WilWit писал(а):Паважаны ВД!
Нiхто з ура-рускамiраýцаý не адкрые Вам свой радавод. Гэта, па-першае, тое, што яны ня ведаюць, а, па-другое, тое, на што яны зайздросцяць такiм як Вы, хто добра ведае сваё. У нашых землях людзi значна больш ведаюць пра сваiх дзядоý. Паглядзiце, што робiцца на могiлках у час Дзядоý? Шанаванне продкаý - гэта галоýнае, што вылiчае нас, Слава Богу нашаму, з псеýдарускага свету.
Паважаны WilWit!
Чалавек, вядома, павінен старацца ведаць сваіх продкаў. Толькі далёка не ў кожнага ёсць такая магчымасць. Акрамя таго: хто з нас можа быць на 100% упэўнены ў тым, что продкi, аб якiх мы ведаем, - родныя нам па крывi? Якiх толькi «Санта-Барбараў» у жыццi не бывае! Таму не варта ставіцца да гэтага занадта сур'ёзна. Я лічу, што зайздросціць тым, у каго стромкія продкі так жа недарэчна, як і пышыцца сваімi.