Пакуль над сталінізмам ня будзе свайго Трыбуналу –
Рупліўцы ягонага прасоўваньня ў масы – будуць знаходзіцца.
Прычыны розныя:
Але галоўнай мне бачыцца – карысьць.
Страх згубіць карысьць.
Ці то яўны, ці то абмежаваны немагчымасьцю прыдбаць нейкае багацьце.
Мой адзін знаёмы – да цяперашняга часу ня можа перажыць развал СССР.
Перад яго скананьнем ён вельмі хутка дзьвігаўся па партыйнай лесьвіцы і добра бачыў, якімі прэфэренцыямі валодалі тыя функцыянеры.
Да цяперашняга часу, ён ня можа выбачыць лёсу за тое, што ён не дарваўся да той сьвінячай кармушкі.
Здаецца яна было вось-вось блізенька, але наступіў іншы час.
Цяпер ён даволі забяспечаны чалавек.
У тысячы разоў болей забяспечаны, чым давалі тыя партыйныя прывілеі.
Але ён – вельмі няшчасны чалавек – ён вельмі пакутуе.
Яго пакуты грунтуюцца на тым, што там у СССР – багацьце, хай і абмежаванае – мелі адзінкі, а цяпер -- багацьці маюць мільёны.
І гэтую, для яго сьмяротную несправядлівасьць – ён перажыць ня можа.
Зь ёю ён і памрэ, пахаваны амаль у залатой труне, але марачы аб партыйнай доктарскай каўбасе на кожны дзень.
Ёсьць яшчэ адзін пакутнік.
Вельмі вялікі карысталюбца.
Ягоныя пакуты складаюцца з таго, што бачанае ім хараство, якое ён успрымае за багацьце –
Натуральна ня можа палажыць да сябе ў кішэню.
Прывяду прыклад, каб было зразумела.
Аднойчы мы зь ім ехалі па кальцавой аўтадарозе не далёка ад ягонага дому ў элітным масіве Ждановічы-6.
Было лета.
Вечарэла.
Сонца садзілася за гарызонт.
Яліны сосен абдымалі ствалы дрэваў, зайчыкамі гуляючы з карой.
Было дужа прыгожа.
Мы падзяліліся аб гэтым думкамі.
І вось ён мне кажа – як прыгожа.
Але гэтую прыгажосьць, я ня здольны разьмясьціць у сябе на ўчастку, каля свайго дома.
Я ніколі не забуду засмучаны ягоны твар.
Чалавек па-сапраўднаму пакутваў.
Ён мае амаль усё.
Ён мае такое багацьце, што іншым і ў сьне ня сьнілася, але ўсё багацьце сьвету – ён ня мае магчымасьці прыбраць у свае рукі
Я ўжо не кажу аб тых, карысьліўцаў, якім насамрэч – ёсьць што губляць.
І гэта ня толькі прыбліжаныя да свайго правадыра.
Гэта, пачынаючы ад школьнага трудавіка і качаючы міністрам.
У большасьці сваёй – яны чальцы адзінай карпарацыі, выбрацца па-за межы якой, ня маюць магчымасьці.
Яны карпаратыўна адзіныя, яны – бы вавёркі ў коле – бясконца варочаюцца ў нябачным барабане.
Да якога прызвычаіліся і мяняць не жадаюць.
Але ўсе яны – злачынцы.
Усе яны – забойцы.
Калісьці тут на форуме былі абмеркаваньні аб злачынцах Ваффен СС.
У адрозьненьні ад арміі – Ваффен СС, кожная ягоная частка, кожны яе чалец -- Трыбунал Нюрнберга – прызнаў злачынцамі без термінаў даўніны.
Асноўная прычына:
Гэтыя людаеды – чынілі свае ліхадзейныя злачынствы – ДОБРААХВОТНА.
Я даўно не заходзіў на форум.
І для мяне з’яўляецца дзікунскай дзікасьцю тое, што асобныя людажэры тут усяляк апраўдваюць людажэрства.
Гэтыя асобіны – маюць карысьлівы інтарэс.
Прыклады такой карысьлівасьці я прывёў вышэй.