Кот писал(а):Віна Папы Інакенція ІІІ у тым
Павел, вина Папы вашего в том, что он прикрываясь знаменем Христа - предал его, санкционировав огмроное число убийств... Вот и вся задача тут
Как-то я читал давненько правда уже Церковнаю Историю евсвия кесарийскава... Там он много описывает христиан ,что пострадали за веру - их мучали, а они страдали. Вон они? Христиане.. А папа ваш - это не христианин, а рядовой жалкай алчнай и поганай еретик... Он сделал ВСЁ не по Христу...
И в Русской Православной Церкви если и чтут полководцев и военных за их подвиги, то лишь тех, которые ЗАЩИЩАЛИ наше отечество и нашу Святую Веру (а не поганство латинское), а не нападали на какие-то палестины ради собснай алчности, политики да еще прикрываясь верой... Где живут чуждые нам народы...
Давайце, Коце, спачатку пагадзімся на наступным:
Прынцыпавай розніцы паміж лацінскай верай Каталіцкай Царквы ў выглядзе Рымскай Патрыархіі - з аднаго боку; ды Патрыархатам Канстантынопальскім, ці іншымі Патрыархатамі Хрысціянскай Царквы - з другога боку - не існуе.
Гэта проста дзьве арганізацыі царкоўнага накірунка дзейнасьці, якія абслугоўваюць адзіную мэтавую групу ўдзельнікаў, кажучы навуковай ды прафесійнай тэрміналогіяй. Якія, да таго ж, есць фактычна ў мінулым адзіная арганізацыя, розныя аддзелы якой калісьці разругаліся па нейкай, незразумелай сучаснаму чалавеку прычыне.
Іх дактрына - практычна аднолькавая ва ўсім, акрамя нейкіх лакальных, мала каму цікавых дробязяў, якія магчыма было б і не заўважаць увогуле.
Варожасць гэтых царквоў адна да адной (а, дакладней, РПЦ адносна Каталіцкай ці Сусветнай) магчыма сёння зразумець толькі з пазіцыі жадання павялічыць свой цэнтру ўплыву.
Адзінае, што сёння падзяляе гэты, калісьці самі вялікі, патрыархат Рымскага прэстола ды астатнія, калі не памылюся, 20 патрыархатаў Апостальскай Царквы - унутрыцаркоўная, унутрыарганізацыйная барацьба за сегмент рынка першай ды долі рынка адпаведна астатніх арганізацый.
Пры тым, пазіцыі Царквоў Праваслаўных - не самыя лепшыя. Бо Царква Каталіцкая мае 50-60% адсоткаў прыхільнікаў ад агульнай колькасці хрысціян у свеце. Праваслаўныя, адпаведна, складаюць недзе каля 10% хрысціян у свеце. Недзе 30% з апошніх - расейцы. Якія адначасова адносяцца да РПЦ ці МПЦ. Пры тым, РПЦ па нейкай незразумелай прычыне мае амбіцыі прэтэндаваць на тэрыторыю Беларусі, Украіны ды нават Прыбалтыкі. Адмаўляючы тым народам у праве мець нацыянальную Царкву як частку адзінай Апостальскай. Сама ж з'яўляючыся толькі адзінай з дзьвюх дзесяткаў праваслаўных Царквоў у Сьвеце, ды яшчэ незаконна (шляхом нейкіх брудных інтрыгаў) часткова перанесенай у мінулым з Кіева ў Маскву. Трэба адзначыць, што фактычна сама метраполія захавалася, з'ехаў толькі патрыарх. А ў ВКЛ быў проста абраны сваёй Царквой новы.
Лёгка ўбачыць, што тут інтарэсы РПЦ ды расейскіх імперцаў поўнасцю супадаюць.
Наконт ж дрэнных паводзінаў Пап. Так, я пагаджуся, улада адмоўна паўплывала на кіраўнікоў каталіцкай царквы. Вельмі адмоўна. Яны фактычна занялі месца, пакінутае Рымскім імператарам, які цяпер жыў альбо ў Канстантынопалі (Усходні), альбо недзе ў Германіі ці Чэхіі (Заходні). Якія працягвалі адзін з адным падтрымліваць сувязь. Пакуль не знікла зусім Усходняя Рымская Імперыя.
Але ж Канстантынопальскі Патрыархат выжыў ды захаваўся. У новых, мусульманскіх умовах. І па ранейшаму аўтарытэт яе патрыарха з'яўляецца непарушным у Праваслаўнай ці Артадаксальнай галіне хрысціянства. Таму БПЦ павінна ў будучым намінальна падпарадкоўвацца менавіта Канстантынопалю. Вернуць, гэтак кажучы, паству старадаўнему Цэнтру Апостальскай Веры.
