Неўзабаве задаўся пытаннем: Чаму некаторыя, разглядаючы Царкву, пераважна імкнуцца разумець яе менавіта праз прызму выключна самой рэлігіі, незважаючы яе, Царквы, іншыя аспекты.
Не ведаю, як каму, а "Вашаму пакорнаму слуге" першае ў жыцці ўражанне ад наведвання царквы, а, дакладней, службы ў ёй, было:
Тэатр.
Ніякага сарказма.
Але ці не галоўная гэта тэма ў царкоўнай тэматыцы? Служэнне.
Чалавек прыходзіць у Царкву таксама і таму, што жадае ўбачыць. Што гэта такое: Служыць.
Што яму і паказваюць сваім прыкладам сьвятар разам з хорам. У час служэння (літургіі ці мессы).
Калі, вядома, сьвятары ды хор - сапраўдныя прафесіяналы.
Ці, нават лепш (дадатковы бонус) - яшчэ і сапраўды рэлігійныя людзі.