Модераторы: Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko, Станислав Матвеев, Pavel
Серж Езапат писал(а):Liudmila Zakharenka:
- Ёсьць у мяне адна слабасьць: беларускамоўныя заўсёды атрымліваюць лепшыя нумары ў гасьцініцы. І нічога з сабой не магу зрабіць!)))
- А ці часта тое здараецца?
- апошнiм часам усе часьцей. хутка добрых нумароу хапаць ня будзе)))
Yoda
Это в какой такой гостинице? Россияне же ни украинский, ни польский, ни беларуский, ни чешский ни какой иной славянский не понимают и на русском даже не все
У Паставах развіталіся з беларускай патрыёткай Алесяй Фурс, якая атрымала 25 гадоў за намаляваную Пагоню


Але ж нават апошнія расейскія навіны сведчаць інакш:Der Sternreisende писал(а):...ответственно Заявляю - Людей Россияне - НЕ ЕДЯТ !!!
Стала вядома, як паліцыя выйшла на след людажэраў у Краснадарскім краі, хоць тыя ніколі не былі ў вышуку
Гісторыя Дзмітрыя і Наталлі Бакшэевых, якія паводле папярэдняй версіі, з 1999 года забілі і з'елі 30 чалавек, не сыходзіць са старонак расійскіх СМІ.
З'яўляюцца і новыя падрабязнасці гэтай жахлівай сітуацыі.
Як былі затрыманыя меркаваныя забойцы, калі іх нават ніколі не абвяшчалі ў вышук?
У Дзмітрыя Бакшэева падчас прагулкі з сабакам вываліўся з кішэні мабільнік. Яго падабралі дарожныя рабочыя, якія вырашылі паглядзець карцінкі на ім. І ўбачылі выявы адрэзаных частак цела, а таксама фота мужчыны, які пазіраваў з чужымі пальцамі. Рабочыя пазванілі ў паліцыю, каб падзяліцца страшнай знаходкай.
Тым часам да іх вярнуўся Дзмітрый Бакшэеў, які запытаўся, ці не знаходзіў хто-небудзь яго мабільнік. Рабочыя зрабілі выгляд, што нічога не ведаюць, і мужчына сышоў.
Калі паліцыя прыехала затрымліваць яго, Бакшэеў ужо паспеў забарыкадзіравацца і аказаў супраціў.
Der Sternreisende писал(а):
.... - Ваня, ответственно Заявляю - Людей Россияне - НЕ ЕДЯТ !!!
Der Sternreisende писал(а):Вчера ТЕПЛО общался/прощался на объекте и дежурстве с Россиянами -
Пра гэта піша былы дэсантнік Канстанцін Літвін (гады службы — 2009 – 2010, батальён сувязі 38-й асобнай мабільнай брыгады) для intex-press.by:
Целы і арганізмы
Наша «элітная» вайсковая частка была прасякнутая гвалтам зверху данізу. Нармальныя стасункі паміж людзьмі там уявіць цяжка. Само паняцце «чалавек» – для грамадзянскіх. Чалавек – гэта той, хто адчувае, думае, рэфлексуе. У войску гэта лішняе. Там ты функцыя, адзінка. «Цела», «агент», «арганізм». Не думай над загадамі, не спрачайся. Твая функцыя – выконваць.
Павага? Камандзір ладзіў разгон афіцэрам проста на пляцы брыгады. З мікрафонам. Перад паўтары тысячамі падначаленых ён ледзь не пераходзіў на мат. Афіцэры праглыналі. Што ўжо казаць пра жаўнераў? Сцерпіць яшчэ і не такое!
У нашай брыгадзе амаль усе лейтэнанты збіраліся пры першай магчымасці сысці з войска ці хаця б з гэтага падраздзялення. Як толькі скончыўся кантракт – хутчэй на грамадзянку. Але калі афіцэры падпарадкоўваюцца толькі вайсковаму начальству, то духу даводзіцца выконваць і загады афіцэраў і капрызы дэмбеляў.
Бессэнсоўнасць салдацкага быцця
Сярод сродкаў матывацыі ў войску ніякіх пернікаў. Тут толькі пуга. Навошта матываваць, калі статут абавязвае выконваць усякі загад? Не выканаеш – пакараюць.
Жаўнера не павінна «цягнуць» – расслабленасць проціпаказаная. Адпачынак таксама. Нават тое, што называецца вячэрняй прагулкай, – гэта некалькіх колаў па пляцы з выкананнем страявой песні. Што ўжо казаць аб бессэнсоўных занятках па страявой падрыхтоўцы амаль кожны дзень і спартовых святах па нядзелях.
Жаўнер заўсёды павінен быць заняты. Не важна чым. Заняткаў шмат. Прыбіранне снегу, напрыклад. Гурбы на тэрыторыі павінны быць «вайсковымі» – квадратнымі. Некаторыя вайсковыя правілы за дзесяцігоддзі сталі свяшчэннай каровай, да якой нельга дакранацца: трэба адбіць коўдры на ложках адмысловымі плашчакамі, каб атрымаўся прамы кут, а палоскі на коўдрах выраўнаваць пад нацягнутую нітку. Нават мыла і паста павінны ў дзвюх палоўках скрыні тумбачкі быць складзеныя па-вайсковаму: насупраць.
Афіцэры часта хваліліся, што адзін стрэл з якой-небудзь прылады каштуе тысячу даляраў. Пры гэтым жаўнеры мыюць падлогу і прыбіральні раствораным у вадзе «Дзіцячым» мылам і ўласнай пенай для галення. Іншых мыйных сродкаў у байца няма.
Хварэць – гэта таксама для грамадзянскіх. Калега рамантаваў свой грузавік, лежачы на халодным друзе, з тэмпературай трыццаць восем. Пры прастудзе ў медроту не кладуць, – толькі калі здарыцца штосьці больш сур'ёзнае.
Аб дэмбелях і шакалах
«Нарадзі цыгарэту», «нарадзі ёгурт» – звычайныя патрабаванні дэмбеля. Дух засцілае дэмбелю ложак, падшывае ягоны кіцель, капае акоп і за сябе, і за яго.
Датуль, як я прыйшоў служыць, жаўнераў біць перасталі ў большасці падраздзяленняў. У нашай роце хіба што старшына мог даць кухталя дзеля смеху, пад які-небудзь жарт. Але ёсць маса спартыўных спосабаў «выхавання».
Практыкаванне «кока-джамба», напрыклад, – гэта скачкі са становішча седзячы з плескачом над галавой. Пасля пары дзясяткаў такіх скачкоў, боль у нагах будзе нагадваць аб сабе пару дзён. Або сотня адцісканняў – ва ўпоры лежачы на кулаках. А яшчэ дэмбелі могуць паставіць «на кабіну» – у той жа ўпор лежачы, толькі без рук – на галаву.
У нашай роце стаянне на галаве ўжо не практыкавалі, але гэта рэдкае выключэнне: знаёмы служыў у адным з мабільных батальёнаў, які паміж сабой жаўнеры называлі «Чачэніяй», там, з ягоных слоў, ужываліся ўсе традыцыі дзедаўшчыны, у тым ліку і рукапрыкладства.
Вайскоўцы глядзяць адзін на аднаго знізу ўверх або зверху ўніз – залежыць ад звання і статусу. Шараговец, прапаршчык, лейтэнант, палкоўнік. Душара, яжара, дэмбель.
У афіцэраў сваё кола стасункаў, у жаўнераў – сваё. Жаўнер бачыць афіцэра ў асноўным на занятках, а з дэмбелямі жыве круглы дзень. Так што да сваіх ён прывязаны значна мацней. Яны заўсёды побач і для яго значаць куды болей, чым афіцэры.
Ад дэмбеляў малады заклік засвойвае іншую назву афіцэра – «шакал». Згодна з дэмбельскай сістэмай каштоўнасцяў, «шакал» жаўнеру не сябар. З «шакалам» трэба быць напагатове. Будзь асцярожны ў тым, што яму кажаш. Размаўляеш з «шакалам» – значыць, здаеш дэмбеляў.
У дэмбельскай сістэме каштоўнасцяў найгоршая правіннасць – гэта кагосьці здаць. Тых, хто здаў, ці каго хоць бы падазраюць у гэтым, у салдацкім асяроддзі чакае астракізм – найгоршае, што можа быць. Ад такіх людзей могуць адвярнуцца нават сябры, з такога жаўнера можна здзекавацца: яму дастануцца ўсе абразы, самая брудная праца, а пра астаткі годнасці можна забыцца. Для многіх – да канца службы.
Пасля вяртання на грамадзянку тым, хто гэта перажыў, лепш адразу запісвацца да псіхолага для рэабілітацыі.
Так як гвалт у войску не асабліва асуджаецца, зняважыць больш слабага для многіх – самы просты спосаб падняць самаацэнку і выкарыстоўваецца ён вельмі шырока. Ім карыстаюцца не толькі дэмбелі. Нават «духі» будуць «глушыць» больш слабага, каб падняцца ва ўласных вачах.
Чаму жаўнер маўчыць?
Калі ў жаўнера ў падраздзяленні праблемы, дапамагчы яму не можа ніхто. Скардзіцца ён пойдзе, калі зусім загнаны ў кут.
Многім афіцэрам сапраўды не ўсё адно, але чым яны могуць дапамагчы? Хутчэй за ўсё, камандзір роты выкліча крыўдзіцеляў і правядзе прафілактычную гутарку. Пасля гэтай гутаркі жыццё скаржніка ненадоўга палепшыцца, а затым ператворыцца ў пекла.
Перавод жаўнера ў іншую роту – таксама не варыянт. Там дэмбелі разумеюць, што пераводзяць толькі тых, хто «здае», і сустрэнуць адпаведным чынам. Увогуле, у войску няма ніякага эфектыўнага механізму барацьбы з несправядлівасцю. Затое ёсць эфектыўны механізм захоўвання сакрэтаў.
Памятаю, як афіцэр, які чытаў інструкцыю для нас перад адпачынкам, тлумачыў, што не варта распавядаць сябрам і родным аб жыцці і побыце ў частцы. Яшчэ б! Грамадзянскіх вайсковыя парадкі звычайна шакуюць!
Але жаўнеры звычайна і самі нешматслоўныя: каму захочацца распавядаць пра ўласныя прыніжэнні? На грамадзянцы ўсе хочуць выглядаць героямі, і ўсе такія гісторыі застаюцца за брамай часткі.
І нават смерці звычайна не атрымліваюць шырокай агалоскі. Думаць, што пасля смерці Аляксандра Коржыча штосьці зменіцца – памылка. Такія воінскія часткі, як мая, – гэта закасцянелыя і закрытыя для крытыкі сістэмы.
Вайскоўцы не ўмеюць кіраваць па-іншаму. І яны не будуць мяняцца дзеля нас.
Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1