Панове! Некаторыя з нас належаць да нейкіх хрысціянскіх канфесій, некаторыя з'яўляюцца прыхільнікамі атэізму ці ўвогуле ніяк не ставяцца да рэлігіі.
Тым не менш, большасць краінаў у свеце дэманструе прыхільнасць да той ці іншай канфесіі і, як вынік, тых ці іншых каштоўнасцяў.
З гэтага вынікае 2 пытання:
1) Якая рэлігія фактычна бліжэйшая да народнага духу ды сістэмы каштоўнасцяў сярэдне-статыстычнага беларуса-літвіна?
2) У якім накірунку трэба краіне развіваць каштоўнасці насельніцтва, ды як гэта будзе адбівацца ці стасавацца з рэлігійнымі прыхільнасьцямі беларусаў?
Есць яшчэ і 3-цяе пытанне: Якія рэформы ў рэлігійным жыцці краіны былі б патрэбныя, каб спрыяць паляпшэнню маральнага вобразу ды зместу жыцця беларусаў-літвінаў, станаўленню народа як нацыі, самастойнай ды незалежнай палітыкі дзяржавы? Пры гэтым вельмі істотна дамагчыся прызнання і шырокай падтрымкі тых рэформаў беларускім грамадствам.