Livan писал(а):Спадар Павел, усе мы з вамі паважаем дэмакратыю.
Так жа як і ў парламенце павінна быць некалькі партый - так і сучасным свеце павінна быць некалькі цэнтраў сілы. Інакш будзе той жа самы каммунізм альбо фашызм.
Негледзячы на мноства мінусаў рускай цывілізацыі ідэлізаваць англасаксонскую цывілізацыю не трэба.
Дастаткова ўспомніць індэйцаў, народы Афрыкі, якіх выкошвалі "максімам", апартэід, пра тое як Велікабрытанія заваліла опіумам Кітай, нават пра танную тканіну з Велікбрытаніі якая прывяла да смерці ад голаду сотняў тысяч індыйскіх ткачоў.
Таксама трэба памятать, што амерыканцы першыя і пакуль апошнія выкарыстоўвалі ядзерную зброю. А значыць занчаць псіхалагічна яны гатовы на гэта зноў.
А вось сваіх грамадзян яны шануюць у адрозненні ад нас і гэта галоўны іх плюс.
Зараз у сьвеце, як я разумею, існуе 5 ваенна-палітычных цэнтраў: ЗША з Велікабрытаніей, Францыя з Германіей, Расея, Кітай і Іран. Плюс дзяржава-антыўтопія КНДР. З іх першыя 2 пабудаваныя на сапраўдных дэмакратычных каштоўнасцях, Расея - на аўтарытарызме, так званай "кіруемай дэмактратыі", Кітай - на дыктатуры кампартыі з капіталістычнай эканамічнай фармацыей, Іран - на ісламскім фундаменталізме з элементамі дэкаратыўнай дэмакратыі (фактычна тэакратыя).
Як я разумею, узмацненне апошніх трох без змены іх палітычнай фармацыі ні да чаго добрага ў сьвеце не прывядзе. А толькі да меншых свабодаў народаў сьвету ды войнаў праз падтрымку імі розных дэструктыўных сектаў (Іран-Хезбалла, аўганскія талібы, ігд.) ды прагніўшых дыктатур (Расея-Лукашэнка, Сірыя, Абхазія, Паўночная Асетыя, Прыднестроўе; Кітай-КНДР, Сірыя, Эфіопія, шэраг дыктатур Афрыкі, ігд.) Плюс яны толькі будуць працягваць дапамагаць адзін аднаму гнабіць свае народы ды трымаць на крыві, прыгнеце ды ілжывай прапагандзе свае рэжымы.
Наконт каланіяльнага мінулага Заходней Еўропы: гэта было вельмі даўно, з таго часу многа вады ўцекла. І Еўропа ўжо іншая, і сьвет іншы.