ВАРЫЯНТЫ НАШАЙ БУДУЧЫНІ
 Кажуць, што прагнозы рэч рызыкоўная і няудзячная. Але я рызыкну.   Меня на гэта натхняе мой амаль здейснены  прагноз працы апазіцыі на перыяд 2010-2015 г. Калі крытэрыем паспяховасці/непаспяховасці  апазіцыі лічыць настроі грамадства на Незалежнасць/поўная залежнасць ад  Расеі, то варта прызнаць, што настроі на Незалежнасць  у народзе не павялічыліся і таму агульны вынік працы апазіцыі адмоўны. На працягу апошніх  гадоў я пісаў што ён будзе такім нягледзячы  на “хлапкі”, “Гавары праўду”,Референдумы, збяднення народу,  спроб аб’яднацца  дзеля Выбараў, вылучыць Адзінага,захоп Крыму, вайны ва Украіне і   ўсялякіх кангрэсаў, «Форумаў» і іншай гаварыльні, назвы якіх я нават не магу ўспомніць. Толькі моладзь  адчувала, што справы ў недахопе Нацыянальнай свядомасці людзей і зладзіла курсы “мова на нова”, і арганізавала “вышыванкі”. Але і гэта не дае чаканых вынікаў. Поспехам майго прагнозу лічу разуменне некаторымі і апазіцыянерамі нарэшце  таго, што паразы апазіцыі абумоўлены нізкай нац. свядомасцью людзей,  і таму непадтрымкі яе народам, і як след такога разумення — адмова ва  удзелу ў Выбарах і  стварэнне Руха Некляева.
    Але тое што мой прогноз паспяховы толькі  на  “амаль”, лічу няусведамленне тым жа Некляевым таго,  што падняць Нацыянальнае праз беларускасць немагчыма. Пісаў аб гэтым, а мяне  лічылі раскольнікам, летуценнікам і г.д. Падняць яе  можна толькі праз літвінства (літоўскасць).   І калі  сп. Некляеў  будзе змагацца за беларускую Беларусь, то  мяркую, што і гэта яго затея скончыцца безпаспяхова. Такую Беларусь наша эліта спрабавала да яго стварыць на працягу гадоў 130… і не стварыла. Доказ гэтага — на вырышальных Выбарах 1994 года народ прагаласаваў за челавека які адкрыта здзекваўся з беларускасці. І такіх як ён у нас   мільёны, што падцвярджае думку Кацярыны Вялікай што назва “белый рускі”  наш народ забье. Няўжо наступным доказам нежыццяздольнасці беларускай Беларусі будзе уваход яе ў склад Расеі? Няўжо устаноўка па вуліцах і дарогах краіны бігбордаў “Я-Беларусь” уладамі якія зачыняюць беларускіе класы, усталёўваюць помнікі расейскім палітычным і культурным дзеячам не пераконваюць вас што назва “Беларусь” працуе на нашае канчатковае знішчэнне як народа?
    Хачу патлумачыць  сэнс словаабарота “Нацыянальнае Адраджэнне”.  Слова “адраджэнне” азначае аднаўленне таго што было раней, а потым знікла. Так, італьянскіе мастакі ў 15 ст. думалі што яны адраджаюць  антычнасць. Нашые ж нацыянальные дзеячы ў пачатку 20 ст. стваралі новую нацыю белых рускіх, што было, як вядома, расейскім праектам па Загаду Кацярыны 2-й. З яго дапамогай расейцы хацелі знішчыць у 19 ст.  у нашым грамадстве польскасць і літвінства. Ані А. Міцкевіч, ані К. Каліноўскі наш народ ніколі не называлі беларускім. Таму правільней нашых дзеячоў пачатку 20 ст. называць “нараджэнцамі”.Тое што потым ў 30 гады 20 ст. яны ўсталі на краю растрельнай ямы даказвае толькі тое, што яны расейцам больш не былі патрэбнымі. Нацыянальнае я тлумачу праз выраз  філосафа сучаснасці Р.Рорті: “Надзею, што прыніжэнне адных іншымі толькі за іх непадабентсва калісьці атамрэ, варта ўспрымаць толькі ў іранічным кантэксте”. Непадабенства людзей задаёцца рознымі кліматычнымі і іншымі умовамі і ў бліжэйшые 50. 500, гадоў, мяркую застанецца. Абарона ад прыніжэння Іншым ёсць нацыяналізм. Прыніжэнне пачынаецца з культурнай агрэсіі і  таму змаганне з культурай агрэсара непазбежна. І таму калі Ў. Некляеў заяўляе што ён за беларускую Беларусь, але не супраць Расеі (відаць, меў на увазе яе культуру), то ён паказвае толькі сваю наіўнасць. Калі праз культуру неатрымліваецца дасягнуць поспеху ад/дзеля прініжэння Іншага, то пачынаецца фізічнае знішчэнне Іншага з дапамогай дубінак, сякер. кулемётаў, лімонак, гранатаў, гармат, ракет і т.п.  Культура=Нацыянальнаму.Тэза “мы не рускіе (па культуре), мы белые рускіе”годная ідыётаў. Знішчэнне рускасці павінна пачынацца ужо з іх народных казак ў якіх руские высмеіваюць Правільнае (шчырасць, працалюбіе, законапаслухмянасць…) як глупства, ухвалюяць хітрасць, ашуканства… Класічная руская література мала змагалася з такими рысами рускага народнага характэру… Наадварот , некаторые  мысляры (Л.Талстой, А. Герцен) бачылі ў  іх перавагу над заходняеўрапейскім  мешчанскім ладам мыслення і жыцця. Цяпер калі рускі народ адбудоўваецца як нацыя, гэтыя яго рысы выразна выявіліся. Інакш адкуль у іх бы ўзяўся Пуцін, які смяецца над Правільнасцью (трыманне правілаў гульні) Захаду?
    Фразай Рорті можна тлумачыць і сацыяльную і рэлігійную варожасць. Напрыклад, калі адзін усё свае жыцце чытае кніжкі, а іншы калупаецца ў глебе, то будуць у выніку  вельмі не падобнымі адзін да іншага…пачнецца прыніжэнне, а потым  і т.з. грамадзянскіе войны, паўстання і г.д.
     Зыходжу з таго, што лёс народа на 90% залежыць ад унутраных яго фактараў – яго свядомасці. З вонкавых фактараў улічваю толькі “развал Расеі”.
     Варыянт 1. Расея не развальваецца, у яе хапае сілоў каб падтрымліваць “парадак” ў зонах свайго ўплыву. Нашы улады шукаюць “свой шлях” у эканоміцы і палітыцы, шэрасць (людская) пануе, гаспадарка дэградуе, працоўные эмігруюць ў Расею, апазіцыя канчаткова задушана, Расея робіць  правакацыю, уводзіць да нас  свае войскі, арганізуе “плебесцыт” аб  аб’яднанні, і — мы  ў Расеі. Рускіе, з-за нашай назвы “белые рускіе” лічаць нас народам з “рускага міра” і  не супакояцца пакуль не загоняць нас ў Расею. Рускім для іх велічы трэба павелічваць насельніцтва  – 10 млн. жыхароў нашых зямель на дарозе не валяюцца. Пачынаецца раскол народа на “рускіх” і “палякаў”, спантанная паланізацыя,  уцёкі людзей  ў Польшчу.
      Варыянт 2. Расея губляе свае нерускіе тэрыторыі (Сібір, Урал ,Паволжжа, Паўночны Каўказ, Карэлію, Дон). У нас не адбываецца нац. Адраджэнне якім можна было б абараніцца ад чужакоў-мігрантаў.  У гэтым выпадку, нас захлествае хваля мігрантў недапусцімай колькасці з гэтыіх зямель Расеі.  Тады на нац. Адраджэнні можна ставіць жырны крыж. Мы пераўтвараемся у халопаў новапрыбыўшых.  Расея перасоўваецца на 600 км на захад. Мінск –заходняя сталіца Расеі. “Рускіе”, “палякі”, уцёкі па в. 1.
      Варыянт 3. Расея развальваецца, ў ёй пануе хаос і пачынаецца грамадзянская вайна. Па той жа прычыне як і ў паперднім выпадку, нас  захлествае хваля мігрантаў і да таго ж мы становімся Вандэяй ў якой будуць збірацца ўсе мракабесные сілы Расеі каб задушыць у ёй  Дэмакратыю. У нас пачынаецца прыкладна тое, што адбывалася ў 1917-18 гадоў 20 ст. А менавіта,- нацыяналісты  будуць нешта  ўхваляць, скардзіцца ва усе бакі Свету, але іх будзе разганяць  расейска-беларускі  ОМОН . Нашае войска  будзе аб’еднанае з расейскім. Захаду (Польшчы) не хапае смеласці  (гэта ж пачатак трэццяй Светавой!) каб рынуцца да нас і узнавіць свае “Крэсы Усходні”. Пераможные расейцы вырываюць заразу нацыяналізму ў нас з каранём. Усе буяны-нацыяналісты, або забіваюцца, або садяцца за краты, або  выкідваюцца на Захад. “Рускіе”. “палякі”, уцёкі па в. 1.
      Варыянт 4.  Расея развальваецца, у ёй пачынаецца грамадская вайна, а ў нас праз літвінства (літоўскасць) адбылося нацыянальнае Адраджэнне,і мы абараняемся ад расейсцаў  так паспяхова і доўга, што нам на дапамогу прыходзіць нейкая трэцця сіла і мы на некаторай часцыі краіны адстойваем сваю Незалежнасць. Магчымы раздел краіны на дзве часткі і не толькі таму, што ўсходняя частка можа  застацца пад расейцамі  , а таму, што прыйдзе мода на цалкам мірны працэсс раздзела краін на часткі ў залежнасці ад сімпатый насельніцтва да той ці іншай культуры і таго ці іншага палітычнага лада.
      Гэта значна лепей чым жыць побач з суседам які не падзеляе тваіх каштоўнасцяў. Не варта з паняцца цэласнасці краіны рабіць новага бажка. Будзе уведзены ў шырокую  практыку абмен кватэраў, атрыманне пад’емных для пераселення і т.п. У нашай часткі Еўропы  бадай не знойдзецца ніводнага народа які б не сустракаў любога акупанта з любога боку кветкамі, хлебам і соллю.  Зараз бытуе погляд, што апанента можна і нужна пераконваць у сваёй праваце.( Але гэта метафізічны забабон). У эпоху гіперреальнасці, калі мяжа між уяўным (воображаемым) і  Рэальным знікае (Бадрыяр), гэта становіцца маладасяжным. Людзі не жадаюць быць пераапісаннымі   (па выразу   Р.Рорті, і ў гэтым ён бачыць трагедыю нашага часу), іншымі словам,і большасць людзей не жадаюць змяняць свае погляды. Цэласнасць краіны, непарушнасць межаў пакуль яшчэ лічыцца  умовай  стабільнасці,  ўнесены ва ўсялякія міжнародные Законы. Ну а калі  яны наадварот пачнуць  быць прычынай спачатку  грамадзянскіх войнаў, а потым і  усялякіх іншых? У Расеі безвынікова  стагоддзямі спрачаюцца заходнікі і славянафілы, у нас  і ва Украіне —  прарускія і праеўрапейскія. Так дзеля  чаго пакутваць абодвым  бакам ад сумеснага пражывання? Кожны адказны челавек можа і павінен  зрабіць выбар і не абцяжарваць сваёй прысутнасцью суседа іншых поглядаў. Хай даказваюць сваю правату поспехамі ў наладжванні жыцця. (як Паўночная і Паўднёвая Карэя). Ці фраза « калі табе у нас не падабаецца, мы табе дапаможам пераселіцца туды куды ты хочашь» не будзе лепшым  гасіцелем напружаннасці ў грамадстве?   Ці не будзе гэта па-хрысцыянскі? Перасяліцца з аднаго штата ў іншы, напрыклад, ў ЗША ужо даўно не праблема. Землі якія нараджаюць дэмакратаў ў Расеі ёсць яе цяперашнія заходнія вобласці  ад ноўгародчыны да браншчыны. (Царскіе ваяводы   данасілі цару, што пскоўскіе мясцовые мужыкі нам «противные»  хочуць ваяваць на баку шведаў). Натуральна, што цяпер народ ў Расеі  змяшаўся, але менавіта там корні  дэмакратаў Расеі; ну і, вядома, яны  на землях   былой  Рэчы Паспалітай, нашчадкі якіх  жывуць у Расеі. Што да канкрэтна нас, то наш народ магчыма пераапішацца даволі хутка. Некаторыя немецкіе  этнапсіхолагі  раілі Гітлеру спыніцца на заваеванні Балтыі, Беларусі і Зах. Украіны, абгрунтоўваючы гэта  еўрапейскім менталітетам народаў гэтых зямель.
     Дарэчы, магчымасць лёгкага пераселення ў краіну жадання  і стварэнне для шмат якіх народаў двух краінаў  дазволіць раз’яднаць сацыяльны і нацыянальны (культурніцкі) фактары; грамадзянам гэта дасць магчымасць разабрацца ў сваіх памкненнях і супакоіцца, а палітыкам —  лягчэй аналізаваць падзеі і тым самым паменьшыць  канфліктнасць.
    У нас праз літвінства (літоўскасць) і адмовы ад назоваў “Беларусь, беларусы”  адбываецца імклівае нац. Адраджэнне. Войскі НАТА  (ці ЕЗ, ці нейкай там новай Рэч. Паспалітай  (з Украінай)) апереджваюць расейцаў і разам з нашым войскам перамагаюць расейцаў . Мы пераўтвараемся ў нармалёвую краіну са сваёй мовай і культурай. Гэта выпадковы збег абставін. Дарэчы,гэтага і без крыві можна дасягнуць усеагульным безтэрміновым страйкам.  Тады трэцця сіла адхіліць ад улады тых хто дапусціў хаос ў цэнтры  Еўропы, і прывядзе да ўлады апазіцыю.
    Адраджэнне у нас не адбываецца., У выніку хуткіх баявых дзеянняў (і штучных заварушак) нас дзеляць на зоны ўплыву – польскую, украінскую і расейскую. Нашыя землі успрымаюцца як пустыя прыдатныя для пасялення шматлікіх мігрантаў з краінаў Азіі і Афрыцы;  наша краіна  ў цэнтры Еўропы пераўтвараюцца ў буйную крымінальную зону. Нас аўтахонаў пачнуць выкрыстоўваць  як  танную працоўнаю сілу ў разітых краінах; тыя  ж хто застануцца дома разам з мігрантамі будуць выкарыстаны для вытворчасці шкодных рэчаваў і  нізкаякасных прадуктаў (у асноўным жывёлагадоўлі), а таксама дзеля  пераапрацоўкі адходаў і смецця з краінаў Еўропы і Расеі. Здаецца, будаўніцтва гігантскіх свінакомплесаў ужо пачынаецца.  Нашы ідыёты нашае халопства будуць тлумачаць міжнародным размеркаваннем працы- глабалізацыяй.
 Червень, 2015, Павел Біч