Кот писал(а):Сделает буфером между останками СССР и собой.
Здрасте, Украина и РБ - с точки зрения Европы ВСЕГДА были (и будут и есть) буфера между Россией и Европой. Особенно эта роль усилилась с распадом. Именно поэтому там начхать раз 200 кто у вас президенты: евнухович, ющ нацисткий, Лукашенко или там литвинисты какие-нить.. ) Плевать всем)))) Даже какой-то муслим Асад больше волнует заокеанских агрессоров, чем новообразованные ваши страны. Интересны вы только России, да ряду соседей - самых ближайших))
З прамовы прэзідэнта Саакашвілі ў ААН
Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=115746Як думаеце, да прыкладу, ці хоча Уладзімір Пуцін, каб Арменія цалкам атрымала перамогу над Азербайджанам? Не, бо гэта азначае, што Арменія будзе занадта моцнай і занадта незалежнай.
Ці думаеце вы, што рэальнасць адваротная — гэта значыць, Масква жадае перамогі Баку над Ерэванам? Вядома ж, не. Адраджэнне мадэрнізаванага Азербайджана будзе раўнаварта кашмару для расійскіх лідараў.
Не, яны не жадаюць перамогі ні аднаго з бакоў. Іх мэтай з’яўляецца ўласна канфлікт, бо гэта забяспечвае залежнасць абедзвюх краін і перашкаджае іх еўрапейскай інтэграцыі.
Як вы лічыце, ці абумовіла паражэнне на выбарах сілаў Аранжавай рэвалюцыі змену стаўлення Масквы да Украіны?
Наадварот. Урад Януковіча пастаянна з’яўляецца аб’ектам нападак. Расія, перад запланаваным ў Вільні самітам, пачала супраць Украіны гандлёвую вайну, а расійскія службовыя асобы адкрыта гавораць пра перспектывы развалу гэтай дзяржавы.
Пытанне не ў Гамсахурдзія, Шэварнадзэ, Саакашвілі або Іванішвілі. У рэальнасці імёны не маюць вялікага значэння. Пытанне ў будучыні грузінскай дзяржаўнасці.
Чаму? Таму, што сённяшнія кіраўнікі Расіі выдатна ведаюць, што як толькі буду пабудаваныя моцныя інстытуты ва Украіне, Грузіі, Малдове ці яшчэ недзе, гэтыя інстытуты адлюструюць і ўзмоцняць жаданне народаў гэтых краін быць сапраўды незалежнымі і часткай еўрапейскай сям’і.
Еўрапейскі саюз — самы вялікі палітычны поспех апошніх дзесяцігоддзяў — заснаваны на трох кітах, якія можна назваць і трыма «адмаўленнямі».
Першае: адмаўленне радыкальнага нацыяналізму, які двойчы давёў Еўропу да краю калектыўнага самагубства ў выглядзе дзвюх сусветных войнаў і нацысцкіх жахаў.
Другое: адмаўленне камунізму, пагроза распаўсюджвання якога існавала на кантыненце.
Трэцяе: адмаўленне імперыялізму і каланіялізму.
Для прыняцця гэтага трэцяга адмаўлення Брытанскай і Французскай імперыям спатрэбіўся час. Але адмова ад калоній адбылося цаной мадэрнізацыі і развіцця дэмакратыі, таксама як і рэальнага ўвасаблення еўрапейскай інтэграцыі.
Еўразійскі ж саюз заснаваны на сапраўды процілеглых пастулатах. Ён заснаваны на супрацьстаянні, на чале яго стаяць структуры старога КДБ і яго мэтай з’яўляецца ажыўленне былой імперыі.
Менавіта таму ўступіць у Еўразійскі саюз вельмі лёгка. Не існуе палітычных, сацыяльных ці эканамічных крытэраў. Стаць калоніяй надзвычай проста. Пасіўнасць і ніякай самадзейнасці — вось адзіны крытэр.
З другога боку, каб трапіць у Еўрапейскі саюз, гэта значыць, у сённяшняе аб’яднанне, трэба вялікія намаганні для задавальнення тых дакладных крытэрыяў, на якіх стаіць Еўрасаюз.
Таму тым, у каго яшчэ ёсць сумненні з гэтай нагоды, хачу сказаць: менавіта таму, што ўступленне ў ЕС патрабуе намаганняў і задавальнення сур’ёзных крытэрыяў, менавіта таму, што ЕС не спрабуе нас праглынуць (як пра гэта марыць другі саюз), наш выбар ясны.
У той жа час існуе аргумент для ўмацавання гэтай яснасці. У прыватнасці, тое, што расійскі праект асуджаны на правал. Сёння не зможа існаваць ні адна імперыя, тым больш расійская.
Гей-стратэгія Крамля
Калі паглядзець так, то выбар для народаў Усходняй Еўропы настолькі відавочны, што некаторыя крамлёўскія стратэгі (што завуць сябе паліттэхнолагамі) вырашылі наогул адмяніць праўду і распаўсюджваць з большай актыўнасцю ўсякую хлусню ў Грузіі, Украіне, Малдове ці ў іншых месцах.
У нашых краінах яны ўкараняюць з дапамогай пятай калоны стэрэатып, у рамках якога Еўрасаюз атаесамляецца з разбурэннем сямейных каштоўнасцяў, з разбуральнікамі нацыянальных традыцый і навязваннем іншай сексуальнай арыентацыі.
Дзіўна, але ў апошнія месяцы ў Кіеве, Тбілісі або Кішынёве мы чуем адну і тую ж выродлівую мантру, напісаную ў Маскве.
Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=115746