Антиамериканизм - что это?

Модераторы: Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko, Станислав Матвеев, Pavel

Сообщение Yoda » Вт май 20, 2008 8:20 am

Раман Кардонскі писал(а):...Я ня маю жаданьня кідацца ў абарону беларускае сьвядомае аппазыцыі, але такія-сякія выснавы з размоваў з лідарамі асобных партыяў я зразбіў....

Паважаны спадар Кардонски! Дзякую за тое, што паказали вялизную белую пляму у маих ведах мовы. Зь учарашняга дня размауляю и нават думаю на белларускае мове. Спадабалася. Пакуль што не камельфо атрымливаецца, прабачце, але справа у практыцы, на мой погляд... Адвязау мову ад агидных аппау у сваёй свядомасьци.
Пра Вашыя нататки. Прабачце за слова - але гэта прыкольна! Вы усьмихаеце мяне, як и любы апп. Такое ж имкненне да показу негатыву. Я разумею, у иншых умовах аппы не иснуюць... И падобнае прыцягвае падобнае (Пра гэта шмат пиша Kat Leo у больш филясофских галинах форуму)...
Але пры усяе розьницы у поглядах зь вяликай прагнай праглынаю Вашы посты. Кали не супраць, буду и далей адказваць на их, дзеля практыки...
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Art » Вт май 20, 2008 11:00 am

Народ, в это воскресенье смотрел по ОРТ фильм по поводу 11 сентября, авторы фильма научно доказали, что башни блезнеци быи заменированы самими амерекацами, брали интервью у директора фирмы который занимаеться взрывами ненужных зданий, так тот сказал что башни падали так же как и взрываються старые дома.
Как вы смотрите на это?
Art
 
Сообщение honest » Вт май 20, 2008 11:26 am

Art писал(а):Народ, в это воскресенье смотрел по ОРТ фильм по поводу 11 сентября, авторы фильма научно доказали, что башни блезнеци быи заменированы самими амерекацами, брали интервью у директора фирмы который занимаеться взрывами ненужных зданий, так тот сказал что башни падали так же как и взрываються старые дома.
Как вы смотрите на это?

Art, ну как можно не понимать, что путинское ОРТ какую только АХИНЕЮ ни готово нести, чтоб только отвлекать внимание росс. обывателя от его СОБСТВЕННОЙ страны и ЕГО собственных проблем (в т.ч. с его росс. властью).
honest
 
Сообщения: 137
Зарегистрирован: Чт дек 28, 2006 1:42 pm
Откуда: Беларусь

Сообщение Yoda » Вт май 20, 2008 11:36 am

honest писал(а):

Неувязачкавышлапаважаныhonest! Фильм быу амэрыкански. Кали не, то и амэрыкански таксама ёсць. Сам бачыу па Дыскаверы дый на Эксплорэры таксама йшоу...
Пазицыя апазицыи - Праблемы у Беларуси и Расеи з урадам. Кругом ахинэя. Амэрыканцы лагодныя и пушыстыя.... :twisted:
Сьвядомыя... Гы-гы...
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение honest » Вт май 20, 2008 1:01 pm

Yoda писал(а):

Ну так не только эта агитка для дебилов (ОРТ) по всему миру ищет подобные "сенсации", но и западные каналы какие-то могут тоже в погоне за сенсацией и рейтингами показывать подобные "версии". Кстати, есть ведь и версия, что, напр., дома в Москве взрывала фсб для приведения путина к власти через победоносную античеченск. военную кампанию (напоминают, как фсб-ники были пойманы "с поличным" в каком-то городе тогда и потом врали про некие "учения"..).
honest
 
Сообщения: 137
Зарегистрирован: Чт дек 28, 2006 1:42 pm
Откуда: Беларусь

Сообщение Yoda » Вт май 20, 2008 1:17 pm

honest писал(а):Ну так не только эта агитка для дебилов (ОРТ) по всему миру ищет подобные "сенсации", но и западные каналы какие-то могут тоже в погоне за сенсацией и рейтингами показывать подобные "версии". Кстати, есть ведь и версия, что, напр., дома в Москве взрывала фсб для приведения путина к власти через победоносную античеченск. военную кампанию (напоминают, как фсб-ники были пойманы "с поличным" в каком-то городе тогда и потом врали про некие "учения"..).

З гэтага раблю выснову: Увесь сьвет - дэбилы (акрамя сьвядомых апазицыюнэрау) и Вы згодны з тым, што антыамэрыканизм - сусветная зьява! Што амэрыкосы (не, не сам народ) дастали усих. Напэуна и папуасау. Бо яны першыя у чарзе на дэмакратызацыю... И у их гуана шмат ёсць.
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение honest » Вт май 20, 2008 1:55 pm

Yoda писал(а):З гэтага раблю выснову: Увесь сьвет - дэбилы (акрамя сьвядомых апазицыюнэрау) и Вы згодны з тым, што антыамэрыканизм - сусветная зьява! Што амэрыкосы (не, не сам народ) дастали усих. Напэуна и папуасау. Бо яны першыя у чарзе на дэмакратызацыю... И у их гуана шмат ёсць.

Па-першае, нажаль, я не валодаю беларускай мовай у той ступенi, каб адказваць на ей. Я лiчу, што калi ужо ты гаворыш па-беларуску, то валодай ЛIТАРАТУРНАЙ беларускай мовай (дарэчы, цi трэба прызнаваць яе апошнi "лукашысцкi" варыянт, ен жа нейкую рэформу пачынау, як я чуу дзесцi).
Па-другое. К счастью, дебилов на самом деле не так много! (не считая Вас, yoda, конечно :D (шутка)
honest
 
Сообщения: 137
Зарегистрирован: Чт дек 28, 2006 1:42 pm
Откуда: Беларусь

Сообщение Раман Кардонскі » Вт май 20, 2008 2:50 pm

Yoda писал(а):Паважаны спадар Кардонски! Дзякую за тое, што паказали вялизную белую пляму у маих ведах мовы. Зь учарашняга дня размауляю и нават думаю на белларускае мове. Спадабалася. Пакуль што не камельфо атрымливаецца, прабачце, але справа у практыцы, на мой погляд... Адвязау мову ад агидных аппау у сваёй свядомасьци.
Пра Вашыя нататки. Прабачце за слова - але гэта прыкольна! Вы усьмихаеце мяне, як и любы апп. Такое ж имкненне да показу негатыву. Я разумею, у иншых умовах аппы не иснуюць... И падобнае прыцягвае падобнае (Пра гэта шмат пиша Kat Leo у больш филясофских галинах форуму)...
Але пры усяе розьницы у поглядах зь вяликай прагнай праглынаю Вашы посты. Кали не супраць, буду и далей адказваць на их, дзеля практыки...

Ну нашы беларусамоўныя шэрагі пашырыліся Yodай, што бязумоўна ня можа ня радаваць. Прынамсі мяне зьдзіўляла, што пэўны час размежаваньне адбывалася па моўнаму пытанью: прыхільнікі Лукі выключна па-расейску, а апазыцыя — па-беларуску. Як быццам чалавек беларусамоўны ня можа быць прыхільнікам Лукашэнкі. Можа, хоць, калі шчыра, уяўляю гэта зь цяжкасьцю.

Yoda, я не зьбіраю нэгатыў ці пазытыў. Не зьяўляюся ні сябрам апазыцыі, ні, як мяне Пазьняк ахрысьціў, маёрам КДБ. У ворганах унутраных спраў ЛССР працаваў, але да маёра, прабачце, не дарос. Я, не раўнуючы, як той казаскі акын — што бачу аб тым і сьпяваю. Калі я бачу, што клюб знаходзіцца ў жахлівым стане дык што я павінен пісаць. Я-ж не Паша Якубовіч (дарэчы яшчэ адзін мой знаёмы), які будзе, апісываючы лайно, казаць пра няверагодна прыемны пах. Хоць мы ўсе ведаем які смурод зыходзіць ад лайна. Я бы хацеў сабраць пазытыў, таму шчыра Вам веру, што Паставы гэта выспа стабільнасьці і дабрабыту. І, як ужо пісаў, шчыра радуюся за сваіх землякоў. Бо ад нашага мястэчка (хай яно і ў іншым раёне і іншай вобласьці) да Паставаў нацянькі можа менш 40 км будзе. І толькі спэцы па чорна-шэрай прапаганьдзе могуць падаць, што хтосьці са шчырых беларусаў можа пажадаць сваім землякам каб яны жылі дрэнна, гаротна і беспрасьветна.

У мяне была сустрэча са старэйшакляснікамі нашае СШ. Калі запытаўся ці хоча хто заставацца і працаваць у родным калгасе, то ніхто такога жаданьня ня выказаў. Але, што мяне як было супрацоўнік ворганаў, парадавал, што бальшыня, прынамсі дзве траціны, кляса выказалі жаданьне пайсьці працаваць у міліцыю. Праўда прычына гэтага выбара мяне крыху засмуціла, бо на адказ чаму адзін хлапец проста выбухнуў: "А там нічога рабіць ня трэба".

А літаральна на наступны дзень мне прыйшлося бліжэй пазнаёміцца зь беларускае міліцыяй. Ну па-першае мне трэба было стаць на рэгістрацыю. Аб гэтым мне давёў наш участковы. РАУС не зьмяніўся, як мясьціўся у тым-жа будынку за касьцёлам пры саветах, гэтак нікуды не пераехаў. Пасьля вырашыў завярнуць у раёнку, дзе на мяне чакалі. А па дарозе трапіў у жывы анэкдот. Прахожу па плошчы і бачу карціну. Перад помнікам Леніну стаяць хістаючыся два моцна падвыпітых рабочых (калі па спэцоўцы і таму што на ёй) можна было зразумець, што гэта нейкія будары. Стаяць, як разумееце, ня моўчкі. А выказываюць да помніка некія прэтэнзыі са шчодрым выкарыстаньнем расейскае лаянкі. А міма, як быццам гэтак і трэба, праходзяць два мянты. Яны абмінулі (менавіта абмінулі амаль не цапляючы лакцямі) іншы дуэт і спакойна пакрочылі далей. Я ад такой карціны крыху "прыпух" і калі яны разьмінуліся са мной і я быў у кроках 15 ззаду я ня вытрымаў і закрычаў: — Жыве Беларусь! Каб вы толькі бачылі як яны хутка зрэагавалі і бегам накіраваліся да мяне. Хоць я спакойна стаяў на мейсцы і нікуды ня бег. Мяне ад затрыманьня выратавала тое, што я ўдаў што разумею толькі па-ангельску і мой пашпарт. Відаць тое, што ў райцэнтры можа апынуцца замежнік які па-расейску не разумее было зашмат для інтэлекту раённых ахоўнікаў парадку.
Раман Кардонскі
 
Сообщения: 110
Зарегистрирован: Пт окт 19, 2007 5:04 pm

Сообщение Раман Кардонскі » Вт май 20, 2008 3:24 pm

Yoda писал(а):Неувязачкавышлапаважаныhonest! Фильм быу амэрыкански. Кали не, то и амэрыкански таксама ёсць. Сам бачыу па Дыскаверы дый на Эксплорэры таксама йшоу...
Пазицыя апазицыи - Праблемы у Беларуси и Расеи з урадам. Кругом ахинэя. Амэрыканцы лагодныя и пушыстыя.... :twisted:
Сьвядомыя... Гы-гы...

Я быў-бы апошнім чалавекам, які стаў-бы даводзіць, што амэрыканцы гэткія белыя і пульхныя. Тэорыі змовы ўплываюць ня толькі на расейцаў зь іх спрадвечным пошукам жыда-масонаў, але і на амэрыканцаў гэтаксама. Тым больш, што тыя-ж лідары ісламскіх тэрарыстаў (той-жа Бэн-Ладэн) гэта людзі вельмі заможныя і ім праплаціць стварэньне такога фільма як мне бутэльку піва купіць. Таму такія фільмы ствараюцца і будуць стварацца.

У тое, што амэрыканцы самі ўзарвалі гэтыя вежы я ніколі ня верыў і не паверу. Па-першае, што пасьля таго як муслімы спрабавалі ўзарваць гэныя вежы меры бясьпекі там узмоцніліся. Калі амаль за тры гады да атакі на СГЦ я праходзіў працоўнае інтэрвью у Паўночнай вежы (каб прыняў іхную прапанову то зараз з вамі хутчэй за ўсё не размаўляў-бы), то зьдзівіўся яшчэ тым мерам бясьпекі якія там былі. Шмат яшчэ якіх аргумэнтаў можна прывесьці. Але я прывяду толькі адзін. Амэрыканцаў нельга абвінаваціць у адсутнасьці патрыятызму, але ў тым, што яны фанатыкі-самазабойцы іх абвінаваціць нельга. І нават калі ўявіць, што ўрад ЗША вырашыў такое зьдзейсьніць, любы чалавек, калі ў яго хоць крыху ёсьць глуздоў, павінен усьведамляць, што выканаўцаў гэтае акцыі абавязкова "зачысьцяць". Як казаў Дзікі Біл Донаван: — Аб сакрэтах толькі трупы не балбочуць. (вольны пераклад мой)
Раман Кардонскі
 
Сообщения: 110
Зарегистрирован: Пт окт 19, 2007 5:04 pm

Сообщение Раман Кардонскі » Вт май 20, 2008 3:46 pm

Yoda писал(а):Апафегизм! DeadlY, а теперь напрягитесь не на шутку и покажите мне мои посты, где я пел дифирамбы Пэ-Жэ! Причем СБ? Поймите, Мертвый, ПРОТИВ тупой и отмороженной аппазиции - не ЗА президента. Я вижу не меньше Вашего, а общаюсь уж точно побольше. И про бесчинства знаю побольше. И сам попадал под пресс.
Просто Ваше самомнение завышено. Эго бъет через край. Как же, какой то колхозник против нас АППАЗИЦЫИ, СВЯДОМЫХ. Вот сща задавим. Хренушки. Давилка слаба. Я предлогаю поговорить о Ваших проблемах и путях их решения. Но видно путь Вы выбрали один - в забвение. 21 век на улице. Технологии попули релешенс развиваются бурно. И кто этого не понимает - тот в жопе. Ваши лозунги протухли. Ваши цели - расплывчаты. ваша целевая группа не определена, как и статус (не Ваши лично, Мертвый, а аппов).

Дазвольце мне свае тры капейчыны ўсадзіць. Але пачну с таго, што зраблю папраўку: DeadlY мусіць перакладацца як "сьмяротны", а ня "мёртвы". Так у ангельскай мове адно і тое-ж слова можа мець шмат сэнсаў, але ня ў гэтым выпадку.

Але вернемся да тэмы гутаркі. Я поўнасьцю згодны з Yodaм, што ў беларускае апазыцыі шмат праблемаў. Дык давайце паслухаем спадара Yodу, якія праблемы ў белаускае апазыцыі і якія ён прапаноўвае шляхі вырашэньня гэтых праблемаў. Толькі давайце будзем практычнымі і памятаць, што ўсе гэтыя рэцэпты павінны быць разьлічаныя на ўсё ўзмацняючыяся рэпрэсіі з боку дзяржаўнага апарату. Лука разумее, што ён губляе падтрымку простых беларусаў. Бо "усенароднавыбраным" і спачатку ён быў толькі ў сваіх марах і прамовах. Таму давайце паслухаем спада Yodу. Прынамсі, як кажуць амэрыканцы, I'm all ears.
Раман Кардонскі
 
Сообщения: 110
Зарегистрирован: Пт окт 19, 2007 5:04 pm

Сообщение Yoda » Вт май 20, 2008 4:13 pm

Раман Кардонскі писал(а):.... І толькі спэцы па чорна-шэрай прапаганьдзе могуць падаць, што хтосьці са шчырых беларусаў можа пажадаць сваім землякам каб яны жылі дрэнна, гаротна і беспрасьветна.
....

Спадар Кардонски, як бы мяне тут не лаяли у форуме агалцелыя аппы, але я ужо вельми дауно не чытаю СБ, не гляджу тэлебачанне акрамя Дыскаверы, Эксплорэра и АйЭксЭн Скай-Фай. Бывае Эураньюс. Свае высновы раблю з размоу з аппами и форумау. На жаль, я не магу быць так упэунены, як Вы, у тым, што хтосьці са шчырых беларусаў можа пажадаць сваім землякам каб яны жылі дрэнна, гаротна і беспрасьветна. Наадварот - заклики да изаляцыи и эканамичнага эмбарга Беларуси. Я ж пишу: нашы аппы не могуць цярпець анияки пазитыу.
Не атрымоуваецца нешта так як у вас писаць. Шмат працы. Заутра зраблю беларуския шрыфты. Але цикава чытаць Вашу кропку погляду. На здзиуленне нешта неверагоднае. Звычайна тольки: далоу, крывавая гэбня, страляць, вешаць, у психушку. Шмат апазицыянэрау - а мова не вельми багатая.
Наконт вежау-близнят. Тут таксама не згодзен зь вами. У тым пляне, што нават проста заможны бизьнесмен мог сплянаваць такое и здзейсниць. Не быу у Амэрыцы. Няма кали. Шмат працы. Восем год быу без адпачынку. Але здаецца мне, што людзи там такия ж. И грошы зь ими робяць тое ж, што и тут. На гэтай катастрофе можна было шмат зарабиць. Тут нават не палитыка - разлик. Не абавязкова сусветная змова. Ци змова у кирауництве краины. Крыху зьмяниць тое сёе и усё. Ну а выканауцы знойдуцаа. Што шахиду падрыхтавацца - тольки падперазацца! Нават дзякуй скажуць за плян. Амэрыка - цэль ужо дауно. Наступны крок - ярки хлопец. И прынясуць яго у Амэрыку, на мой погляд, таксама амэрыканцы. Так што...
Вы кажаце меры бяспеки были выдатныя у вежах. Няужо стаяли радары и зенитки? Ци ракеты зямля-паветра? Супраць Боинга - няма прыёму. А раастрэльваць Боинг зь людзьми - не кожны аддасьць таки загад... Тады. Цяпер напэуна так.
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Yoda » Вт май 20, 2008 4:36 pm

honest писал(а):
Yoda писал(а):З гэтага раблю выснову: Увесь сьвет - дэбилы (акрамя сьвядомых апазицыюнэрау) и Вы згодны з тым, што антыамэрыканизм - сусветная зьява! Што амэрыкосы (не, не сам народ) дастали усих. Напэуна и папуасау. Бо яны першыя у чарзе на дэмакратызацыю... И у их гуана шмат ёсць.

Па-першае, нажаль, я не валодаю беларускай мовай у той ступенi, каб адказваць на ей. Я лiчу, што калi ужо ты гаворыш па-беларуску, то валодай ЛIТАРАТУРНАЙ беларускай мовай (дарэчы, цi трэба прызнаваць яе апошнi "лукашысцкi" варыянт, ен жа нейкую рэформу пачынау, як я чуу дзесцi).
Па-другое. К счастью, дебилов на самом деле не так много! (не считая Вас, yoda, конечно :D (шутка)

Адзнака у дыплёме, што магу выконваць свае прафесийныя абавязки на беларускай ЛИТАРАТУРНАЙ мове ёсць. И гэта не складана на самой справе. Мяне зацикавила мова матули Зянона Пазьняка, на якой пиша посты спадар Кардонски. (мова апазицыи) Каб зь вами, аппами размауляць на адной мове. Маркетынг аднак. Тут патрэбна практыка.
А то будзе як мой ангельски ци нямецки... Як Тузик. Разумею - сказаць не магу :(
А Вы што, сьвядомы, а мовай не валодаеце? :shock: ГАНЬБА!!!!! ФУ-У-У-У-У-У.
Аватара пользователя
Yoda
 
Сообщения: 2671
Зарегистрирован: Пн апр 28, 2008 11:40 am
Откуда: Поставы

Сообщение Раман Кардонскі » Ср май 21, 2008 2:16 pm

Yoda писал(а):Спадар Кардонски, як бы мяне тут не лаяли у форуме агалцелыя аппы, але я ужо вельми дауно не чытаю СБ, не гляджу тэлебачанне акрамя Дыскаверы, Эксплорэра и АйЭксЭн Скай-Фай. Бывае Эураньюс. Свае высновы раблю з размоу з аппами и форумау. На жаль, я не магу быць так упэунены, як Вы, у тым, што хтосьці са шчырых беларусаў можа пажадаць сваім землякам каб яны жылі дрэнна, гаротна і беспрасьветна. Наадварот - заклики да изаляцыи и эканамичнага эмбарга Беларуси. Я ж пишу: нашы аппы не могуць цярпець анияки пазитыу.
Не атрымоуваецца нешта так як у вас писаць. Шмат працы. Заутра зраблю беларуския шрыфты. Але цикава чытаць Вашу кропку погляду. На здзиуленне нешта неверагоднае. Звычайна тольки: далоу, крывавая гэбня, страляць, вешаць, у психушку. Шмат апазицыянэрау - а мова не вельми багатая.
Наконт вежау-близнят. Тут таксама не згодзен зь вами. У тым пляне, што нават проста заможны бизьнесмен мог сплянаваць такое и здзейсниць. Не быу у Амэрыцы. Няма кали. Шмат працы. Восем год быу без адпачынку. Але здаецца мне, што людзи там такия ж. И грошы зь ими робяць тое ж, што и тут. На гэтай катастрофе можна было шмат зарабиць. Тут нават не палитыка - разлик. Не абавязкова сусветная змова. Ци змова у кирауництве краины. Крыху зьмяниць тое сёе и усё. Ну а выканауцы знойдуцаа. Што шахиду падрыхтавацца - тольки падперазацца! Нават дзякуй скажуць за плян. Амэрыка - цэль ужо дауно. Наступны крок - ярки хлопец. И прынясуць яго у Амэрыку, на мой погляд, таксама амэрыканцы. Так што...
Вы кажаце меры бяспеки были выдатныя у вежах. Няужо стаяли радары и зенитки? Ци ракеты зямля-паветра? Супраць Боинга - няма прыёму. А раастрэльваць Боинг зь людзьми - не кожны аддасьць таки загад... Тады. Цяпер напэуна так.

Дзіўна, толькі з Вашых лістоў даведаўся, што ад кагосьці зыходзяць заклікі да ізаляцыі і эканамічнага эмбарга Беларусі. Я ні пралукашэнкаўскую, ні апазыцыйную прэсу не чытаю. Зь беларускай прэсы чытаю хіба што "Нашу Ніву" ды "Дзеяслоў". Час ад часу прымаў удзел у спатканьні лідараў беларускіх апазыцыйных партыяў з амэрыканскімі палітыкамі. І хоць слухаю я надзвычай уважліва, звычка якая ўелася ў косьці яшчэ з часоў працы ў ворганах, але ні разу ня чуў каб хоць хтосьці зайкнуўся пра нейкія эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Была, хаваць не стану, гаворка пра санкцыі супраць асобных афіцыйных асобаў (лычык якіх быў моцна ў брудзе), але ні аб якой ні эканамічнай, ні палітычнай ізаляцыі гаворка ніколі не вялася. Таму я хацеў-бы каб Вы гэтыя Вашыя сьцьверджаньні абаснавалі ссылкамі. Прынамсі на сайце ці не Радыё Свабода я знайшоў кнігу дзейнага Старшыні Рады БНР сп-ні Івонкі Сурвілла, чалавека якога я вельмі паважаю. У ёй яна рашуча выказываецца супраць палітычнай ізаляцыі Беларусі і эканамічных санкцыяў супраць яе.

Што тычыцца мераў бясьпекі ў СГЦ. То ніхто тады пра тое, што ў небе Амэрыкі зьявяцца гэткія "ісламскія гастэлы" і ня думаў. Хаця Том Клэнсі пра такую магчымасьць пісаў у аднэй са сваіх кнігаў. За некалькі гадоў да гэтага у падземным гаражы Цэнтра спрабавалі ўзарваць мікрааўтобус заладаваны ТНТ, ці можа гэта С4 было я добра ня ведаю. Таму і мэрыя бясьпекі прыймаліся супраць таго каб хтосьці не пранёс у будынкі выбуховыя рэчы.

Наконт таго хто зрабіў. У тое, што хтосьці з амэрыканскіх бізнэсмэнаў пачне зарганізоўваць тэракты у сваей краіне я ня надта дам веры. З прастой прычыны — (як па Макаёнку) а на храна яму гэта трэба? А ў тое, што гэткія акты можа заплянаваць і ажыцьцявіць фанатык маючы ў сваім карыстаньні аграмадныя суммы грашэй і арганізацыю фанатыкаў хоць сёньня згодных апынуцца "ў раю з гурыямі" веру. Але калі Вы верыце ў тое, што амэрыканцы самі сябе ўзарвалі, то верце, калі Вам жыць лягчэй з гэтай верай. Хтосьці верыць, што ФСБ узрываў будынкі ў Расеі. Хтосьці верыць у тое, што Будзёнаўск, Норд-Ост і Беслан праплачаны Беразоўскім, Гудзінскім, Хадаркоўскім, урадам Расеі, ЦВУ (ЦРУ), Пуціным (патрэбнае падкрэсьліць). Хай ім, калі іхняе жыцьцё робіцца лепшым ад гэтае веры.

Але мне вельмі, як вельмі шаноўны Міхал Міхалыч Жванецкі пісаў, "хацелася-б паслухаць начальніка транспартнага цэху", цьфу ты — Yodу аб праблемах беларускае апазыцыі і шляхах вырашэньня гэтых праблемаў. Слова даецца спадару Yoda.
Раман Кардонскі
 
Сообщения: 110
Зарегистрирован: Пт окт 19, 2007 5:04 pm

Сообщение honest » Ср май 21, 2008 3:23 pm

Последний раз редактировалось honest Ср май 21, 2008 3:30 pm, всего редактировалось 1 раз.
honest
 
Сообщения: 137
Зарегистрирован: Чт дек 28, 2006 1:42 pm
Откуда: Беларусь

Сообщение honest » Ср май 21, 2008 3:24 pm

Раман Кардонскі писал(а):Але мне вельмі, як вельмі шаноўны Міхал Міхалыч Жванецкі пісаў, "хацелася-б паслухаць начальніка транспартнага цэху", цьфу ты — Yodу аб праблемах беларускае апазыцыі і шляхах вырашэньня гэтых праблемаў.

Паважаны Раман, ну i суразмоуцу Вы сабе абралi! Ен жа толькi лаяцца на усiх можа - "аппы - жопа, Пэ-Жэ - жопа, Дзеружынскi ужо таксама "апп" (чытай таксама жопа) i толькi сам гэты yoda i ягоны малаказавод напэуна розы, якая выраслi i красуюцца з гэтай жопы :D :D
(прабачце за памылкi у мове)
(па-другое, лепш было распачаць новы топik)
honest
 
Сообщения: 137
Зарегистрирован: Чт дек 28, 2006 1:42 pm
Откуда: Беларусь

Пред.След.

Вернуться в Иные темы

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: Google [Bot] и гости: 18