Вот что ещё нашёл:
Марскі і ўнутраны водны транспарт
Водны транспарт, з'яўляючыся складанай часткай транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь, забяспечвае перавозкі грузаў і пасажыраў на ўнутраных водных шляхах працягласцю амаль 2 тысячы кіламетраў у прырэчныя пункты і перапрацоўку грузаў у 10 рачных партах, размешчаных у басейнах суднаходных рэк рэспублікі: Прыпяць, Днепр, Сож, Бярэзіна, Нёман, Заходняя Дзвіна. Па тэрыторыі рэспублікі пралягае водны шлях, уключаны ў склад Еўрапейскіх унутраных водных шляхоў - сістэма Буг – Днепра-Бугскі канал - Прыпяць – Днепр – з выхадам у Чорнае мора. Па гэтай воднай артэрыі Беларусь экспартуе калійныя ўгнаенні. Рачныя парты Гомель, Бабруйск, Мазыр маюць чыгуначныя пад'язныя шляхі і прыстасаваны для апрацоўкі грузаў, якія накіроўваюцца ў змешаных зносінах. Партовая гаспадарка аснашчана высокапрадукцыйнымі плывучымі і партовымі кранамі, грузавымі механізаванымі лініямі скораснай апрацоўкі суднаў.
Рачны флот Беларусі сёння – гэта скорасныя пасажырскія судны на падводных крылах, прагулачныя судны прыгарадных ліній, высокаманеўраны буксірны флот, несамаходныя грузавыя судны і судны спецыяльнага прызначэння.
Рэспубліка Беларусь, з'яўляючыся ўнутрыкантынентальнай дзяржавай, стварае ўласны марскі гандлёвы флот і асвойвае новыя грузапатокі экспартных грузаў у краіны далёкага замежжа.
У адпаведнасці з «Праграмай развіцця ўнутранага воднага і марскога транспарту да 2010 года, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2003 № 407, набыццё марскіх суднаў плануецца ажыццявіць за кошт крэдытаў банкаў, у сувязі з чым цяпер прапрацоўваецца пытанне прыцягнення сродкаў кітайскай крэдытнай лініі для куплі ў 2008 годзе аднаго марскога судна.
http://www.president.gov.by/by/press39405.html
Я так понимаю, что тот один единственный крейсер о котором писал ВД и есть то самое морское судно купленное благодаря китайским кредитам, о чём говорится на официальном сайте Президента РБ.