Pavel писал(а):Спадарства! Пытанне гэтай тэмы: дзе зараз знаходзцца беларускае грамадства?
Ці гатовыя простыя беларусы жыць так і далей? Ці есць ім што губляць?
Беларускае грамадства знаходзiцца ў цяжкiм становiшчы, але ўсе ж, нам ёсць што губляць. У нас вельмі таленавіты, працавіты і цярплівы народ. За іншых беларусаў адказваць не буду, адкажу за сябе. Так жыць, як жывем цяпер, мы не павінны.
Чакаем Цябе, наш Ісус
1. Чакаем Цябе, наш Ісус,
I молім, прыдзі Ты да нас.
Мы любім сваю Беларусь,
I хочам, каб Ты яе спас.
Прыдзі ў яе Ты двары,
У вёскі прыдзі, у гарады,
Жыві ў яе сэрцы, Ісус,
Чакае Цябе Беларусь!
2. Засмучана моцна яна,
Нялёгкі дастаўся ёй лёс.
I колькі ўжо слёз праліла,
Суцеш яе, любы Хрыстос!
3. У грахах яе гіне народ,
Няпраўда, як цемень, лягла.
Знімі ж, Ісус, гэты гнёт,
I вызваль ад лютага зла.
4. Як добра з Табою, Ісус,
Як хораша там, дзе Ты ёсць,
Няхай Табе ўся Беларусь
Аддасць сваё сэрца і лёс