lietuvaitis писал(а):А что особенного про Беларусь дол;ьжно было писатся, кроме того, что они были включени в состав ВКЛ? Вы чем то особенно выделялись из всей массы? А можещт ваши историки много уделяют литовскому фактору в своих книга? Кто именно, укажите?
Літоўскаму, русінскаму ці летувіска-жамойцкаму фактару?
====
Летувайціс задаў цікавае,балючае пытаньне - каго з гісторыкаў можна прывесці,як больш меньш аб'ектыўнага. І я ня ведаю ,што яму адказаць.
Бо,кніга Краўцэвіча пра генэзіс ВКЛ, чытаная пару год таму, зараз вельмі далёка ад мяне. А на памяць, пра роль сучасных летувісцаў, я ня памятаю.
А хто ў нас яшчэ наважыўся з гісторыкаў-профі пра гэта напісаць ?
Катлярчук, Сагановіч пішуць па больш позьняму часу. Насевіч, які адтрымаў "габілітацыю" ад летувіскіх сяброў, як і Белы... ?
Збольшага, гэтым займаюцца аматары гісторыі, а там, аб'ектыўна-суб'ектыўна роль летувісцаў недзе на другіх-трэцціх пазіцыях /бо коні малыя і камбуз заве/...
Пра сепаратызм зомоітаў таксама ня трэба забывацца.
Вы кажаце ,што гэта нас далучылі да ВКЛ. А мы кажам, што гэта вамі гандлявалі ўладары ВКЛ, ды прыядноўвалі вашы землі з дапамогай наваградцаў, пінян і тураўцаў. А потым, большай часткай ВКЛ выцарапвалі Жомоть у крыжакоў, бо мела стратэгічнае значэньне для ВКЛ /як і для крыжакоў/.
Якіх выбітных дзеячоў культуры, мастацтва, вайсковай справы дала тэрыторыя /бяз Вільні/ сучаснай Летувы ? Колькі я ад вас дамагаюсь імёнаў, якія стварылі гонар ВКЛ, Літвы /не Летувы/.. вы мне амаль выключна нейкіх сялянска-іезуцкіх святароў даеце.. Яны маюць, магчыма, першаступянёвая значэньне для вашай малой Радзімы, але на тле Хадкевіча, Астрожкага, Семяновіча ці Міцкевіча, Булгака і іншых іх проста не заўважыць...
Таму, мы, як цэнтр ВКЛ, найбольш развітая зямля, з багатай культурай і шматлікім насельніцтвам і былі заўважны /з усёй масы//, а вы.. пакуль ня бачу важкіх падставаў лічыць ВКЛ "вашым ўсім".