2 SET:
Мне пашанцавала ў тым, што ў мяне была вельмі моцная спецшкола з выкладаннем 6-8 гадзінаў ангельскай ў тыдзень (але пры тым даволі жорсткая, ледзь не таталітарная ў нечым), дзе вучыліся даволі здольныя вучні, працавалі патрабуючыя настаўнікі, якія не па-деццку нагружалі хатнімі заданнямі. Я ненавідзеў тую школу за яе прэсінг. Але сёння сапраўды ўдзячны ёй за атрыманыя веды.
Але я ніколі не разумеў, чаму мы там амаль не вывучалі Шэкспіра, Дыкенза, Гётэ, Бальзака, Заля, таго ж А. Дзюма, Э.М.Рылькэ, Гофмана, П. Мэрімэ, Г.Ібсэна, Г.Гессэ, Рэмарка, Міцкевіча, Кафку ды іншых. Але ж дасканала вучылі ды разбіралі Тургенева, Грыбаедава, Лермантава, Блока, Маякоўскага, Шолахава...
Атрымлівалася, што з усёй літаратуры мы вучылі (ужо ў час "Незалежнасці") 50% часу беларускую, 45% часу - расейскую, і толькі не больш за 5% - сусветную. Не ведаю, як з тым справы сёння, але тады ў нейкага не дужа далёкага вучня магло скласціся ўражанне, што калі літаратура - не беларуская, то яна ледзь не 100% расейская. Бо ніякіх іншых замежных аўтараў акрамя расейскіх мы амаль не закраналі. Таму напэўна і Дзюма тыя дурні адносяць да расейскіх празаікаў. Калі не беларус, дык хто? - Вядома ж, расеец.
