белорусский национальный характер

Модераторы: goward, Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko

Сообщение Art » Сб окт 06, 2007 9:23 pm

Вось адзін артыкул зь кнігі П.Севярынца "Нацыянальная ідэя.Фэнаменалёгія Беларусі""Адзінаборствы":



Той, хто сутыкаецца зь беларусам у асабістым супрацьстаяньні, дарма разьлічвае на мірны нацыянальны характар або комплекс слабейшага. Адзінаборства – гэта спаборніцтва духу. Таму Беларусь мае алімпійскіх чэмпіёнаў і чэмпіёнаў сьвету ў грэка-рымскай і вольнай барацьбе, боксе, дзюдо – і наймацнейшыя на кантынэньце каманды па тайскім боксе, кік-боксінгу й таэквандо.

Увогуле, беларусы ня любяць гвалту. Але калі ўжо сышліся твар у твар, калі пытаньне "альбо ты – альбо цябе" – моцная ўнутраная цярплівасьць і стоеная воля ваяра гатовыя даць адпор каму заўгодна.

Беларусі хопіць адно плечавога поясу, як клясычным дужбітам Алегу Караваеву, алімпійскаму чэмпіёну 1960 г., Лявону Лібэрману, пераможцу першынства сьвету 1973 г. ці Сяргею Ліштвану, чэмпіёну Эўропы 1996 г. і срэбнаму прызёру Алімпійскіх гульняў 1996 г. у Атлянце, каб заламаць любога супраціўніка. Беларусь адолее і Амэрыку, і Расею, і Японію, падобна алімпійскаму чэмпіёну Афінаў-2004 дзюдаісту Ігару Макараву. Беларусь можа схапіць на вагу й грохнуць вобзем, як наймацнейшы ў сьвеце вольнік Аляксандр Мядзьведзь – трохразовы алімпійскі чэмпіён (Токіё 1964 г., Мэхіка 1968 г., Мюнхэна 1972 г.). А калі даць волю рэзкім ударам з акрабатычнай расьцяжкай, дык адным прыёмам кік-боксінгу або таэквандо адправім у накаўт кожнага, хто лічыць беларуса няздольным да бою: Уладзімер Задзіран – чэмпіён сьвету 1993 г. сярод прафэсіяналаў па кік-боксінгу, Аляксандр Злыгосьцеў – віцэ-чэмпіён таго ж году; Аляксей Пякарчык – пераможца Кубку Эўропы, чэмпіён сьвету й Эўразіі 1996г., а таэквандыстка Алеся Чарнецкая – уладальніца 22 мэдалёў чэмпіянатаў сьвету й Эўропы!

Беларусы здольныя перамагаць сябе – а значыць, і ўсіх астатніх.

Цьвёрдыя гарэшкі, беларусы з часоў Полацкага княства практыкаваліся ў дужаньні: асабліва была папулярная "барацьба да крыжа", калі хлопцы намагаліся распластаць адзін аднаго на зямлі з раскінутымі рукамі.

У вялікіх бітвах Сярэднявечча беларусы заўжды перамагалі меншымі сіламі – бо былі мацней духам, выкарыстоўвалі тактыку раптоўнага ўдару, і біліся да апошняга.

Беларусы цудоўна засвоілі галоўнае правіла адзінаборстваў: выкарыстоўваць напор супраціўніка, каб яго перамагчы. Чуйная й лёгкая разьведка, амаль пяшчотная асьцярожнасьць і партызанская пільнасьць у першых дотыках, прыземістая й ёмістая стойка, сыход ад удараў, лясныя ўлоўкі, хованкі, адступленьне ў самы кут… І раптам – эфэкт грознага разгортваньня сьцятай да болю спружыны. Выбух сілы, настолькі ж разбуральны, як падрыў мосту пад цягніком!.. Гэта – беларускі стыль.

У большасьці выпадкаў беларус выходзіць змагацца супраць байцоў вялікіх краінаў. Супраціўнікі яўна пераважаюць у сіле й агрэсіўнасьці. Таму беларускае адзінаборства – гэта стратэгія Давіда ў баі з Галіяфам. Беларус – менавіта адзінаборца. Не ў натоўпе, не кагалам – ён сам за сябе і адзін на ўсіх.

Тады, калі ўласнае цяжкае дыханьне надрыўна раве ўвушшу, адрэналін шыпіць у мышцах, сэрца, здаецца, вось-вось лопне ад напругі, а падаўленае чужой магутнасьцю цела здраджвае – у сапраўдным беларусе прабуджаецца дух. Ён сьціскае волю ў кулак, раптам разгортвае стагодзьдзямі хаваную моц, разрывае жалезныя захваты, і наносіць удар за ўдарам, і мільгае паніка ў вачох насупраць, і вось яна, перамога!

Станьце ў шэраг, тварам да сьцягу. Прыкладзіце далонь да сэрца. Быццам гімн на ўзнагароджаньні, гучыць:

— Імя і сілу беларуса

Няхай пачуе й бачыць той,

Хто сьмее нам нясьці прымусы

І першым выкліча на бой!
Art
 

Сообщение Vadim Deruzhinsky » Пн окт 08, 2007 1:48 am

Огромное спасибо, вы меня просто забросали массой цитат, так что я в полной растерянности.

НО. Хочу уточнить задачу, поставленную перед мною и моими возможностями в лице нашего форума редактором книги: я так понимаю, что эти цитаты о белорусах должны быть от тех личностей, которые знакомы российской интеллигенции (которая первой будет воспринимать нашу книгу). То есть, это должны быть у нее хорошо известные личности: наши Дудин-Марцинкевич, Колас, Купала, еще другие ТАМ хоть как-то известные. К их числу можно прибавить Быкова, Короткевича, Адамовича и других, известных ТАМ как раз из-за того, что их известность распространялась в информационном поле СССР.

Цитаты вот таких известных для россиян белорусов и нужны – как АРУГМЕНТ. А вот цитаты других белорусов, которых российская интеллигенция не знает, и не будут для нее аргументами.

Поэтому снова уточняю задачу: подскажите цитаты о белорусах ИМЕННО сказанные теми белорусами, кто известен в России. То есть, кажутся там выразителями АВТОРИТЕТНОГО мнения с нашей стороны. И в этом вопросе снова выражу просьбу поделиться цитатами именно Дудина-Марцинкевича, Коласа, Купалы, Быкова, Короткевича, Адамовича и т.д. Где важно даже не столько мнение, сколько то, что оно само по себе сказано БЕЛОРУСОМ, широко известным в России.

Вот что нужно.
Аватара пользователя
Vadim Deruzhinsky
Модератор
 
Сообщения: 9284
Зарегистрирован: Вс дек 24, 2006 8:15 pm
Откуда: Минск

Сообщение goward » Пн окт 08, 2007 11:10 pm

Акадэмік Барыс Рыбакоў пісаў: “Смаленшчына – гэта дзяржава крывічоў сярод рускіх зямель”

* * *


“А хто ня любіць волі – ня нашага роду,” – казаў Янка Купала.


* * *

“Я мужык-беларус, пан сахі і касы" – пісаў Янка Купала.


* * *

“Хрысьціяне, якіх у Позьнім Рыме было ўсяго некалькі дзесяткаў, выстаялі й перамянілі сьвет ня сілаю зброі, а сілаю духа. Між іншым, Позьні Рым быў вельмі падобны да сёньняшняй Беларусі... Выратаваць Беларусь можа толькі рэлігійная вера” (Мікалай Крукоўскі).

* * *

“Беларусь павінна вярнуцца да Хрысьціянства. Беларусь у ХХІ стагодзьдзі мусіць адрадзіцца як Хрысьціянская краіна. Беларуская ідэя, абапертая на традыцыі беларускага Хрысьціянства – гэта шлях для нас найбольш унівэрсальны й правільны” (Зянон Пазьняк).


* * *

“На Беларусі Бог жыве” – казаў Караткевіч, вялікі прарок.


* * *

В Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі”

“Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы… Да пэўнай ступені бусел — сімвал Беларусі. Ёсць, вядома, дацкія буслы, апетыя Андэрсенам, ёсць буслы і ў іншых заходніх краінах. Ёсць яны і на поўдні. Але на ўсход ад Беларусі, калі не лічыць Сярэднюю Азію, яны ўжо амаль не водзяцца. Так што нават цікава, а хто там прыносіць у дом дзяцей.

Вось так і планіруюць, планіруюць буслы. Ветразі іхнія раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам, накрыў выцягнутыя ногі. А мне пад іхні палёт асабліва добра думаецца пра Беларусь, нашу з вамі Радзіму”.

Настаўнік можа сказаць, што пра бусла ў нас яшчэ кажуць: бацян, гайстар, чарнагуз, гарус, буська, лялька. Ні ў якой іншай птушкі няма столькі назваў. А гэта значыць, што бусел — найдаражэйшая для беларусаў птушка. Таму хоць назва “Зямля пад белымі крыламі” і ўмоўная, але вельмі яскравая і пяшчотная.

Добра, што наша Беларусь атрымала такую прывабную назву. Ёсць у свеце Краіна узыходзячага сонца — Японія, Імглісты Альбіён — Англія, Краіна кляновага ліста — Канада, Краіна цюльпанаў — Галандыя. Назвы гэтыя мы не сустрэнем на карце, але яны гавораць пра любоў людзей да свайго краю.

Наша краіна носіць назву Беларусь, Белая Русь. Магчыма, таму, што беларусы былі беласкурымі і светлавалосымі. У кнізе “Зямля пад белымі крыламі” можна прачытаць такое тлумачэнне аўтара: “Па-першае, чаму “Беларусь”? Ёсць некалькі варыянтаў паходжання гэтай назвы. Прывяду два з іх.

Першы: белыя адзенні даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры.
Другі. А ён аніяк не супярэчыць з першым. Калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы — здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Паў Уладзімір, Разань, Кіеў. Да Ноўгарада захопнікі не дайшлі толькі таму, што пачаліся дажджы.

Мы — адбіліся. I менавіта таму мы «белая», «чыстая ад нашэсця татараў» Русь. А гэта да шмат чаго абавязвае. I вы заўсёды памятайце гэта”.
* * *
goward
Модератор
 
Сообщения: 2897
Зарегистрирован: Вс июл 08, 2007 2:27 pm
Откуда: Менск

Сообщение goward » Вт окт 09, 2007 1:25 am

Найчасьцей за пункт адліку беларускай ідэі бярэцца “Прадмова” віленскага адваката Францішка Багушэвіча да ягонага паэтычнага зборніка

“Дудка беларуская”, дзе аўтар растлумачыў, што нашу “мужыцкую” мову трэба называць беларускай, і што яна “такая ж людзкая й панская, як і француская, альбо нямецкая, альбо й іншая якая”, і што мы самі ўсе — беларусы, а Беларусь — гэта краіна “ад Вільні да Мазыра, ад Віцебску за малым не да Чарнігава” [

Багушэвіч Ф. Творы. Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. С. 16].




Літаратар і дасьледнік Кастусь Цьвірка прыводзіць такі прыклад у зборніку “Філяматы і філярэты”:

“Францішак Малеўскі, як і ўсе філяматы і філярэты, зь вялікай пашанай ставіўся да фальклёру, да мовы свайго беларускага народу, што таксама праявілася ў “ Tygodniku Petersburskim ”. Гартаючы тыя нешматлікія нумары газэты, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, я нечакана натрапіў на даволі цікавую ў гэтых адносінах публікацыю ў нумары 95 за 1835 год. Гэта агляд кнігі, якая выйшла ў той час на беларускай мове і называлася “Кароткі зборнік хрысьціянскай навукі для сялян, якія размаўляюць на руска-польскай мове”. Безыменны аўтар агляду гэтай кнігі, выказваючы сваё задавальненьне з прычыны яе выхаду, зазначаў:

“Першы раз здараецца нам бачыць кнігу, напісаную на гаворцы, на якой размаўляе просты люд у Літве і Беларусі. Гэта — малавядомая частка роднай нашай мовы, якая распаўсюджана на шырокай прасторы зямлі і якая сьведчыць пра рускае паходжаньне яе жыхароў. Гаворку гэтую правільна называць не польска-рускай, а беларускай...”


Думаецца, аўтарам гэтага агляду беларускай кнігі быў ня хто іншы, як сам Францішак Малеўскі” [Філаматы і філарэты. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1998. С. 254].




Пасьля паўстаньня 1863 году і без таго неспрыяльныя для беларускай самаідэнтыфікацыі ўмовы пагоршыліся шматкроць. Варта ўявіць сабе атмасфэру, што запанавала ў акупаваных расейскай бюракратыяй землях, каб зразумець, што ня толькі росту самасьвядомасьці не магло быць, але і тым, хто ўсьвядоміў сябе беларусам, лепей было схавацца за найменьне “рускага” або “тутэйшага”. Вось як характарызуе гэты фон сучасьніца падзеяў — Н.Ланская ў сваёй кнізе “Обрусители”:

“Некалькі гадоў таму заходні край быў цэнтрам, куды сьцякалася вялікае мноства людзей вялікарускага паходжаньня пераважна і праваслаўнага вызнаньня абавязкова. У той час край уяўляў сабою арэну, дзе, нічым не рызыкуючы, можна было тысячу разоў вылучыцца, выйсьці, што называецца, у людзі і пасьля, супакоіўшыся на ляўрах, вымавіць з спакойным сумленьнем: мы абрусілі. Сюды імкнуліся ўсе тыя, хто быў чымсьці не задаволены ў сябе ўдома: кожны, каго абышлі чынам, месцам ці ўзнагародай, чый не прынялі ці вярнулі праект, чый маёнтак, у выніку новых парадкаў, прыйшоў у заняпад, а ўзяцца за справу не было ні ўменьня, ні сілы — усё гэта сьпяшалася ў заходні край. Тутака сьцякаліся людзі ўсялякіх прафэсій, узростаў і станаў: маладыя, старыя, аматары пажыць і тыя, што пражыліся дазваньня, расчараваныя ў каханьні, падманутыя ў жыцьці і што самі падманвалі, — усе пнуліся сюды зь ліхаманкавай пасьпешлівасьцю...

Атэстатаў аніякіх не патрабавалася: дастаткова было прыехаць з Расеі і заявіць сябе праваслаўным, каб атрымаць права на такія льготы, правы і перавагі, якія ператвараліся ў сапраўдны рог дастатку. Можна таму ўявіць, якая колькасьць рознае навалачы запаланіла гэтыя бядотныя 9 губэрняў! Які кантынгент ілжы, подласьці, усялякіх падманаў, подкупаў, фальшу і маральнае распусты прынесла з сабой гэтая праваслаўная армія згаладалых і сасьмяглых, гальлівых і нецярплівых! Нібы саранча, кінуліся яны на гатовыя месцы, сьпяшаючыся захапіць усю тую прастору, ачышчаную для іх гвалтам; цырымоніцца не было патрэбы, і пад выглядам абрусеньня і прапаганды праваслаўя гэтыя заваёўнікі перасьледавалі такія мэты, якія ня мелі нічога супольнага ні з рэлігіяй, ні з маральнасьцю, ні нават з палітыкай сапраўднага абрусеньня...”


[Ланская Н. Обрусители. Санкт-Петербург, 1887. С. 9].
goward
Модератор
 
Сообщения: 2897
Зарегистрирован: Вс июл 08, 2007 2:27 pm
Откуда: Менск

Сообщение Цiхан Хрэн » Пт июн 18, 2010 9:19 am

Белорусы не видят в себе недостатков
Полностью статья
http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=63733&newsPage=0
В исследовании «Беларусь и мир», проведенном Белорусским институтом стратегических исследований (BISS) совместно с социологической лабораторией НОВАК, мы в очередной раз обратились к теме белорусского национального характера. Но особенностью именно данного исследования было то, что представления респондентов о белорусах и их менталитете сравнивалось с их представлениями о русских, с одной стороны, и о европейцах, с другой стороны.
Вот какие результаты были получены в рамках социологического опроса взрослого населения по репрезентативной общереспубликанской выборке.
Качества, приписываемые белорусам (Тор-10) г
1. Гостеприимство 82,8%
2. Доброта 81,7%
3. Трудолюбие 73,1%
4. Скромность 54,4%
4. Толерантность 51,4%
5. Духовность 51,3%
6. Аккуратность 45,0%
7. Любознательность 32,2%
8. Свободолюбие 28,5%
9. Дисциплинированность 27,3%

Качества, приписываемые русским (Тор - 10)
1. Гостеприимство 56,7%
2. Лень 51,7%
3. Доброта 48,1%
4. Духовность 38,2%
5. Свободолюбие 32,2%
6. Необязательность 28,8%
7. Трудолюбие 28,1%
8. Предприимчивость 27,3%
9. Любознательность 26,9%
10. Национализм 20,8%

Качества, приписываемые европейцам (Тор - 10)
1. Аккуратность 66,6%
2. Дисциплинированность 63,4%
3. Предприимчивость 56,2%
4. Трудолюбие 46,9%
5. Свободолюбие 46,3%
6. Любознательность 36,2%
7. Жадность, стяжательство 26,3%
8. Духовность 22,2%
9. Национализм 21,9%
10. Гостеприимство 18,0%
Цiхан Хрэн
 
Сообщения: 571
Зарегистрирован: Ср окт 22, 2008 8:45 am
Откуда: З Роднага Краю

Сообщение Цiхан Хрэн » Пн июн 21, 2010 8:20 am

Каму цікава, запампаваў стужку "На Чорных Лядах" - праўда пра нас, беларусаў, пра наш характар...
http://rapidshare.ru/1536616
Гэта стужка па апавяданнях Василя Быкава, чые ўгодкі мы зараз святкуем. У Беларусі фільм не паказалі.
Цiхан Хрэн
 
Сообщения: 571
Зарегистрирован: Ср окт 22, 2008 8:45 am
Откуда: З Роднага Краю

Сообщение Vast » Вт июн 22, 2010 10:02 pm

Цiхан, dziakuj za spasiłku!
Аватара пользователя
Vast
 
Сообщения: 87
Зарегистрирован: Сб май 08, 2010 12:30 pm

Сообщение Цiхан Хрэн » Ср июн 23, 2010 8:33 am

Няма за што. Выбачайце толькі, што файл даволі вялікі, але паглядзець стужку - каштуе гэтага!
Цiхан Хрэн
 
Сообщения: 571
Зарегистрирован: Ср окт 22, 2008 8:45 am
Откуда: З Роднага Краю

Сообщение Салдат Швейх » Ср окт 27, 2010 3:13 pm

Z NN.BY

«Быць беларусам — што гэта значыць?» — адказвае чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў: «Беларусы маюць выключны байцоўскі ген».
«Быць беларусам — што гэта значыць?» — Budzma.org i Tut.by працягваюць праект, у якім вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Чарговым на пытанні анкеты «Быць беларусам — што гэта значыць?» адказаў Віталь Гуркоў — шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе. Сёлета ён стаў найлепшым байцом К-1 ва Ўсходняй Еўропе.

— Быць беларусам — што гэта значыць? Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

— Беларус — той, у каго сямейныя карані тэрытарыяльна звязаны з нашай зямлёй.
Нават калі чалавек будзе крычаць, што ён рускі, ён усё адно — беларус, хоць і са згубленай самасвядомасцю. Гісторыя размыта, людзі ёй не цікавяцца, таму і «губляюцца».

Быць беларусам, нармальным, сёння — гэта адраджаць гісторыю, мову, нешта рабіць для Беларусі.
Напрыклад, зборная па тайландскім боксе — гэта беларусы. Мы ездзім па свеце, часта перамагаем, крычым «Беларусь!», апрануўшы нашы «боршч»-касцюмы (яны чырвона-зялёна-белыя, як боршч са смятанай). І многія даведваюцца, што на зямлі ёсць такая тэрыторыя.

— Якія унікальныя беларускія рысы характару і светапогляду ўласцівыя беларусам?

— На жаль, наша ўнікальная рыса — аморфнасць і абыякавасць да сваёй культуры, мовы і гісторыі. Сапраўды ў свеце мала народаў, якія гэтак жа, як беларусы, свядома топчуць тое, чым павінны ганарыцца.

— Назавіце тры/пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх — беларус не беларус.

— 1. Пераклад Бібліі на беларускую мову Францішкам Скарынам. Гэты знакаміты беларускі дзеяч, дарэчы, даў нашаму народу настаўленне ў кнізе «Юдзіф» пра тое, што перш за ўсё трэба любіць сваю зямлю і сваю мову.

2. Грунвальдская бітва, у якой наша войска (Вялікага Княства Літоўскага) сумесна з палякамі ў 1410 годзе разбіла крыжакоў (самае небяспечнае войска на той час).

3. Кар’ера нашага военачальніка Канстанціна Астрожскага, які пад Воршай разбіў утрая большае маскоўскае войска у 1514 годзе.

4. Падзелы Рэчы Паспалітай. Гэта дзяржаўнае ўтварэнне складалася з дзвюх частак і з’яўлялася канфедэрацыяй Польшчы і Вялікага княства Літоўскага (гістарычная назва Беларусі). У 1795 годзе краіну падзялілі. Землі Вялікага княства адышлі да Расіі, што нанесла па нашай гераічнай гісторыі асноўны ідэалагічны ўдар.

5. Вялікая Айчынная вайна. У гэтай самай крывавай вайне ў гісторыі чалавецтва найбольш пацярпела наша зямля. Танкі з Беларусі не злазілі. І, нягледзячы на гэта, мы вытрымалі і сёння маем патэнцыял і рэзерв абараняць сваю незалежнасць і ўзмацняцца.

— Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?

— Беларусы павінны паважаць і хрысціянскія, і народныя традыцыі (напрыклад, Купалле). У мяне перад вачыма прыклад — краіна Мексіка. Там хрысціянства і нейкія старажытныя традыцыі і веравызнанні спляліся ў гарманічны сімбіёз. Поўная талерантнасць да СВАЙГО.

— Беларус без ведання беларускай мовы ці беларус?

— На жаль, гісторыя развярнулася так, што не кожны беларус гэтым цікавіцца — наступствы апалячвання, русіфікацыі. І што цяпер, не лічыць яго беларусам? Вядома,

думаючы чалавек павінен разумець — хто ён, адкуль, якую мову ён павінен ужываць, вывучаць, паважаць.
— Чым беларускім вы ганарыцеся?

— Бульбай, чыпсамі, гарэлкай «бульбашь», хакеем, трактарамі і пераможцамі «Дажынак»:). А калі сур’ёзна, ганаруся гістарычнымі падзеямі, пра якія ўзгадаў вышэй. І тым, што

беларусы патэнцыйна маюць выключны байцоўскі ген, які, праўда, трэба абуджаць.
— Што робіць нас беларусаў адметнымі сярод суседзяў?
— Калі каротка, менш за ўсіх выкабеньваемся.

— Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?

— Агромістая колькасць людзей, якая істотна паўплывала на сусветную гісторыю, — ураджэнцы Беларусі. Першы і сённяшні прэзідэнты Ізраіля (Вейцман і Перэс), шматлікія нобелеўскія лаўрэаты, стваральнікі амерыканскай мафіі (кекс з-пад Бабруйска), нацыянальны герой Чылі (Ігнат Дамейка), род Радзівілаў і гэтак далей…

Як вы бачыце будучыню Беларусі?

— Цяжкае пытанне.

Хацеў бы бачыць свабодны, самадастатковы народ, які мае гонар, які б паважалі ва ўсім свеце.

Ranej dumau, shto u bakserau galava adbita, dyk vo, ne va usih!
Respekt, slushna kagha 8)
Аватара пользователя
Салдат Швейх
 
Сообщения: 843
Зарегистрирован: Пт дек 11, 2009 3:23 pm
Откуда: Злата Прага

Сообщение skorynapiterski » Ср окт 27, 2010 3:33 pm

Спасибо пане Швейк. Не знал про борщ-флаг. :) Одно слово - молодежь :) Приятно. Огорчило только , что история молодых начинается со скорины. Ну хотя бы с Полоцка, с курганов начинали..
skorynapiterski
 
Сообщения: 3449
Зарегистрирован: Пт апр 25, 2008 10:48 am
Откуда: Minsk

Сообщение Mihail Mitin » Вт ноя 16, 2010 8:32 pm

Сегодня в "Академ. книге" держал в руках книгу :
Тимати Снайдера "Реконструкция наций. Польша, Украина, Литва, Беларусь. 1569 - 1999" Выпуск 2010. На беларуском языке. Стоимость 37 тыс. с копейками.
Mihail Mitin
 
Сообщения: 4609
Зарегистрирован: Вс дек 21, 2008 11:10 pm
Откуда: Минск

Сообщение goward » Вт ноя 16, 2010 11:38 pm

Тоже был Академ книге и также держал в своих руках эту книгу. Но 37 тысяч руб???
Для кого они издают книги с такой стоимостью??? Для ученых??? Так ведь сами ученые те же копейки получают к зарплате. А простая аудитория данной тематикой мало интересуется лучше купит что-нибудь из художественной а не научной литературы. :cry:
goward
Модератор
 
Сообщения: 2897
Зарегистрирован: Вс июл 08, 2007 2:27 pm
Откуда: Менск

Сообщение gervasij » Ср ноя 17, 2010 10:23 am

Даю справку - Снайдер ,Тимоти "печатался" в журнале "Дзеяслоў". Есть в сети. Но, по-моему, не вся книга. Критика Снайдера -у Баранаускаса на сайте.
Только что обратил внимание,что у этой книги - "наклад 99 асоб."
------
Цены ,действительно, кусачие. Но есть же ..соратники!)
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение propolis » Ср ноя 17, 2010 10:51 am

Калi хто набудзе сябе гэтую працу калi ласка будзе магчымасць выкладзiце у сецiве.
propolis
Модератор
 
Сообщения: 1295
Зарегистрирован: Вс июн 22, 2008 8:37 pm
Откуда: Палесье

Сообщение gervasij » Ср ноя 17, 2010 11:22 am

propolis писал(а):Калi хто набудзе сябе гэтую працу калi ласка будзе магчымасць выкладзiце у сецiве.

Маем на увазе)
gervasij
 
Сообщения: 3361
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Пред.След.

Вернуться в История

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 31