АМЕРЫКААНСКІ ДАСЛЕДЧЫК ПЭР АНДЭРС РУДЛІНГ
пра
ГВАЛТОЎНУЮ БАЛЬШАВІСЦКУЮ БЕЛАРУСІЗАЦЫЮ НАШАЙ КРАІНЫ.
Таленавіты амерыканскі вучоны у кнізе “The Rise and Fall of Belarusian Nationalism, 1906–1931” (“Узлёт і падзенне беларускага нацыяналізму, 1906–1931”), выйшаўшай у мінулым годзе у выдавецтве Пітсбургскага уніерсітэта, абверг ілжывыя высновы сучасных беларускіх ідыёлухаў пра сьвядомы выбар насельніцтва былога ВКЛ аблуднай беларускай ідэнтычнасьці. На аснове шматлікіх гістарычны'х крыніц П. Рудлінг даказаў прымусовую сутнасць бальшавіцкай беларусізацыі і агіднае стаўленне да яе нашага зьняволенага народа:
Беларусізацыя была вынікам мэтанакіраванай стратэгіі бальшавікоў, якія выкарыстоўвалі нацыянальныя памкненні мясцовых элітаў у мэтах прадухілення развіцця цэнтрабежных тэндэнцый на нацыянальных ускраінах былой Расійскай імперыі (падобнага меркавання пра мэты разгортвання нацыянальнай палітыкі прытрымліваюцца таксама Рональд Г. Суні, Юры Слезкін, Тэры Марцін і шэраг іншых англамоўных даследчыкаў савецкай палітыкі ранняга перыяду)[9]. Палітыка нацыяналізацыі (беларусізацыі) пры гэтым суправаджалася палітыкай каранізацыі.
Беларусізацыя і каранізацыя – дзве ўзаемазлучаныя нацыянальныя палітыкі, якія мелі на мэце пераўтварэнне дамадэрных (“каланіяльных”) народаў у савецкіх грамадзян, удзельнікаў савецкага праекта[10]. Пры гэтым каранізацыя (indigenization) была спробай “укаранення” палітыкі бальшавікоў у нацыянальных рэспубліках, а беларусізацыя (belarusization была палітыкай, закліканай замацаваць прыярытэтнае месца беларускай мовы ў сістэме адукацыі і дзяржаўнага кіравання БССР. Адначасова беларусізацыя выступала складовай часткай спробы ажыццяўлення эканамічнай мадэрнізацыі і трансфармацыі, у рамках якой стварэнне беларускай “нацыі” (construсtion of a Belarusian “nation”) было часткай стварэння сацыялістычнай сучаснасці (socialist modernity)[11].Узбуйненне БССР, на думку Рудлінга, азначала фактычна, што “адным росчыркам пяра мільёнам людзей была прыпісана новая этнічная і нацыянальная [г. зн. беларуская] прыналежнасць. Па гэтай прычыне ўрад меў намер таксама прыпісаць (assign) ім і новую [беларускую] мову ў адпаведнасці з гэтай новай ідэнтычнасцю”[25]. Той пераход праводзіўся без уліку жадання саміх жыхароў далучаных тэрыторый, і таму ўзбуйненне ў выніку вяло да значнага павелічэння масы незадаволенага насельніцтва, якое часта адчувала агіду (detest) да сваёй новай, прыпісанай “зверху” беларускай нацыянальнасці і масава супраціўлялася палітыцы беларусізацыі, якую праводзілі ўлады[26].
Не прызнаючы нават самога права на добраахвотную асіміляцыю, якой аддавала перавагу насельніцтва рэспублікі, савецкая ўлада наўмысна ўстанавіла і захавала дамадэрнае этналінгвістычнае дзяленне на тэрыторыі БССР. Вялікая колькасць рускамоўных гарадскіх жыхароў была “перайменавана” (redesignated) у беларусаў і трапіла пад тую ж самую прымусовую (forced) беларусізацыю, якая ўжо была навязана беларускамоўнаму насельніцтву ў наваколлі Мінска[27].
Метады ажыццяўлення нацыянальнай палітыкі, якія даследчык называе дыктатарскімі, вялі да ўзнікнення раздробленага і няўклюднага грамадства (fractured and unwieldy society), у якім былі нацкаваны адна на адну (pitted against each other) розныя групоўкі.
....................................
[10] Rudling, P. A. The Rise… P. 142–143.
[11] Тамсама. P. 143.
25] Тамсама. Р. 217.
[26] Тамсама.
[27] Тамсама. Р. 162.
http://www.belhistory.eu/alena-markova- ... -rudlinga/