Yoda писал(а):Паразмаўлялі як фамальгаўец з цыфіянінам... Па першае мы разглядаем розныя "слаі" сваіх постаў. Калі зноў пра апазіцыю, дык, прабачце, не ведаю канструктыўнай яе галіны. Толькі Гаага, Брусель, Вашынгтон, страляць, вешаць, даеш, ганьба і рознае іншае бла-бла-бла. І не дай бог гэтыя вызваліцелі якім небудзь бокам возьмуць уладу. 1917 год за шчасце будзе выдавацца тутэйшым. І Вам там у Вільні адгукнецца. Праўда тут неяк прамільгнула нешта было. Але гэта была толькі маленькая іскра.
Хто ж Вам сказаў, што я выбіраю другі бок? Супраць апазіцыйнага быдла - гэта яшчэ не за існуючую уладу. Яна проста прадказальная, і ад яе менш чалавечых слёз і гора. Пакуль плачуць толькі тыя, хто хоча пажывіцца не па дзіцячы. Але другая старана медалю - і іншыя не могуць зарабіць як хочацца. Калі ж прыдуць з блакітнай кроўю свядомыя - страшна падумаць што стане з тымі бабкамі пінсіюнеркамі, якія дажываюць свой век у апусцеўшых вёсках і маладымі сем'ямі, якім яшчэ жыць і дзяцей гадаваць. Усё гэта будзе кінута ў топку рэвалюцыйнага ўгара. Хтосьці скажа, адкуль ведаю? Ды самі сябе пачытайце! Зірніце збоку на свае методы.
Не зразумеў сслова выбачыць. Мабыць па расейску "простіть". Тады зусём не зразумеў. Вы таксама, як і я лічаце, што зьняважыў Вашу і маю, беларускую нацыю, ейную мову, культуру, нацыянальныя сымбалі менавіта апазіцыйны натоўп?
Толькі ня трэба ўкладаць у мае вусны тое, чаго я не казаў. Вы цудоўна ведаеце, і мабыць ад гэтага Вас такая шыхля бярэ, што не апазыцыя адмовілася ад мовы і нацыянальных сымбаляў, не апазыцыя загнала краіну ў лягер краінаў з дыктатарскімі рэжымамі. Ды і наогул у мяне да апазыцыя калі і ёсьць дык толькі адна прэтэнзыя — Лукашэнка яшчэ пры ўладзе.
Вы неаднойчы спасылаліся на тое, што апазыцыя абзывае беларускі народ быдлам, крычыць яму ганьба і заклікае, як я Вас зразумеў, ці то павесіць яго, ці то на іншы спосаб пазбавіць яго жыцьця. А зараз, калі ласка, падцзьвердзіце свае словы
канкрэтнымі спасылкамі на канкрэтныя выказываньні лідараў апазыцыі са спасылкай на крыніцу інфармацыі. Вы ўжо прабачце, але такія крыніцы як Лукашэнка, Зімоўскіі, Якубовіч і іншыя ўрадныя гарлапаны ня будуць успрымацца за такую крыніцу. І пакуль Вы такія спасылкі ня зьмесьціце тут, то і Вас, прабачце, буду ўспрымаць як яшчэ аднаго Зімоўскага.
Як казаў адзін вялікі расейскі паэт: "Вялікае бачыцца на адлегласьці". Гэтак і тут. Я ня ведаю зь якога Вы зваліліся неба, але хіба толькі сьляпы ня бачыць, што менавіта Лукашэнка, а не апазыцыя, пазбаўляе тых-жа бабак-пэнсыянэрак льготаў. І наогул яны, з боку гледжаньня Лукі, ужо яму не патрэбныя — вісяць цяжкім камянём на бюджэце. Ну і хто іх, як Вы пішаце, "кідае ў топку"? Лука досыць адпрацаваў адміністрацыйны рэсурс (з чаго, дарэчы, і пачыналася нашая спрэчка) і яму зараз, зноў паўтаруся, гэтыя бабулькі таксама патрэбы як і леташні сьнег.
Ну я перачытаў свае допісы ў гэтым форуме. І дзе я прапаноўваю нейкія рэвалюцыйныя зрухі? Я наогул лічу, што да эканамічных пытаньняў трэба падыходзіць вельмі асьцярожна. Наогул я адзін з самых кансэрватыўных людзей. І калі можа Вы знойдзеце спасылку дзе я заклікаю "кінуць (ці ўвесь народ, ці нават асобных людзей) у топку рэвалюцыйнага ўгару", то тады Вы можаце спасылацца на нейкія мае "мэтады". Я нават парадаў не даю сваім землякам як ім жыць. Толькі выказываю сваё меркаваньне. Вой, прабачце, я зусім забыўся, што выказываньне ўласнага меркаваньня забаронена ў Беларусі і караецца вязьнічным тэрмінам.