Антиамериканизм - что это?

Модераторы: Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko, Станислав Матвеев, Pavel

Сообщение Yoda » Ср май 28, 2008 3:12 pm

Раман Кардонскі писал(а):...... Вы мне адкажыце на адно толькі пытаньне: Калі, напрыклад, інатрэсы Лукі будуць супярэчыць інтарэсам жыхароў раёну на чый бок стане старшыня РВК?

Разумееце, за сябе і свае словы я гатоў адказаць. Нават калі я ўпэўнены, што нехта зробіць нешта на 100% адсоткаў - не буду гэта заяўляць. Вы там. Мы тут... На самой справе не ўсё так проста. І на месцы гарлапанаў ад апазіцыі можна было б задумацца пра вектары ўздзеяння і цэлевую аудыторыю. Прабачце, не ведаю слова...
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Раман Кардонскі » Ср май 28, 2008 7:00 pm

Yoda писал(а):Разумееце, за сябе і свае словы я гатоў адказаць. Нават калі я ўпэўнены, што нехта зробіць нешта на 100% адсоткаў - не буду гэта заяўляць. Вы там. Мы тут... На самой справе не ўсё так проста. І на месцы гарлапанаў ад апазіцыі можна было б задумацца пра вектары ўздзеяння і цэлевую аудыторыю. Прабачце, не ведаю слова...

Ну навошта гэтак, прабачце, дупай віляць? І Вы, і я, як і кожны іншы на форуме цудоўна ўсьведамляе, што пакуль таго старшыню РВК будзе ставіць і здымаць нейкі "бацька" зь Менску то ён на "бацкаў" бок і стане. І не таму што ён нейкі асабліва адданы гэнаму "бацьку", а з тых-жа меркаваньняў зь якіх адзін францускі кюрэ (пробашч) некалькі разоў пераходзіў з каталіцызму у пратэстанізм і з пратэстанізму ў каталіцызм, — хоць ні тую, ні іншую веру ён не вызнаваў, — а толькі хацеў заставацца пробашчам сваей парафіі. І так будзе пакуль крэсла пад Лукой не захістаецца. А як пахісьнецца, дык яны парвуць яго на кавалкі так хутка, што апазыцыя толькі разяўляцца будзе ад зьдзіўленьня. Ці можа хтосьці думае, што яны пайдуць зь ім да канца?
Раман Кардонскі
 
Сообщения: 110
Зарегистрирован: Пт окт 19, 2007 5:04 pm

Сообщение Yoda » Чт май 29, 2008 7:15 am

Раман Кардонскі писал(а):Ну навошта гэтак, прабачце, дупай віляць? І Вы, і я, як і кожны іншы на форуме цудоўна ўсьведамляе, што пакуль таго старшыню РВК будзе ставіць і здымаць нейкі "бацька" зь Менску то ён на "бацкаў" бок і стане. І не таму што ён нейкі асабліва адданы гэнаму "бацьку", а з тых-жа меркаваньняў зь якіх адзін францускі кюрэ (пробашч) некалькі разоў пераходзіў з каталіцызму у пратэстанізм і з пратэстанізму ў каталіцызм, — хоць ні тую, ні іншую веру ён не вызнаваў, — а толькі хацеў заставацца пробашчам сваей парафіі. І так будзе пакуль крэсла пад Лукой не захістаецца. А як пахісьнецца, дык яны парвуць яго на кавалкі так хутка, што апазыцыя толькі разяўляцца будзе ад зьдзіўленьня. Ці можа хтосьці думае, што яны пайдуць зь ім да канца?

З канцоўкай поста згодзен на 150,5%!!!! А пра пачатак... Лічыце што сваёй дупай я прыкрыў нешта, а паколькі не вельмі шырокая, то і віляць прыходзіцца... Бывае і так патрэбна.
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Раман Кардонскі » Чт май 29, 2008 4:17 pm

Yoda писал(а):З канцоўкай поста згодзен на 150,5%!!!! А пра пачатак... Лічыце што сваёй дупай я прыкрыў нешта, а паколькі не вельмі шырокая, то і віляць прыходзіцца... Бывае і так патрэбна.

Вам пашанцавала, што я гэтэрасэксуал і матляньні мужчынскіх дупаў мяне ня цікавяць. :lol: :P

Але мы тут не пытаньні сэкса абмяркоўваем. Вось Вы напісалі, цытую: "І на месцы гарлапанаў ад апазіцыі можна было б задумацца пра вектары ўздзеяння і цэлевую аудыторыю." Канец цытаты. Вось возьмем цэлевую аўдыторую — старшыні РВК. Якія вектары ўзьдзеяньня, з улікам таго што мы абмеркавалі, Вы маеце прапанаваць? Слухаем вельмі ўважліва.
Раман Кардонскі
 
Сообщения: 110
Зарегистрирован: Пт окт 19, 2007 5:04 pm

Сообщение Yoda » Чт май 29, 2008 4:22 pm

Раман Кардонскі писал(а):....Вось возьмем цэлевую аўдыторую — старшыні РВК. Якія вектары ўзьдзеяньня, з улікам таго што мы абмеркавалі, Вы маеце прапанаваць? Слухаем вельмі ўважліва.

Прыйшоў, убачыў, перамрог.... усіх разам з першага заходу!
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Раман Кардонскі » Чт май 29, 2008 4:49 pm

Yoda писал(а):Прыйшоў, убачыў, перамрог.... усіх разам з першага заходу!

Вось так заўжды, як крытыкаваць апазыцыю дык кожны здольны. У мяне прапановаў няма, дык я апазыцыю і не крытыкую. Дык можа, хай выбачыць мне Ратаўнік, хай крытыкай апазыцыі займаецца той, хто МОЖА ПРАПАНАВАЦЬ шляхі да перамогі. Ці, як у маім папярэднім допісе, хаця-б спосаб зрабіць крок да гэтых шляхоў. Спадзяюся, што з цьверджаньнем, што беларуская апазыцыя далёкая ад гэных шляхоў ніхто спрачацца ня будзе?
Раман Кардонскі
 
Сообщения: 110
Зарегистрирован: Пт окт 19, 2007 5:04 pm

Сообщение honest » Пт май 30, 2008 9:43 am

Раман Кардонскі писал(а): У мяне прапановаў няма, дык я апазыцыю і не крытыкую. Дык можа, хай выбачыць мне Ратаўнік, хай крытыкай апазыцыі займаецца той, хто МОЖА ПРАПАНАВАЦЬ шляхі да перамогі. Ці, як у маім папярэднім допісе, хаця-б спосаб зрабіць крок да гэтых шляхоў.

Гэта як раз і адрознівае канструктыўную, стваральную, карысную крытыку.
honest
 
Сообщения: 137
Зарегистрирован: Чт дек 28, 2006 1:42 pm
Откуда: Беларусь

Сообщение Yoda » Пт май 30, 2008 12:03 pm

Раман Кардонскі писал(а):
Yoda писал(а):Прыйшоў, убачыў, перамрог.... усіх разам з першага заходу!

Вось так заўжды, як крытыкаваць апазыцыю дык кожны здольны. У мяне прапановаў няма, дык я апазыцыю і не крытыкую. Дык можа, хай выбачыць мне Ратаўнік, хай крытыкай апазыцыі займаецца той, хто МОЖА ПРАПАНАВАЦЬ шляхі да перамогі. Ці, як у маім папярэднім допісе, хаця-б спосаб зрабіць крок да гэтых шляхоў. Спадзяюся, што з цьверджаньнем, што беларуская апазыцыя далёкая ад гэных шляхоў ніхто спрачацца ня будзе?

Я думаў Вы зразумееце... Напэўна сапраўды даўна тут былі. :( Што ж, не атрымалася. Але паразважайце над нашымі апошнімі посыламі. Можа чагосці не заўважылі паміж радкоў? Вы таксама апошнім часам нешта не дагаварваеце... Напэўна ёсць нешта гэтакае...
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Yoda » Пт май 30, 2008 12:08 pm

honest писал(а):
Раман Кардонскі писал(а): У мяне прапановаў няма, дык я апазыцыю і не крытыкую. Дык можа, хай выбачыць мне Ратаўнік, хай крытыкай апазыцыі займаецца той, хто МОЖА ПРАПАНАВАЦЬ шляхі да перамогі. Ці, як у маім папярэднім допісе, хаця-б спосаб зрабіць крок да гэтых шляхоў.

Гэта як раз і адрознівае канструктыўную, стваральную, карысную крытыку.

Вы хоць і лагодны, але ж сваю кропку погляду таксама трэба мець. Усё хаваецеся за зваротамі да каго небудзь, або робіця намёк, каб хтосьці подтрымаў кагосьці...
Наша апазіцыя ўвогуле не вытрвмлівае НІЯКАЙ крытыкі. Спадар Кардонскі ў мяне спытаў - я АДНАЗНАЧНА адказаў. Коратка і на мой погляд зразумела... Больш не скажу, бо не мой бізнес гэта...
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Раман Кардонскі » Пт май 30, 2008 2:08 pm

Yoda писал(а):Я думаў Вы зразумееце... Напэўна сапраўды даўна тут былі. :( Што ж, не атрымалася. Але паразважайце над нашымі апошнімі посыламі. Можа чагосці не заўважылі паміж радкоў? Вы таксама апошнім часам нешта не дагаварваеце... Напэўна ёсць нешта гэтакае...

Ды я цудоўна Вас разумею. І менавіта таму і загнаў Вас у пастку Вашай уласнай лёгікі. Каб быць на 100% зразумелым тлумачу сваю думку: Вы прапаноўвалі апазыцыі стацца канструктыўнай, і ў той-жа самы час Вы ў КАНСТРУКТЫЎНУЮ апазыцыю да апазыцыі (прабачце за каламбур) чамусьці стацца не пажадалі. Ці не змаглі. Для Вас, як выглядае, сучасная апазыцыя Лукашэнкі зусім не прыймальная. Вы яе адкідаеце ў бок як штосьці ня вартае каб з гэтым мець справу. А чаму Вы такія пэўныя, што з Лукой варта мець справу? Я, напрыклад, даўгі час назіраючы за палітычнымі парцэсамі ў Беларусі зусім ня пэўны, што зь ім варта мець справу. Але гэта маё асабістае меркаваньне. Але навязваць беларускай апазыцыі сваё асабістае меркаваньне я-б не стаў. Бо я ведаю галоўную хібу свайго характэра — я ня здольны выбачыць таго, хто зьняважыў маю, беларускую нацыю, ейную мову, культуру, нацыянальныя сымбалі.
Раман Кардонскі
 
Сообщения: 110
Зарегистрирован: Пт окт 19, 2007 5:04 pm

Сообщение honest » Пт май 30, 2008 2:27 pm

Yoda писал(а):Вы хоць і лагодны, але ж сваю кропку погляду таксама трэба мець. Усё хаваецеся за зваротамі да каго небудзь, або робіця намёк, каб хтосьці подтрымаў кагосьці...

Ну і ну! Ды няўжо мала я выказваў менавіта СВОЙ пункт гледжання? Проста пасты Рамана Кардонскага (і асабліва У. Дзеружынскага) звычайна такія дасканалыя, поўныя і разгорнутыя, што ім толькі і можна, што проста падтрымку выказаць.
honest
 
Сообщения: 137
Зарегистрирован: Чт дек 28, 2006 1:42 pm
Откуда: Беларусь

Сообщение Yoda » Пт май 30, 2008 4:15 pm

Раман Кардонскі писал(а):Ды я цудоўна Вас разумею. І менавіта таму і загнаў Вас у пастку Вашай уласнай лёгікі. Каб быць на 100% зразумелым тлумачу сваю думку: Вы прапаноўвалі апазыцыі стацца канструктыўнай, і ў той-жа самы час Вы ў КАНСТРУКТЫЎНУЮ апазыцыю да апазыцыі (прабачце за каламбур) чамусьці стацца не пажадалі. Ці не змаглі. Для Вас, як выглядае, сучасная апазыцыя Лукашэнкі зусім не прыймальная. Вы яе адкідаеце ў бок як штосьці ня вартае каб з гэтым мець справу. А чаму Вы такія пэўныя, што з Лукой варта мець справу? Я, напрыклад, даўгі час назіраючы за палітычнымі парцэсамі ў Беларусі зусім ня пэўны, што зь ім варта мець справу. Але гэта маё асабістае меркаваньне. Але навязваць беларускай апазыцыі сваё асабістае меркаваньне я-б не стаў. Бо я ведаю галоўную хібу свайго характэра — я ня здольны выбачыць таго, хто зьняважыў маю, беларускую нацыю, ейную мову, культуру, нацыянальныя сымбалі.

Паразмаўлялі як фамальгаўец з цыфіянінам... Па першае мы разглядаем розныя "слаі" сваіх постаў. Калі зноў пра апазіцыю, дык, прабачце, не ведаю канструктыўнай яе галіны. Толькі Гаага, Брусель, Вашынгтон, страляць, вешаць, даеш, ганьба і рознае іншае бла-бла-бла. І не дай бог гэтыя вызваліцелі якім небудзь бокам возьмуць уладу. 1917 год за шчасце будзе выдавацца тутэйшым. І Вам там у Вільні адгукнецца. Праўда тут неяк прамільгнула нешта было. Але гэта была толькі маленькая іскра.
Хто ж Вам сказаў, што я выбіраю другі бок? Супраць апазіцыйнага быдла - гэта яшчэ не за існуючую уладу. Яна проста прадказальная, і ад яе менш чалавечых слёз і гора. Пакуль плачуць толькі тыя, хто хоча пажывіцца не па дзіцячы. Але другая старана медалю - і іншыя не могуць зарабіць як хочацца. Калі ж прыдуць з блакітнай кроўю свядомыя - страшна падумаць што стане з тымі бабкамі пінсіюнеркамі, якія дажываюць свой век у апусцеўшых вёсках і маладымі сем'ямі, якім яшчэ жыць і дзяцей гадаваць. Усё гэта будзе кінута ў топку рэвалюцыйнага ўгара. Хтосьці скажа, адкуль ведаю? Ды самі сябе пачытайце! Зірніце збоку на свае методы.
Не зразумеў сслова выбачыць. Мабыць па расейску "простіть". Тады зусём не зразумеў. Вы таксама, як і я лічаце, што зьняважыў Вашу і маю, беларускую нацыю, ейную мову, культуру, нацыянальныя сымбалі менавіта апазіцыйны натоўп?
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Vadim Deruzhinsky » Пт май 30, 2008 11:47 pm

Какая-то странная тут дискуссия получилась. Я вообще не понимаю, о чем вы спорите. Если даже мне это непонятно, то как это могут понять другие, менее «искушенные» в таких темах участники Форума? Кто и что защищает, какие идеи – я совершенно тут запутался с этой веткой Форума и уже ничего не понимаю. Полемика вошла в свое русло, понятное только одним полемистам…
Аватара пользователя
Vadim Deruzhinsky
Модератор
 
Сообщения: 9283
Зарегистрирован: Вс дек 24, 2006 8:15 pm
Откуда: Минск

Сообщение honest » Пн июн 02, 2008 7:42 am

Vadim Deruzhinsky писал(а):Какая-то странная тут дискуссия получилась. Я вообще не понимаю, о чем вы спорите. Если даже мне это непонятно, то как это могут понять другие, менее «искушенные» в таких темах участники Форума? …

Паважаны Раман Кардонскi прапанаваў Yode расчыніць падрабязней сваю пазіцыю па нашай апазіцыі, аб гэтым і гутарка пайшла ( хоць я казаў Раману, што лепш было б новы топік распачаць).
honest
 
Сообщения: 137
Зарегистрирован: Чт дек 28, 2006 1:42 pm
Откуда: Беларусь

Сообщение Раман Кардонскі » Пн июн 02, 2008 2:18 pm

Yoda писал(а):Паразмаўлялі як фамальгаўец з цыфіянінам... Па першае мы разглядаем розныя "слаі" сваіх постаў. Калі зноў пра апазіцыю, дык, прабачце, не ведаю канструктыўнай яе галіны. Толькі Гаага, Брусель, Вашынгтон, страляць, вешаць, даеш, ганьба і рознае іншае бла-бла-бла. І не дай бог гэтыя вызваліцелі якім небудзь бокам возьмуць уладу. 1917 год за шчасце будзе выдавацца тутэйшым. І Вам там у Вільні адгукнецца. Праўда тут неяк прамільгнула нешта было. Але гэта была толькі маленькая іскра.
Хто ж Вам сказаў, што я выбіраю другі бок? Супраць апазіцыйнага быдла - гэта яшчэ не за існуючую уладу. Яна проста прадказальная, і ад яе менш чалавечых слёз і гора. Пакуль плачуць толькі тыя, хто хоча пажывіцца не па дзіцячы. Але другая старана медалю - і іншыя не могуць зарабіць як хочацца. Калі ж прыдуць з блакітнай кроўю свядомыя - страшна падумаць што стане з тымі бабкамі пінсіюнеркамі, якія дажываюць свой век у апусцеўшых вёсках і маладымі сем'ямі, якім яшчэ жыць і дзяцей гадаваць. Усё гэта будзе кінута ў топку рэвалюцыйнага ўгара. Хтосьці скажа, адкуль ведаю? Ды самі сябе пачытайце! Зірніце збоку на свае методы.
Не зразумеў сслова выбачыць. Мабыць па расейску "простіть". Тады зусём не зразумеў. Вы таксама, як і я лічаце, што зьняважыў Вашу і маю, беларускую нацыю, ейную мову, культуру, нацыянальныя сымбалі менавіта апазіцыйны натоўп?

Толькі ня трэба ўкладаць у мае вусны тое, чаго я не казаў. Вы цудоўна ведаеце, і мабыць ад гэтага Вас такая шыхля бярэ, што не апазыцыя адмовілася ад мовы і нацыянальных сымбаляў, не апазыцыя загнала краіну ў лягер краінаў з дыктатарскімі рэжымамі. Ды і наогул у мяне да апазыцыя калі і ёсьць дык толькі адна прэтэнзыя — Лукашэнка яшчэ пры ўладзе.

Вы неаднойчы спасылаліся на тое, што апазыцыя абзывае беларускі народ быдлам, крычыць яму ганьба і заклікае, як я Вас зразумеў, ці то павесіць яго, ці то на іншы спосаб пазбавіць яго жыцьця. А зараз, калі ласка, падцзьвердзіце свае словы канкрэтнымі спасылкамі на канкрэтныя выказываньні лідараў апазыцыі са спасылкай на крыніцу інфармацыі. Вы ўжо прабачце, але такія крыніцы як Лукашэнка, Зімоўскіі, Якубовіч і іншыя ўрадныя гарлапаны ня будуць успрымацца за такую крыніцу. І пакуль Вы такія спасылкі ня зьмесьціце тут, то і Вас, прабачце, буду ўспрымаць як яшчэ аднаго Зімоўскага.

Як казаў адзін вялікі расейскі паэт: "Вялікае бачыцца на адлегласьці". Гэтак і тут. Я ня ведаю зь якога Вы зваліліся неба, але хіба толькі сьляпы ня бачыць, што менавіта Лукашэнка, а не апазыцыя, пазбаўляе тых-жа бабак-пэнсыянэрак льготаў. І наогул яны, з боку гледжаньня Лукі, ужо яму не патрэбныя — вісяць цяжкім камянём на бюджэце. Ну і хто іх, як Вы пішаце, "кідае ў топку"? Лука досыць адпрацаваў адміністрацыйны рэсурс (з чаго, дарэчы, і пачыналася нашая спрэчка) і яму зараз, зноў паўтаруся, гэтыя бабулькі таксама патрэбы як і леташні сьнег.

Ну я перачытаў свае допісы ў гэтым форуме. І дзе я прапаноўваю нейкія рэвалюцыйныя зрухі? Я наогул лічу, што да эканамічных пытаньняў трэба падыходзіць вельмі асьцярожна. Наогул я адзін з самых кансэрватыўных людзей. І калі можа Вы знойдзеце спасылку дзе я заклікаю "кінуць (ці ўвесь народ, ці нават асобных людзей) у топку рэвалюцыйнага ўгару", то тады Вы можаце спасылацца на нейкія мае "мэтады". Я нават парадаў не даю сваім землякам як ім жыць. Толькі выказываю сваё меркаваньне. Вой, прабачце, я зусім забыўся, што выказываньне ўласнага меркаваньня забаронена ў Беларусі і караецца вязьнічным тэрмінам. :wink:
Раман Кардонскі
 
Сообщения: 110
Зарегистрирован: Пт окт 19, 2007 5:04 pm

Пред.След.

Вернуться в Иные темы

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 8