Кот писал(а):Расіянін-гэта амерыканец.. чалавек новай нацыі.
Простите, а как давно в ходу слова "украинец" и "белорус" в этноопределяющем смысле? Это видимо какие-то "старые нации"?В 18-м то веке хоть были?
За ўкраінца не скажу,лепей спытаць у Діра. А наконт "беларус"...
З мастацкай літаратуры літвіноў пачатку й сярэдзіны 19 ст. (ад Адама Міцкевіча,Генрыка Жавускага, Ігнація Ходзькі, Ігната Дамейкі,Ігната Яцкоўскага, Гелены Скірмунт... ) , і з аўтабіяграфічных дадзеных шмат якіх дзеячоў вайсковага і іншага мастацтва (Касьцюшка, Манюшка..) беларусаў амаль невядома. Толькі ў паўстанкі 1863г. мастачкі Гелены Скірмунт, пляменьніцы паўстанца, кампазітара і мастака Напалеона Орды ўзьнікаюць нейкія беларусы, пра якіх яна дакладна ня можа нічога сказаць, і іх абшары пачынаюцца за Бабруйскам,далей на ўсход. Сама яна жыве на Літве (каля Пінска) і кругом літвіны.
Падмена літвінаў на беларусаў , нібыта 1\3 "вялікага русскага народа" адбывалася цягам 19 ст. Каб шчыльней прывязаць да С-Пб. Але ,для таго спачатку прыйшлося парупіцца пра вынішчэньне эліты. Кожные ,амаль, 30-40 год яе нішчылі пад час ці пасьля паўстаньняў (вызваленчых войнаў) супраць маскалёў. Практыка працягнулася і ў 20 ст.
Поруч з літвінамі фігуруюць "жыды і палякі,жмудзіны", і яшчэ "маскалі".
Сучасныя "беларусы"- гэта таксама нешта накшталт "расейцаў".. людзі рознага паходжаньня, якія дзеля сіх тых бонусаў ці яшчэ чаго абіраюць назоў тытульнай нацыі. Пры гэтым.. грэбуюць сваёй мовай (тлумачальна), ня ведаюць культуры (тлумачальна) і ніяк не могуць аб'яднацца на нейкім падмурку (тлумачальна).
Калі я нешта напісаў не зусім зразумела, то гэта таксама тлумачальна (занадта неспрыяльныя умовы вакол).