуе в "тэорыі" й яшчэ чакае свайго "выканаўцы"..



Два гады таму, выпадкова, пашчэнсціла трапіць на імпрэзу ,прысвечаную Яну Тарасевічу. Ладзіл яе Віктар Скарабагатаў са сваімі былымі вучнямі ў канцэртнай залі Саюза кампазітараў.

----------------


Ян Тарасевіч – ґеній ђьвюх краін
Ян Тарасевіч – «Chamber and Vocal Works», Warszawa, 2000, «Acte Préalable»
Увага! У гэтым тэксьце ўпершыню ажыцьцёўлена спроба вяртаньня ідэі ґрафічнага ўвасабленьня адной літарай наступных здвоеных гукаў:
Дж/дж – Җ җ Дз/дз – Ђ ђ
Давайце абмяркуем? Зьвяртаем адразу ўвагу, што не ўсялякае дз ёсць ђ, бо, напрыклад, надземны, надзвычай маюць папросту зьбег зычных Д і З, а ня гук Ђ (параўнайце: надземны і нађейны; дый паджыльны ня ёсць паҗыльны). Што гучыць па-рознаму, мусіць і пісацца па-рознаму. Затое расейскае ГАИ ў нас было б не ДАІ (цягай за цыцкі), а ЂАІ, бо Ђяржаўная Аўтамабільная Інспэкцыя. А якія цудоўныя словы мяђьвеђь, дожҗ.
______________________________________________________
Беларуская клясычная музыка. Калі за час доўгай ды мэтанакіраванай савецкай ідэаляґічнай хлусьні вы паверылі, што й не было нічога такога, дык задайце сабе пытаньне: чаму ўжо ў наш час, на рубяжы ХХ/ХХІ стагођьђяў, у Польшчы намінантам нацыянальнай фанаґрафічнай прэміі «Frederyka» раптам стаў дыск кампазытара не зусім польскага, тым больш праваслаўнага, ды нават колісь адпрэчанага Польшчай свайго паваеннага грамађяніна – Яна Тарасевіча (1889-1961)? Гаворка пра падрыхтаваны «Беларускай капэляй» CD-збор 24 вакальных і фартэпіянных твораў, выдађены ў 2000 гође варшаўскім музычным выдавецтвам «Acte Préalable» пад назвай Jan Tarasiewicz «Chamber and Vocal Works».
У гэтую калекцыю ўвайшлі толькі 24 творы (з 110 перадађеных у Беларусь на пасьмяротны запавет пахаванага за мяжой кампазытара) агульнай працягласьцю 64'38": сюіты, полькі, мазуркі, базаваныя на беларускіх тэмах. Выканаўцы – артысты Беларускай ђяржаўнай фільгармоніі ды Вялікага тэатру опэры й балету, лаўрэаты нацыянальных і міжнарожных конкурсаў Ірына Шуміліна (фартэпіяна), Віктар Скорабагатаў (барытон), Ганна Каржанеўская (фартэпіяна), Тацьцяна Цыбульская (сапрана), Алег Гэмбіцкі (хормайстар), Ігар Алоўнікаў (фартэпіяна).
На кружэлцы гучаць ня толькі інструмэнтальныя, але й вакальныя творы Яна Тарасевіча на вершы клясычнай беларускай паэзіі – Максіма Багдановіча («Асеньняя песьня», «Даўно ўжо»), Якуба Коласа («Скора ў полі забушуе», «Пуста ў лузе», «А-а-а-а мой сынок», «Што вы, хлопцы, спахмурнелі?»), Францішка Багушэвіча («Эх, скручу я дудку», «Цяпер зраблю дудку»). Ён апынуўся ці ня першым інтэрпрэтатарам новай беларускай паэзіі ў клясычнай музыцы. Але зварот, напрыклад, да творчасьці Максіма Багдановіча, мае й асабістую першапрычыну, бо «Песьня памяці Алеся Крукоўскага» – гэта своеасаблівы рэквіем на сьмерць у сакавіку 1919 году сябра, дырэктара Гарађенскай беларускай школы, ђе выкладаў Тарасевіч. Тужлівы й прыдатны для гэтай нагоды твор Максіма-Кніжніка ён знайшоў у ґазэце «Наша ніва» №4 за 26 стуђеня 1912 году.
Агучваў кампазытар і вершы польскіх паэтычных клясыкаў Марыі Канапніцкай і Гэлены Рыжко («Родны мой краю», «Калыханка», «Касенька/Мазурачка»). Пры чым сучасьнікі сьведчаць, што першасны тэкст двух апошніх твораў напісаў сам Ян Тарасевіч, а на музыку паклаў пасьля перакладу іх на польскую мову, у вэрсыі якой яны й дайшлі да нас, каб зноў быць пераклађенымі на беларускую Васілём Сёмухам.
Ян Тарасевіч не трымаўся модных кірункаў музыкі, з-за чаго й не дасягнуў хуткага прызнаньня, затое цяпер яго творы параўноўваюць з шэдэўрамі таксама ня надта прызнаваных колісь на рађіме творцаў кшталту Рахманінава, Скрабіна, а адной з паклоньніц таленту Тарасевіча ў гады студэнцкага юнацтва (фартэпіянны факультэт Пецярбуржскай кансэрваторыі) была дачка цара Нікалая ІІ Марыя. Дый згаданыя сусьветныя сьветачы музыкі (Ян Сібеліус, Сяргей Рахманінаў) у свой час зьвярталі ўвагу на талент яшчэ маладога, але бліскучага беларускага піяніста й кампазытара.
Нягледзячы на колішнія посьпехі, нават пасьля вайны, калі той кавалак Беларусі, дзе жыў кампазытар, апынуўся польскім зь «лёгкай» рукі Сталіна, Тарасевіча ажно й не прымалі ў саюз польскіх кампазытараў, не даючы пры тым ніякіх абґрунтаваньняў. А між тым, пры беларускай улађе ў Беларусі ён, адукаваны адмысловец, дамогся званьня прафэсара, быў запрошаны Вацлавам Іваноўскім, рэктарам ствараемага ім Беларускага нацыянальнага ўнівэрсытэту, на пасаду дэкана музычнага факультэту.
Так, гэта быў адметны творца, тэарэтык і практык, ягонымі нашчадкамі сталі знакамітыя музычныя аўтарытэты Польшчы, сьвету. А ўласная багатая фантазія насамрэч межавала з салоннасьцю й інтымнасьцю настрояў, утрымлівала разьвіты мэлядыйны дар, дый выканальніцкая манэра зьзяла тэхнічнай дасканаласьцю. Ён пісаў харавыя творы, рамансы, камэрныя творы для струнных інструмэнтаў, ансамблі, але самы важкі ягоны набытак – фартэпіянныя творы, у тым ліку й такія складаныя, як канцэрт, саната, сюіта. Сёньня слуханьне ягоных твораў на сучасным дыску Ян Тарасевіч «Камэрныя й вакальныя творы» стварае жывы эмацыйны катарсіс у душах слухачоў, і ня толькі беларускіх.
Як піша Віктар Скорабагатаў у прадмове выданьня, «Ян Тарасевіч абыйшоўся без славы, але цяпер слава не абыйђецца безь яго». І гэтым словам хочацца верыць, бо творы беларускага ґенія ня проста выдаюцца аўтарытэтнымі міжнароднымі выдавецтвамі, але й намінуюцца на прэстыжныя прэміі. Характэрна, што кружэлка выйшла ў знакамітай польскай CD-сэрыі «World Premiere Recording», што сьведчыць якраз не аб пэўным выніку, а аб пачатку вялікага шляху рэабілітацыі прамірганых Польшчай і Беларусьсю сыноў сваіх.
Вітаўт МАРТЫНЕНКА, музычны крытык.
Изображение

http://belmusic.org/reviews/jan-tarasev ... krain.html
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение bhajravi » Чт мар 15, 2012 7:39 pm

Ксенія Пагарэлая
Арганы Беларусі - Полацкі Сафійскі сабор


Изображение

http://depositfiles.com/files/3hl26rows

Арган канцэртнай залы Сафійскага сабора збудаваны ў 1985 годзе чэшскай фірмай Рыгер Клос (Rieger Kloss, op. 3550). Інструмент мае 3 мануалы з механічнай трактурай і педаль, 48 рэгістраў з электрамагнітнай трактурай, каля 3900 труб.
Дзякуючы спалучэнню выдатнай акустыкі сабора і унікальнага інструмента, арганная зала Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка па праву лічыцца лепшай у Беларусі.
Першы канцэрт на аргане Полацкага Сафійскага сабора быў дадзены 2 мая 1985 года народным артыстам Расіі Алегам Янчакам, першай пастаяннай арганісткай стала Вівіяна Сафраніцкая.
З 1988 года салісткай Канцэртнай залы з'яўляецца Ксенія Пагарэлая - выпускніца Маскоўскай кансерваторыі, якая стажыравалася ў вядомых прафесараў у Гамбургу і Амстэрдаме. Выступала з канцэртамі ў Расіі, Германіі, Даніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Польшчы і Францыі. Ксенія Пагарэлая - лаўрэат Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі "Магутны Божа", (Магілёў, 1993), ініцыятар правядзення першага ў Беларусі штогадовага Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі "Званы Сафіі" (з 1996). Выкладае на кафедры спецыяльнага фартэпіяана Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі арган і фартэпіяна.
Аватара пользователя
bhajravi
 
Сообщения: 80
Зарегистрирован: Чт сен 29, 2011 7:54 pm

Сообщение bhajravi » Чт мар 15, 2012 10:34 pm

Міхал Клефас Агінскі

Изображение

http://depositfiles.com/files/d6ekpm6q9

Міхал Клеафас Агінскі (па-польску: Michał Kleofas Ogiński; 7 кастрычніка 1765, Гузаў Мазавецкага ваяводзтва — 15 кастрычніка 1833, Флярэнцыя) — кампазытар, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі.
Вядомы як кампазытар, аўтар папулярных палянэзаў для фартэпіяна, якія вызначаюцца лірызмам, мэлядычнасьцю, зьвязаны з народна-песеннымі традыцыямі[3]. Найбольш папулярны ягоны палянэз ля-мінор «Разьвітаньне з Радзімай» (польск. Pożegnanie Ojczyzny).
Пісаў таксама маршы (у тым ліку «Марш паўстанцаў 1794»), вальсы, мазуркі, мэнуэты, рамансы. Аўтар аднаактовай опэры «Зэліс і Валькур, або Банапарт у Каіры».
У 1826—1827 у Парыжы выдаў 4-томныя «Мэмуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (на францускай мове, у 1870—1873 перакладзеныя на польскую мову), у якіх неаднойчы ўзгадвае пра свае беларуска-літвінскія карані. Напісаў «Лісты пра музыку» (1828, выдадзены ў 1956).
Музыка М. К. Агінскага была надзвычай папулярная як пры жыцьці, так і пасьля сьмерці кампазытара. Ягоныя палянэзы распачыналі тагачасныя баляваньні, вялікімі накладамі выдаваліся ў Вене, Мілане, Празе, Бэрліне, Пецярбургу. Высокую адзнаку творчасьці М. К. Агінскага даюць Э. Т. А. Гофман, К. М. Вэбер, Ф. Ліст.
Меў асабістае знаёмства з В. Моцартам й Ё. Гайднам, а таксама быў вучнем П. М. Ф. Баё, Ч. Ф. Ляфона, Т. Кампанэлі.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB_%D0%9A%D0%BB%D0%B5%D0%B0%D1%84%D0%B0%D1%81_%D0%90%D0%B3%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96#cite_note-2
Аватара пользователя
bhajravi
 
Сообщения: 80
Зарегистрирован: Чт сен 29, 2011 7:54 pm

Сообщение bhajravi » Пт мар 16, 2012 7:05 am

у працяг папярэдняй кружэлцы.
Паланэзы Міхал Клефаса Агінскага.

Изображение

http://depositfiles.com/files/1ucbi74ag

бонусам Песняры "Развітанне з Радзімай" (на руск. мове)
http://video.mail.ru/mail/snaiu7/386/427.html?autoplay=1
Аватара пользователя
bhajravi
 
Сообщения: 80
Зарегистрирован: Чт сен 29, 2011 7:54 pm

Сообщение bhajravi » Пт мар 16, 2012 10:14 pm

нарэшце радавая кружэлка славутай дынастыі.

VA - Музыка династии Огинских 2006
Франтишек Ксаверий Огинский
Амелия Залуская (Огинская)
Кароль Бернард Залуский
Казимир Остоя-Осташевский
Войцех Остоя-Осташевский
Иво Залуский

Изображение

http://depositfiles.com/files/ptv2aw2kg
Аватара пользователя
bhajravi
 
Сообщения: 80
Зарегистрирован: Чт сен 29, 2011 7:54 pm

Сообщение bhajravi » Пт мар 16, 2012 10:26 pm

ну, і каб разбавіць класіку і мінулыя стагоддзі падамо троху дня сённяшняга выбітныя ўзоры песняскладання.

17-гадовая спявачка Паліна Паланейчык (Паліна Рэспубліка). пераможца Бардаўскай Восені 2011.

цудоўнейшая кампазіцыя з Tузін Unplugged.
http://www.youtube.com/watch?v=ww8vnGFcP6Q&feature=related

Изображение
Последний раз редактировалось bhajravi Ср мар 21, 2012 8:28 pm, всего редактировалось 1 раз.
Аватара пользователя
bhajravi
 
Сообщения: 80
Зарегистрирован: Чт сен 29, 2011 7:54 pm

Сообщение Lenz » Сб мар 17, 2012 9:23 pm

Благодарю топикстартера за такую замечательную тему. Здорово, что беларуская музыка возвращается из забвения. Но не вся. Например, все давно и надёжно забыли Эдди Рознера, "белого Армстронга". Все желающие могут узнать о нём больше в Гугле.

И ещё я хочу обратиться к автору темы с вопросом - не известно ли Вам, существуют ли в природе записи музыки в исполнении самого Терашевича? Если он был блестящим пианостом, но должен был записываться. Довоенные граммофонные пластинки или послевоенный винил мог бы стать настоящей находкой!
Lenz
 
Сообщения: 64
Зарегистрирован: Ср янв 10, 2007 11:56 pm

Сообщение bhajravi » Вт мар 20, 2012 8:22 pm

Lenz писал(а):все давно и надёжно забыли Эдди Рознера, "белого Армстронга".
И ещё я хочу обратиться к автору темы с вопросом - не известно ли Вам, существуют ли в природе записи музыки в исполнении самого Терашевича?


Вам трэ было падаць крыху інфы пра Рознера. народ жа цяперака лянівы)) некаторым нат цяжка загугліць)
Наконт Тарасевіча, то вам нічога не падкажу на жаль (як няма і mp3 якіх выкласці). можа gervasij ведае.
дадам мо толькі крыху. фотку і інфы.

Изображение

"Ян Тарасевич – великий пианист, композитор ХIХ века. Его архив возвращен в Беларусь совсем недавно. Наследие Яна Тарасевича для Беларуси так же значимо, как творчество Рахманинова для россиян. Он мог стать русским классиком - дважды закончив Петербургскую консерваторию, был придворным пианистом Романовых, жил в Зимнем дворце. Но после революции Тарасевич уехал на родину и поселился в своей усадьбе недалеко от Соколки минутах в 30 езды от Гродно. Раньше это была белорусская территория. Теперь это территория Польши. Ян Тарасевич дожил до преклонных лет за границей, но до самой смерти называл себя белорусским композитором. Воспитал как минимум четырех профессоров Варшавской академии музыки и самого знаменитого сегодня дирижера Польши Ежи Максымюка. Тарасевич был первым, кто написал музыку к стихам Франтишка Богушевича, Максима Богдановича, Якуба Коласа"
Аватара пользователя
bhajravi
 
Сообщения: 80
Зарегистрирован: Чт сен 29, 2011 7:54 pm

Сообщение bhajravi » Ср мар 21, 2012 8:27 pm

Музыка беларускіх замкаў 2010

Изображение

http://depositfiles.com/files/ibj47y8mv

«Classic Avantgarde» – «Музыка беларускіх замкаў», Мн., 2010, «Каўчэг».
Сучасны музычны сьвет настолькі шматґранны, што ў дасьледчыкаў нават выпрацаваліся надзвычай розныя формы падачы матэрыялу: адна справа ўмела сыстэматызаваць ґлябальныя дасягненьні клясычнай музыкі, зусім іншая – разабрацца ў прыярытэтах наймаднейшых плыняў шоўбізу. А ёсць жа яшчэ плынь гістарычнай музыкі розных напрамкаў, якая не заўжды ўпісваецца ў нейкія клясычныя канцэпцыі, але заваёўвае нямала прыхільнікаў, нават не штурмуючы гіт-парады. Вось і новы альбом «Музыка беларускіх замкаў» ансамбля салістаў «Classic Avantgarde» п/к У. Байдава можна разглядаць і ў клясычным, і ў аванґардным, і нават у маскультаўскім ключы. Апошняе нам падалося найбольш зручным сёньня, бо з чарговым рэлізам дастаткова вядомага калектыву слухач атрымаў шанц зазірнуць у дыскатэку даўно мінулага веку – пад якія гіты бавіліся нашыя продкі ва ўтульных залях Мірскага, Лідзкага, Нясьвіжскага, Крэўскага ці якога іншага замку.
Калі параўнаць зь іншымі альбомамі названых майстроў музычнай сцэны («Беларускае эўрапейскае», 2003; «Новае неба Станіслава Манюшкі», 2008), дык кружэлка «Музыка беларускіх замкаў» хоць і менш канцэптуальная, але больш вабная для масавага слухача, які крыху прыпыніўся на дарозе ад простага да складанага, шукаючы ў інструмэнтальнай музыцы менавіта разнастайнасьці эмацыйных перажываньняў. І хоць гэтыя больш за два дзясяткі твораў (гадзіна часу) проста ўпісваюцца ў рэґлямэнт танцавальнай музыкі, але нельга абыйсьці ўвагай жанрава-тэматычнае багацьце гэтых танцаў: прыдворны танец, сялянскі танец, гайдуцкі танец… Сучасныя стэрэатыпы нават ня змогуць разгарнуць характары гэтых твораў, бо сялянскі тут зусім не азначае калгасны, а прыдворны ня ёсць эксплюататарскі. Гэтыя вартасьці пераканаўча падкрэсьлівае й надзвычай сучасная мастацкая аздоба кружэлкі (дызайнэр Вольга Бадзілоўская), дзе сёньняшнія відарысы захаваных старажытных замкаў сьведчаць менавіта аб повязі часоў, аб непарыўнай сувязі пакаленьняў.
Варта тут дадаць яшчэ, што мастацкая аздоба гэтага самастойнага выданьня ўсё ж упісваецца ў сэрыю рознатыпных праектаў прад'юсэра беларускай старадаўняй музыкі Арыны Вележ (тэматычны збор «Музыка Вялікага Княства» вядомага мэдыявальнага гурта «Стары Вольса», калекцыя аўтэнтычнай музыкі «Сьпевы Беларусі», складанка найбольш модных апрацовак народнай музыкі «Post Folk»). Усе тыя кружэлкі маюць самастойную аздобу, але беларускі калекцыянэр поўнага збору зь цягам часу разгорне на бакавінках выданьняў сапраўдную мапу сваёй гістарычнай радзімы.
Пэрыяд, якім пазначаны творы альбома «Музыка беларускіх замкаў», бадай, найбольш рамантычны ў гісторыі музыкі Вялікага Княства Літоўскага – XVI-XVII стагодзьдзі, калі й свае вялікія кампазытары тут плённа тварылі пад патранажам вялікіх князёў і маґнатаў-нуворышаў, і заезжыя адмыслоўцы дзяліліся сваімі нечуванымі здольнасьцямі: Войцэх Длугарай, Валенты Бакфарк, Андрэй Рагачоўскі, Ян Люблінскі… Згадваючы плён крыважэрнага молаху наступных стагодзьдзяў, ня дзівіць тут і наяўнасць ананімных шэдэўраў. Імёны страчаны, але шэдэўры захаваліся: сучасныя беларускія музыкі нагадваюць нам і творы «Віленскага сшытку», і безыменную «Песьню ракашанаў».
Карысным уводжаньнем у новы альбом ансамблю «Classic Avantgarde» стаў артыкул музыказнаўцы Сьвятлены Немагай, якая здаўна супрацоўнічае з прад'юсарскай суполкай Арыны Вележ і Віктара Кісьценя, ствараючы адэкватны настрой духовага ўзьяднаньня слухача з музыкай.
«Даўнія хронікі, – піша дасьледчыца, – неаднойчы ўзгадваюць пра музыкаў і інструмэнты вялікакняжацкіх капэл Гедымінавічаў – Альдоны, Вітаўта, Ягайлы. Такая музыка суправаджала замкавыя цырымоніі, вайсковыя паходы і паляваньні, гучала з ратушных вежаў, выконваючы прадстаўнічыя й сыґнальна-інфарматыўныя функцыі».
Дарэчы, згаданаму Віктару Кісьценю разам з Валерам Бяляевым слухач гэтага альбому ансамблю «Classic Avantgarde» можа падзякаваць і за зграбную гукарэжысуру, бо дыск вызначаецца надзвычайна роўным саўндам і настроем.
Дык якія ж гіты беларускай дыскатэкі Сярэднявечча найбольш хвалявалі нашых продкаў? «Ідзе кравец па вуліцы», «Ґальярда бурэ», «Укалолася цернем», «Канцона», «Хуткі танец» ды інш. Як бачым, тут і, гэтак мовячы, кавэр-вэрсыі сусьветных гітоў таго часу, і свае фантазыі. Відаць, ня надта ўжо «цяжэло жылось беларускаму селяніну да кастрычніцкай рэвалюцыі», як пераконвалі нас аналітыкі застойнага часу… Ва ўсялякім разе альбом «Музыка беларускіх замкаў» ансамблю «Classic Avantgarde» прасякнуты пачуццем лагоды, спакою і ўпэўненасьці ў сёньняшнім дні, калі спадзевы на дзень заўтрашні яшчэ не пераважалі ў народнай сьвядомасьці.
Вітаўт МАРТЫНЕНКА,
музычны крытык.
Аватара пользователя
bhajravi
 
Сообщения: 80
Зарегистрирован: Чт сен 29, 2011 7:54 pm

Сообщение bhajravi » Ср мар 21, 2012 10:03 pm

Музыка Беларусі XVII стагоддзя CD1

//вокладкі пакуль няма. прынамсі, у сеціве. таму прыйдзецца пачакаць пакуль сфотаю і дадам;)

http://depositfiles.com/files/0ijyow1h5
Аватара пользователя
bhajravi
 
Сообщения: 80
Зарегистрирован: Чт сен 29, 2011 7:54 pm

Сообщение Lenz » Чт мар 22, 2012 5:48 pm

Действительно, стоит скопировать сюда немного информации про Эдди Рознера для затравки.
С приходом в Германии в 1933 к власти нацистов бежит в Польшу. Отказался от имени, не желая быть тёзкой лидера немецких нацистов, взяв артистический псевдоним Ади (позже — Эдди) и организовал новый джаз-оркестр, с которым гастролировал во Франции, в Латвии и других европейских странах, записывался на пластинки. В Варшаве познакомился с дочерью знаменитой актрисы и режиссёра еврейского художественного театра Иды Камински актрисой Рут Камински и позднее вступил с ней в брак.
В первый день Второй мировой войны оркестр попал в Варшаве под бомбежку немецкой авиации, в результате которой все инструменты, кроме контрабаса, оказались уничтожены. Сами музыканты не пострадали. Эдди прибивается к труппе местного еврейского театра Иды Каминской, которая тоже искала возможность, пока не стабилизировалась граница с СССР, покинуть территорию, ставшую немецкой.

Оркестр Рознера с театром Камински перебираются в занятый советскими войсками Белосток, откуда они имели только одну возможность выезда — в Белоруссию. Рознер случайно познакомился с Пантелеймоном Пономаренко, как оказалось страстным любителем джаза, и под его покровительством организовал и возглавил джаз-оркестр, вскоре получивший статус Государственного джаза БССР. Оркестр Рознера получил специальнный поезд для гастролей, который практически стал домом для оркестра. Любые возникающие сложности или проблемы тут же решались благодаря вмешательству П.Пономаренко.

Летом 1940 орекстр с большим успехом дал концерты во многих городах СССР и принял участие в декаде белорусского искусства в Москве. В сентябре Рознер с оркестром был неожиданно приглашен в Сочи, где по приказу начальства играл при совершенно пустом зале. Единственным зрителем оказался сидаящий в зашторенной ложе И. В. Сталин. Сталину понравился концерт, после чего оркестр получил звание «государственного джаза СССР».
В 1946 году в связи с развернутой в СССР критикой джаза как музыкального направления Эдди Рознер вместе с женой и дочерью пытался полулегально вернуться в Польшу, но был подвегнут аресту Львовским управлением НКВД, приговорен к 10 годам лагерей и сослан на Колыму, где собирал лагерный оркестр. Рут Камински приговорили к 5 годам лагерей и сослали под Кокчетав. Оставшуюся без родителей 4-летнюю Эрику, дочь Эдди и Рут, на время заключения родителей забрала в Москву друг семьи Рознеров Дебора Марковна Сантатур (в девичестве Товбина, дочь М.Товбина).

В 1954 году Эдди Рознер был освобожден. После освобождения и воссоединения в Москве семейная жизнь не заладилась — Эдди и Рут развелись, Рут с Эрикой уехали в Варшаву, а спустя несколько лет — в Нью-Йорк. Эдди позднее вступил в брак с танцовщицей оркестра Галиной Ходес.

В 1971 году «Росконцерт» вынудил Рознера уйти на пенсию. При Гомельской филармонии Эдди Рознер собрал свой последний биг-бэнд (в нём играли некоторые будущие создатели ВИА «Синяя птица»), а в январе 1973 выехал в Германию (Западный Берлин), где после продолжительной болезни 8 августа 1976 ушёл из жизни. Похоронен на Еврейском кладбище берлинского р-на Шарлоттенбург-Вильмерсдорф (район известен с 20-х гг. XX века как центр русской эмиграции).


И пара ссылок на Youtube:
http://www.youtube.com/watch?v=6NsnMHbj ... re=related
http://www.youtube.com/watch?v=s299hTpe ... re=related
Lenz
 
Сообщения: 64
Зарегистрирован: Ср янв 10, 2007 11:56 pm

Сообщение gervasij » Пн апр 23, 2012 8:46 am

«Полацкі сшытак» як нацыянальны брэнд
Анатоль Мяльгуй | 09.03.2012 15:56



Не так даўно адбылася падзея, якую шмат гадоў чакалі слухачы, крытыкі, музыказнаўцы і ўсе зацікаўленыя ў развіцці беларускай музычнай культуры: пабачыў свет доўгачаканы альбом з творамі легендарнага музычнага помніка — «Полацкага сшытка» з удзелам гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса».
Сапраўдны прарыў у папулярызацыі знакамітай знаходкі сумеснымі намаганнямі ажыццявілі выдавец і прадзюсер сярэднявечных музычных праектаў Арына Вележ і выдаючая кампанія БМАgroup.

А пачалося ўсё з першай разгорнутай публікацыі на тэму «Полацкага сшытка» ў газеце «Чырвоная змена» (№208 ад 30 кастрычніка 1985 года), карэспандэнтам якой В. Мартыненку і аўтару гэтых радкоў прафесар-беларусазнаўца Адам Мальдзіс распавёў гісторыю знаходкі ў Ягелонскай бібліятэцы рукапіснага сшытку з таямнічымі знакамі — нотнага зборніка з больш як двума сотнямі твораў свецкай музычнай культуры беларускіх зямель XVII стагоддзя. З гэтага часу многія айчынныя выканаўцы, гурты і ансамблі старажытнай музыкі пачалі прапаноўваць слухачам свае апрацоўкі, версіі і трактоўкі твораў беларускай свецкай (па цяперашняй тэрміналогіі — папулярнай) музыкі. Гэта былі гады плённага асэнсавання музычнай спадчыны нашага народа.



Паколькі музычны помнік быў адкрыты ў Польшчы, да таго ж яго паходжанне таксама стала прадметам гістарычных спрэчак (вёска Астрамечава ёсць не толькі на Полаччыне), кожная зацікаўленая краіна імкнулася давесці сваё права на наследаванне музычнага рукапісу. Напрыклад, у Польшчы «Полацкі сшытак» называюць «Ягелонскі рукапіс 127/56». Творы з яго былі ўпершыню запісаны і выдадзены на фірме гуказапісу «MUZA» (1972 г.) гуртом старажытнай музыкі «Fistulatores et Tubicinatores Varsovienses» пад рубрыкай «Musica Antiqua Polonica». Такі ж дыск з творамі свецкай музыкі XVII стагоддзя быў выдадзены ўкраінскімі выканаўцамі, у прыватнасці Нінай Матвіенка і ансамблем даўняй музыкі К. Чэчэні...

Былі спробы айчынных выканаўцаў захаваць на аналагавых і лічбавых носьбітах нашу музычную спадчыну, якая прыцягвала ўсе больш і больш выканаўцаў рознага ўзроўню і стылістычнай накіраванасці. Так, версія часткі твораў «Полацкага сшытка» была запісана інструментальным складам танцавальнага гурта «Харошкі» і выдадзена на вінілавым дыску. Асобныя творы выконваліся і выдаваліся на дысках беларускімі ансамблямі «Cantabile», «Contredance», «Brevis», «Lituus». Апошні прыклад выдання «Полацкага сшытка» быў прадстаўлены гуртом старажытнай музыкі «Стары Ольса» на іх сольным альбоме «Дрыгула». Але, як падкрэсліў музычны крытык Вітаўт Мартыненка, гэты дыск, як і іншыя спробы, не выканалі асноўную мэту такога выдання — дыскі не стварылі са знаходкі Адама Мальдзіса сапраўднага нацыянальнага брэнда. «Дзе на вокладцы дыска можна прачытаць, што гэта «Полацкі сшытак»?» — са скрухай пытаўся ў музыкантаў і выдаўцоў Вітаўт.

Гэта зразумелі каманда выдаўцоў БМАgroup і Арына Вележ, якія ўзяліся стварыць такі артэфакт. Тым больш, што матэрыялу для альбома пад доўгачаканай назвай назапашана было дастаткова. Хутка ідэя набыла сваё рэальнае аблічча: дыск, як займеў падзагаловак «the best interpretation», прадстаўляе 28 самых яркіх твораў «Полацкага сшытка» ў розных стылістычных афарбоўках. З’яўленне на нашых музычных паліцах і ў каталогах дыска са знакамітым музычным помнікам стала сведчаннем таго, што «Полацкі сшытак» пераўтварыўся ў трывалы чыннік музычнай спадчыны беларусаў.

Тое, як бы мог гучаць «Полацкі сшытак», гурт «Стары Ольса» прадставіў на прэзентацыі згаданага дыска ў рэчышчы ўсёй сваёй творчасці. Таму на канцэрце гучалі не толькі п’есы з новага дыска, але і кампазіцыі, рэканструяваныя для альбому «Гераічны эпас Вялікага Княства»: «Ліцьвін», «Абарона Крычава», «Аршанская бітва», «Рыцар Вайда», «Будзінаўская бітва» і іншыя кампазіцыі, якія складаюць гераічны эпас нашых продкаў.

Што тычыцца «Полацкага сшытка», то ён быў выкананы музыкамі на такім узроўні, што яго творы адразу палюбіліся слухачам, і ні ў каго не ўзнікла сумненняў у беларускім паходжанні музыкі з гэтага зборніка.

Трэба адзначыць, ідэя адмысловага выдання асобным дыскам «Полацкага сшытка» была настолькі моцнай і надзённай, што быццам бы шмат гадоў «вісела ў паветры» беларускага культурніцкага кантэксту. І вось час адраджэння помніка беларускай свецкай музыкі прыспеў. І якое ж было здзіўленне слухачоў, крытыкаў і музыказнаўцаў, калі яны даведаліся, што цяпер у Беларусі выдадзены «Полацкі сшытак» ажно ў двух варыянтах! Яшчэ адну спробу адраджэння «Полацкага сшытка» зрабіла кампанія «Вігма» і незалежны выдавец старажытнай беларускай музыкі Уладзімір Азёма.



Изображение
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Пн апр 23, 2012 8:48 am

gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Пн апр 23, 2012 8:49 am

del
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

След.

Вернуться в История

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 47