SET писал(а):Да не хата с краю, а мне глубоко фиолетово (не только мне), что у нас - рязанский, что папа римский - не итальянец. Я не вникаю в их проповеди! А вникающих – 6%! Это сколько, посчитайте.
Нават
6% (
жывучых духоўным жыццём ды духоўнай ежай) насельніцтва - гэта ўжо не так мала, як Вам падаецца, SET. А яшчэ ў іх ёсць сем'і, дзеці, сябры, на якіх яны маюць нейкі ўпллыў... А калі ўлічваць яшчэ гледачоў канала "Саюз", ды і наогул якія 2/3 ці 3/4 праваслаўных ад
50%, што лічаць сябе веруючымі???! Ды яшчэ іх сем'і??? Вось тут і амаль уся краіна будзе!
Таксама трэба сачыць за
дынамікай. Толькі сляпы не заўважыць, што роля рэлігіі ў жыцці беларускага грамадства расьце год ад году, павялічваецца колькасць веруючых, ствараюцца новыя прыходы, будуюцца царквы, манастыры, расьце колькасць сьвятароў... І так ўжо недзе 25 год

Таму ж пазіцыя і прыналежнасць вядучых рэлігіяў краіны непазьбежна мусяць ўплываць на сьветапогляд насельніцтва краіны ў той ці іншай ступені. Ці хаця б яго вельмі значнай часткі.
Я асабіста бачу ў гэтым сур'ёзную стратэгічныю небясьпеку незалежнасьці краіны, яе будучыні.
Рavel, обоснуйте, Вашу уверенность. Что-то ни во франции, ни где-либо, где РПЦ активно развивается такой угрозы нет, а тут будет. Рязанский запудрит атеистам мозг? Или 6% от населения Беларуси объединят Беларусь с Московией? Это очередной переполох от Радио Свобода, который через пару недель сменится очередным переполохом, а об этом все благополучно забудут.
Атэістаў і Беларусі з гулькін нос. Няверуючых з веруючымі - недзе 50 на 50. З апошніх мінімум 2/3 - праваслаўныя, якія сябе натуральна адносяць да РПЦ. Астатняе - глядзіце вышэй. І не забывайцеся пра такую з'яву, як
аўтарытэт царкоўных інстытутаў у вачах як мінімум паловы насельніцтва.

Таксама не будзем забывацца і на "праваслаўных атэістаў" - 100% беларускую "культурную" з'яву.

І наогул, усё, што так ці інакш вядзе да ўзмацненьня пазіцый Масквы ў Беларусі - вялікае зло дзеля будучыні Беларусі ды яе жыхароў. Бо пазіцыі Расеі ў апошней - ужо і так мацней няма куды. Навошта іх рабіць яшчэ больш жалезабетоннымі???
І не трэба тут параўноўваць .. з пальцам, выбачайце, уплыў Расеі на Францыю з уплывам Крамля на Беларусь.

p.s. Частцы ж беларускага грамадства, арыентаванай на сваю, уласную дзяржаву ды свае, уласныя каштоўнасьці, сёння трэба аб'яднаць вакол сябе як мага больш беларусаў. Тут нават кожны адсотак на вагу золата. Бо ніхто не ведае, які адсотак будзе пераломным, калі ізноў з'явіцца магчымасць беларусам людзьмі звацца, гз. быць беларусамі, а не белоруссцамі, сапраўдным народом, а не народцем. Самім вырашаць сваю будучыню, без патрэбы пытацца ў маскавітаў ды іх "аятоллаў".
