skorynapiterski писал(а):gervasij писал(а):
У нас дэнацыяналізаваны народ хвотней.
Калі маеце нейкія важкія довады супраць, калі ласка, з задавальненьнем пачытаю.
+500. Бытие определяет сознание, а уже потом сознание влияет на бытие. Не хотят большинство беларусов работать на частника. Это и старательно поддерживается властями. Не хотят капитализма. А нации это результат капитализма.
Згодзен па першаму пункту.
Калі б з дзяцінства ў кожнага з нас сядзелі ў галовах , як героі - не партызаны ,не дутыя перадавікі вытварчасці, але - Астрожскі, Хадкевіч, Рэйтан, Касьцюшка, Ясінскій , і ўсе астатня, і былі яны там, як у сабе ў хаце, няўжо б мы сядзелі б зараз у багне, з асалодай церлі б друг другу спінку наждаком й хрукаталі, як зелюкі?
Упэўнены, што не. Калі б з дзяцінства чулі родную мову, няўжо б дазволілі забараняць футбольныя трансляцыі на ёй? А гэта ўжо падабна на вар'яцтва. Больш за тое, гэта ўжо генацыд....
Можа і не жадаюць, але зараз ..большасць ліцьвіноў-беларусаў працуюць на гаспадара-частніка. Дастаткова прайці па ўліцах і паглядзець, колькі існуе маленькіх недзяржаўных крамаў, на кірмашы і г.д. Мне падаецца, што людзі з задавальненьнем б працавалі спачатку на нейкага гаспадара, а потым, зарабіўшы стартовы капітал а галоўнае досьвед, працавалі б асатанела на сабе. І капіталізма ня тое каб не жадаюць, а магчыма проста нагледзеўшысь стужак жаху расейскіх і мафіозных трыллераў амерыканскіх " палохаюцца", бо тут табе і мафіі і ліхаімцы і гд., як баласт.
Але, давайце ўявім сабе такога гаспадара, які ведае нашу гісторыю, шануе культуру і родную зямлю, жадае прынесці карысьці Радзіме, і займаецца не чорным гандлем кітайскімі шкарпэткамі а , напрыкладтурызмам, выдавецкай дзейнасцю, да тым жа гуркаробствам.. што, ніхто б не пайшоў да тагога чалавека і не прадаў бы свой час і здароў'е? Гэтаму "хутараніну" з чалавечым тварам?
Прыйшло да галавы, што В.Д. - не зусім яскравы , але добры прыклад "хутараніна"...
Я мяркую, шмат людзей з ахвотай кінулась бы ў вёскі, на зямлю, каб былі іншыя ўмовы... бо зямля - гэта незалежнасць, гэта адчуваньне сабе гаспадаром..і шмат якіх іншых бонусаў.