Уніяцкая царква на Вялікалітве ,Украіне,у Летуве,Р

Модераторы: goward, Vadim Deruzhinsky, Andrey Ladyzhenko

Сообщение gervasij » Ср июл 25, 2012 11:17 am

Дзякуючы Leanid'у знайшоў цікавы міні-артыкул.

Не маючы моцнага падмурка, пакуль што толькі здагадкі, схіляюсь да дамцы, што наш нацыянальны герой -Тадэвуш Рэйтан мог /ці, павінен быў быць/ ці ўніятам, ці вельмі моцна спачуваючым Уніі.
Маючы дзядзьку - Уніяцкага мітрапаліта, маці /інфармацыя недакладная/,вязучы на першараздзельны сойм РП 1773-75 гг. скаргу ўніятаў на артадоксаў /інфармацыя неправерана/, будучы з Наваградскага ваяводства,дзе ўніяцтва моцна трымалась яшчэ пасьля скасаваньня Ўніі ... мне падаецца, іншага выйсьця ў яго ня было.
Буду рады дадатковай інфармацыі...

-----------------
Уніяцтва на Навагрудчыне ў ХІХ ст.

У гісторыі царкоўнага жыцця на Беларусі г. Навагрудак адыгрываў значную ролю. У пачатку XIV ст. ён быў цэнтрам праваслаўнай мітраполіі. 3 другой паловы XVI ст. для праваслаўных мітрапалітаў з''яўляўся ix рэзідэнцыяй разам з Вільняй. Тут знаходзіўся мітрапалічы двор i палац. Кафедральным храмам з''яуляуся Барысаглебскі сабор, заснаваны яшчэ у XII ст. (1)
Такі ж высокі статус захоўваў Навагрудак i пры першых мітрапалітах - уніятах. (2)
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалггай Навагрудак, уключаны у склад Расійскай імперыі, страціў свой ваяводскі статус, стаўшы звычайным павятовым горадам. Аднак у адносінах да уніяцкага жыцця яшчэ некаторы час захоўваў пэўную адметнасць. Да 1810г. тут знаходзілася рэзідэнцыя Брэсцкага уніяцкага епіскапа Ігнація Булгака, перанесеная потым у Жыровічы. На тэрыторыі Навагрудскага павета працавала найбольшая ў Гродзенскай губерні колькасць храмаў - 56, якія мелі, згодна тагачаснай статыстыкі, каля 95 тысяч прыхаджан. (3)
Аднак у хуткім часе адбыліся значныя змены. У 1836 г. рашэннем Сената быў закрыты уніяцкі мужчынскі кляштар, а ў 1840 г. жаночы кляштар пры Барысаглебскай царкве.
У 40-х гадах XIX ст. усе уніяцкія прыходы на тэрыторыі Навагрудскага павета былі пераўтвораны ўладамі ў праваслаўныя.
I ўсё ж, нягледзячы на афіцыйнае скасаванне уніяцкай царквы, у многіх вернікаў яшчэ доўгі час захоўвалася арыентацыя на ўніяцтва. Пацвярджаюць тэта, у прыватнасці, успаміны праваслаўнага свяшчэнніка Сенненскай царквы Клімента Савіча, які ў другой палове 50-х гадоў XIX ст. застаў сваіх прыхаджан "уніятамі ў поўным сэнсе гэтага слова". Яго папярэднік быў перакананым уніятам "i да самай сваей смерці ў 1855 г. ўвесь час калі не ў прыходскай царкве, то ў капліцы, пастаянна служыў па-ўніяцку, успамінаў Святы Сінод і Рымскага папу. Гэтыя службы праводзіў выразна, з трапяткой павагай i слязмі замілавання, расчуліваючы часта да слёз прысутных" (4)
Некаторыя ўніяты, асабліва ў горадзе, не згаджаючыся перайсці ў праваслаўе, прымалі каталіцтва i хрысцілі ў яго сваіх дзяцей. Асабліва прыкметным гэта было ў канцы 50-х гадоў, што стала нават прадметам разгляду Навагрудскага магістрата. (5)
Частка праваслаўных свяшчэннікаў праводзіла сваю работў сярод уніятаў даволі далікатна i тонка. Як, напрыклад, згаданы вышэй Клімент Савіч, якога тагачасныя праваслаўныя iepapxi ставші ў прыклад іншым. Як яны адзначалі, К. Савіч "павучанні спачатку гаварыў на польскай мове з дамешкам беларускай, затым - на беларускай з дамешкам рускай і, нарэшце, на чыста рускай мове, тым самым прывучваючы прыхаджан да рускай народнасці". (6)
I ўсё-такі вера бацькоў давала аб сабе знаць i пазней. Як адзначалася ў адной з публікацый "Минских епархиальных ведомостей" за 1908 г., каталіцкія ксяндзы часта прыходзяць ва уніяцкія сем''і i прапануюць галаве сям''і прыняць "сваю старую веру, каталіцкую11. I такія прапановы "многія прымаюць i адыходзяць ад праваслаўя". (7).
Аднак гэтыя факты ўжо нічога не маглі змяніць. Колькасць праваслаўных няўхільна ўзрастала. Не змяніла значна гэтую тэндэнцыю i часовае знаходжанне Навагрудчыны ў складзе польскай дзяржавы ў міжваенны час.

Літаратура:
История Новогрудской епархии от основания до настоящего времени // Наваградскія чытанні. Кн. 2. Навагрудак, 1993. С. 16-25.
Палуцкая С. Пачатковая гісторыя ўніяцтва i Наваградак //Тамсама. Кн. 3. Навагрудак, 1993 . С. 30-40.
Miemcki R. Ziemia Nowogrodzka w dobie porozbiorowej. Wilno, 1935. S. 33.
Минские епархиальные ведомости. 1892. № 20. С. 580.
Нац. архіў Рэсп. Беларусь, Ф.615, воп.1, спра. 187
Минские епархиальные ведомости. 1892. № 20. С.582
Минские епархиальные ведомости. 1908. № 8. С.208.

http://www.gaiba.narod.ru/uniaty.html
gervasij
 
Сообщения: 3358
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Ср июл 25, 2012 11:38 am

На добрую справу і летувайціс ,час ад часу,здацен...
--------------------
Мяркуючы па стылю, думаю,што напісаў гэты тэкст Самуэль Корсак, першы аратар на Літве, сябра Тадэвуша Рэйтана, з якім яны разам (+5 ліцьвінаў /з сучаснай Вялікалітвы/Беларусі-Наваградак, Слонім, Менск, Слуцк, Ваўкавыск// і, чамусьці, ніводнага "ліцьвіна-жомоітіна" з Летувы/ выступілі на сойме, у 1773г.
І для мяне вялікая таямніца, дзе былі тыя продкі сучасных летувісаў у той трагічны момант.
---------------------

8(17) мая. Воззвание Наивысшего совета литовского народа к униатам и неуниатам

Одно у нас всех Отечество, одно же мерзкое ярмо общего неприятеля предстоит нам совокупными силами свергнуть со своей шеи наипаче сейчас, когда общее всех счастье в целом крае свирепым грабежом и пожогом края Москвой обратилось в слезы, в плач и стенание. Русское исповедание и обряд веры не отъемлют в вас, наши братья и жители польского и литовского народа, то чувство, которое испытывает каждый обыватель, взирая на притеснения, на грабежи, на разбои, на убийства и свирепые мародерства озверелых солдат.

Внемлите, милые братья, тому, что польская земля вас по сю пору с любовью удерживала под защитой прав. Посмотрите, что о вашем благе, свободе, вольности в хозяйстве и торговле местное правление всегда неустанно помышляло. Воззрите, что на последнем варшавском сейме во время конституции 3 мая ваше духовенство было постановлено уравнять в достоинстве с латинским духовенством, что уже прилежно думано об образовании и найсовершеннейшем просвещении ваших священников, что Речь Посполитая уже действенно постаралась, чтобы удельновластные архиреи, архиепископы неуниатов формировали свою иерархию под народными правами в согласии с царьградским патриархом.

Смотрите как любезное и древнее Отечество всегда искренне и благосклонно помышляло о вашем благе, о вашей свободе и даже о вашей вольности. Ныне же, когда мерзкий враг хочет возложить на нас цепи неволи, кому доброжелателями и верными быть должно: той ли отчизне и краю, в котором счастье себе, своим детям и своим семьям обретаете, или поносным тиранам, которые в том вольном и невинном краю кровь людскую огнем и мечом проливают, нас грабят, ничтожат, мучат и жгут?

Взываем вас к помощи и спасению — то Отечество и поныне мать вашей вольности и свободы. Равно с вами всем любезны и желаемы вольность и свобода. За ту же свободу и вольность ступаем, с охотой совокупляя жизнь и имение наше. Последуйте за нами верно и благосклонно, ибо речь здесь об общем для нас всех благе.

Воззрите на многие тысячи людей, которые к нам переселились от тиранской власти, где с души подать платили, а прижившись свободно, родив немало чад и нашедши в нашей земле всякое добро, обрели оборону прав и что до исповедания своей веры и обрядов, и что до обеспечения своего имущества. Надлежит быть верными тому Отечеству, в котором столь благами для себя располагаете. Прошли уже те дикие времена, когда зверская и древняя ненависть русаков и поляков приводила к взаимному кровопролитию в одном Отечестве. Нет уже, слава богу, той омерзелой неволи, на какую прежде земледельцы и поселяне роптали. Подъятое светло разума учит нас сближаться с нашими братьями, учит нас, что мы ваши искренние доброжелатели и всегда старались и заботились о вашем благоденствии и вашей свободе. Теперь вот погибаем, любезные братья, от озверелых врагов, которые и вас и нас хватают, грабят и в жестокую неволю ведут. Защитимся все вместе, братья, поможем себе взаимно и будем всегда верны той отчизне, в которой и с которой проживаем.

Чиним это обращение к вам, жители и наши братья русского обряда, которым уверяем вас в свободах, приличествующих по правам вольности, когда с божьим промыслом врага одолеем. К сему предостерегаем также, что если кто-либо из русского обряда или униатов, филиппонов. бурлаков и иных жителей отважится соединиться на нашу гибель с нашими неприятелями, либо кто явится помощником москалям и зверскому казачеству путем шпионства, укрывательства, доносов врагу с нашего края, тот немедля будет наказан подлой смертью.

Внемлите же, братья наши, нам, ибо мы блага вашего хотим, ибо мы для вас и для ваших детей вольность и свободу уготовить жаждем. Помогайте нам, иначе срамно погибнете от меча врага. Не изменяйте Отечеству, ибо за разные предательства правом определены мерзкая смерть и уничтожение предателей. Примите наш голос близко вашему сердцу, а вы, духовные грекорусского обряда, честные епископы, архимандриты, архиереи, игумены и церковные священники, когда услышите сей наш доброжелательный и искренний голос, когда сей отзыв дойдет до вашего сведения через порядковые комиссии воеводств и поветов, тот час соберите в церкви свой люд в первую неделю либо праздник, со всем людом пред богом исполните присягу верности Отечеству и народу, отзыв наш тамошнему люду зачитать и толковать сряду 4 недели верно и горячо обязываетесь, а всех вообще к верности отчизне, общему спасению и отпору поощрять обязаны будете.

Комиссиям же порядковым об успехе всего того стараться, почему желаем и велим подать рапорт об исполнении нынешнего определения в Наивысший народовый совет. Желаем также, чтобы данный отзыв был оглашен во всей провинции по местам, местечкам, деревням, ратушам, торгам, ярмаркам и церквам и, подписав нашими руками с приложением печати, повелеваем распубликовать его порусски и попольски.

Дан на сессии дня 8/17 мая 1794 года в Вильне.

Иосиф Неселовский, новогрудский воевода, Михаил Огинский, делегат виленский, Иосиф Пац, староста вилейский, Михаил Грабовский, конюший литовский, Николай Саба Храповицкий, маршалок оршанский, Бенедикт Моравский, писарь, ВКЛ, Томаш Воврецкий, эксхорунжий ВКЛ, Станислав Волович, подкоморий речицкий, Бенедикт Карп, хорунжий упитский, Антон Хлевинский, генерал-майор, Михаил Бростовский, староста минский, Николай Моравский, эксписарь войсковый, Ежи Белопетрович, экспсарь войсковый, ксенз Михаил Карпович, архидьякон смоленский, Самуэль Корсак, полковник ВКЛ, Антон Тизенгауз, хорунжий, президент Вильно, Валентий Горецкий, войский виленский, Доминик Нарбут, войский лидский, Тадеуш Высогерд, войский пренский, Антон Лахницкий, вице-президент Вильно, Томаш Умастовский, делегат ошмянский, Игнат Кастровицкий, делегат лидский, Фульгенд Каминский, делегат эйшишкский, Ежи Забелло, Антон Прозор, делегат ковенский, Винцент Минкевич, делегат вилькомирский, Иосиф Нарбут, секретарь.

***

РГАДА, ф. 16, д. 758, ч. 2, л. 171 об. — 172 об. Перевод с польского ред.

Восстание и война 1794 года в литовской провинции (По документам архивов Москвы и Минска) / сост. Е. К. Анищенко (сост., ред. и предисл.). — Минск: Молодежное научное общество, 2001. — С. 67—69.
http://pravo.by/main.aspx?guid=5151
gervasij
 
Сообщения: 3358
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение gervasij » Сб авг 18, 2012 10:11 pm

Беларускія грэка-католікі – перашкода для Ватыкана?
Ігар Барысаў | 10.05.2012 18:28



Пра візіт сакратара Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў архібіскупа Цырыля Васіля ў Беларусь і перспектывы Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (БГКЦ) гутарка з А. Сідарэвічам.
- Учора ў Беларусь прыехаў ватыканскі госць – сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў архібіскуп Цырыль Васіль.

- Беларускае вуха больш прывычнае да імя Кірыла, Кірыл...

- Гэта высокая пасада?

- Над уладыкам Кірылам стаіць Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў, а над Прэфектам – Папа.

- Колькі ўсходніх цэркваў прызнаюць галавою Паўсюднай Царквы рымскага біскупа?

- Ёсць ватыканскі статыстычны гадавік – Annuario Pontificio. Дык вось, у выпуску за 2010 год можна прачытаць, што такіх цэркваў дзевятнаццаць.

- У тым ліку і Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква (БГКЦ)?

- Беларускай Царквы ў Annuario Pontificio няма, бо юрыдычна яна не існуе. Як сказаў Папа Бенядыкт, у Беларусі маецца руплівая грэка-каталіцкая супольнасць. Каб гэтая супольнасць стала Царквою, трэба, каб Ватыкан надаў ёй пэўны юрыдычны статус: ці то Апостальскі Экзархат, ці то епархія. І трэба, каб на чале гэтай адзінкі быў пастаўлены біскуп, бо дзе няма біскупа, там няма Царквы. Такое правіла і ў католікаў, і ў праваслаўных.

- Перад прыездам архібіскупа Кірыла апублікавана паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі. У паведамленні між іншым напісана, што Каталіцкая Царква адзначае сёлета 70-гадавіну арышту нацыстамі Апостальскага Экзарха грэка-католікаў Беларусі Антона Неманцэвіча. Значыць, у Беларусі быў Апостальскі Экзархат?

- Раз быў экзарх, быў і экзархат.

- А потым яго ліквідавалі?

- Наколькі вядома, не ліквідавалі. І грэка-каталіцкае духавенства Беларусі ў сваім лісце да Папы Бенядыкта таксама лічыць, што дэ-юрэ грэка-каталіцкая, уніяцкая Беларусь застаецца Апостальскім Экзархатам.

- Што за ліст такі? Яго публікавалі?

- Ліст да Папы напісаны 9 кастрычніка 2009 г. і апублікаваны 17 снежня таго ж года ў грэка-каталіцкім квартальніку “Царква”. Яго падпісалі 14 святароў. Адсутнічае подпіс, здаецца, аднаго святара, які ў той час знаходзіўся ў Рыме. Увосень 2011 года, калі ў Беларусь прыехаў новы Апостальскі Нунцый, ужо свецкія грэка-католікі ўручылі яму ліст на імя Папы з просьбай паставіць біскупа. Гэты ліст падпісалі даволі вядомыя людзі, якія жывуць у Менску.

- Ватыкан даў адказ на гэтыя лісты?

- Фармальны адказ не даў, а фактычны даў, таму што па-ранейшаму ў Беларусі няма ні біскупа, ні Царквы.

- А раптам архібіскуп Кірыл прывёз фармальны адказ?

- Не выключаю такой магчымасці. Усё высветліцца калі не сёння, дык заўтра.

- Па-мойму, магчымыя два варыянты адказу: аднаўляецца экзархат і будзе пастаўлены біскуп або экзархат па-ранейшаму застаецца ў замарожаным стане.

- Магчымы і трэці варыянт: Ватыкан прызначае ардынарыем для грэка-католікаў Беларусі кагосьці з рыма-каталіцкіх біскупаў. Як у Расіі.

- Гэты варыянт задаволіць грэка-католікаў?

- Гэты варыянт самы непажаданы.

- Чаму?

- З прызначэннем лацінскага ардынарыя грэка-каталіцкая Царква ў Беларусі не з’явіцца. І гэта галоўнае. Па-другое, не ведаю, як каму, а мне смешна бачыць, як адзін і той самы біскуп у касцёле служыць у шатах Рыма-Каталіцкай Царквы, а прыйшоўшы да грэка-католікаў, апранаецца ў такія ж шаты, што і ўсходнія біскупы. Гэта нагадвае спектакль з пераапрананнем. Не менш важна і тое, што цяпер у Беларусі няма ніводнага лацінскага біскупа, які б глыбока ведаў грэцкі абрад і трыдыцыі. Апроч таго, стагоддзі Уніі ў Беларусі паказалі, што паміж рыма-католікамі і грэка-католікамі не было сапраўднага братэрства: лаціннікі ўвесь час імкнуліся дамінаваць, дыктаваць уніятам свае правілы, перацягваць вернікаў з грэцкага ў лацінскі абрад.

- Я чуў, што галоўная прычына адсутнасці грэка-каталіцкага біскупа ў Беларусі ў тым, што гэтая супольнасць малаватая для экзархату ці епархіі.

- Зазірніце ў Annuario Pontificio, і вы ўбачыце, што ёсць такая Царква, якая падзяляецца на два экзархаты. У адным з гэтых экзархатаў 1 (адна) парафія і 25 (дваццаць пяць) грэка-католікаў, а ў другім – тры парафіі і адзінаццаць святароў. На чале гэтай Царквы, натуральна, стаіць біскуп. Ёсць яшчэ адна краіна, у якой 9 парафій і біскуп. Праўда, ён не экзарх, а Апостальскі Адміністратар. У Беларусі прыблізна такое становішча, як у Балгарыі, дзе Царква складаецца з 21 парафіі.

- Цікава: адна парафія – і экзархат... Як я разумею, кананічных перашкод для аднаўлення Апостальскага Экзархату ў Беларусі і для прызначэння экзарха ў сане біскупа няма. Ці не значыць гэта, што прычыны сучаснага становішча грэка-каталіцкай супольнасці Беларусі не ў нейкіх кананічных перашкодах, а ў чымсьці іншым?

- Ваша выснова абсалютна лагічная. З XV стагоддзя Ватыкан хоча пасябраваць з Маскоўскай Царквой. Апошнія дваццаць гадоў Масква сцвярджае, што сяброўству і сустрэчы Патрыярха Маскоўскага з Папам перашкаджаюць украінскія грэка-католікі. Сярод рыма-каталіцкіх іерархаў і багасловаў раздаюцца галасы, што лепш было б, калі б грэка-католікаў не было і заводу. Дзеля сяброўства з Маскоўскай Патрыярхіяй Ватыкан не аднавіў Апостальскі Экзархат у Расіі, а тамтэйшых грэка-католікаў аддаў пад апеку лацінскага біскупа.

Аднаўляць Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву Ватыкану таксама не з рукі. Ствараць дадатковыя перашкоды на шляху да жаданага сяброўства з Масквой яму не хочацца.

- Па-вашаму, сяброўства Ватыкана і Маскоўскай Патрыярхіі магчымае?

- Ватыкан памыляецца. Сяброўства з Масквою, якая лічыць сябе “трэцім Рымам”, не будзе. Апроч таго, значэнне Маскоўскай Патрыярхіі ў праваслаўным свеце паступова падае, і яна ўжо не самая вялікая. Па колькасці вернікаў, якія рэгулярна ходзяць у храмы, спавядаюцца і прычашчаюцца, яна, па-мойму, саступае Румынскай Праваслаўнай Царкве. Калі абваліцца аўтакратыя ў Беларусі, Украіне і Расіі, Маскоўская Патрыярхія распадзецца і ў яе не застанецца нават палавіны таго, што яна мае цяпер.

Ватыкан спрабуе злавіць жураўля ў небе. Замест таго, каб даць імпульс унійнаму руху ў Беларусі, Ватыкан знеахвочвае людзей, бо ў каталіцкай сям’і яны пачуваюцца незаконнымі дзецьмі. Добра, калі яны вяртаюцца ў праваслаўе, пераходзяць у лацінскі абрад, але ж нямала такіх, якія наогул адыходзяць ад Цэркваў.

- І ніякай надзеі на паляпшэнне сітуацыі?

- Ватыкан – гэта дзяржава. І яго паводзіны ў Беларусі залежаць ад палітычнай сітуацыі ў нашым рэгіёне. Зрэшты, паслухаем, што скажа ўладыка Кірыл.

http://arche.by/by/page/talks/10229
gervasij
 
Сообщения: 3358
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Сообщение Leanid » Вс окт 07, 2012 1:28 pm

Грудзіна А. Царкоўная унія і гісторыя некалі галоўнага храма Шклова // НАША СЛОВА № 18 (1065) 2 траўня 2012 г.
http://pawet.net/library/history/bel_hi ... D0%B0.html


Корнеев. [Рапорт императору Павлу I от 6 июля 1797 г.] // Русский архив, 1869. - Вып. 9. - Стб. 1559-1566.
http://pawet.net/library/history/bel_hi ... D0%B0.html
Leanid
 
Сообщения: 161
Зарегистрирован: Вс ноя 13, 2011 4:41 pm

Сообщение gervasij » Вс окт 07, 2012 9:56 pm

http://www.hramy.com/auhustouszczyna.htm

Грэка-каталіцкае насельніцтва Аўгустоўшчыны ў канцы ХVІІІ — пачатку ХХ стст.(канфесійныя змены і фарміраванне этнічнай свядомасці).



Андрэй Вашкевіч
(Гродна)

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ

kamunikat.net.iig.pl









Агульнавядомы той факт, што тэрыторыя Заходняй Беларусі, і асабліва Гродзеншчына, з’яўляецца месцам, дзе на працягу многіх стагоддзяў суіснуюць прадстаўнікі розных народаў. І калі гісторыя з’яўлення на Беларусі яўрэяў, татараў, рускіх больш-менш вядомая даследчыкам, то паходжанне польскай нацыянальнай меншасці да сённяшняга дня выклікае дыскусіі. Часы Вялікага Княства Літоўскага, а пазней Расійскай Імперыі не ведаюць масавага перасялення заходнеславянскага насельніцтва на беларускія землі1, а між тым некаторыя часткі Гродзеншчыны (напрыклад, Воранаўшчына) у пераважнай большасці заселены людзьмі, якія адносяць сябе да ліку палякаў. У сваю чаргу, ні мова, ні асаблівасці побыту не адрозніваюць іх ад сваіх суседзяў, якія называюць сябе беларусамі. Саманазве „паляк” заўсёды спадарожнічае толькі адзін прызнак — каталіцкае веравызнанне. Многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ўжо на працягу больш чым ста гадоў гавораць пра „беларускіх палякаў” як пра вынік паланізатарскай работы Каталіцкага касцёла ў канцы ХVІ — ХІХ стст. Аднак такі пункт гледжання безумоўна з’яўляецца аднабаковым. Яшчэ на пачатку ХІХ стагоддзя тры чвэрці насельніцтва Беларусі належала да уніяцтва, не называла сябе ні палякамі, ні беларусамі, у асноўнай масе маючы саманазву „тутэйшыя”2. І толькі падзеі 1839 года, калі ў Паўночна-Заходнім краі адбывалася прымусовае далучэнне грэка-каталікоў да праваслаўя, змусілі многія тысячы беларускіх сялян „самавызначыцца” ў нацыянальным плане. Адны, што свядома прынялі праваслаўе, або былі загнаныя туды прымусам, трапілі ў лік „рускіх” (пазней на іх перамясціўся назоў „беларусы”); другія, што змаглі праўдамі і няпраўдамі перайсці з уніі ў рыма-каталіцтва, сталі „палякамі”. Гэтую акалічнасць не абмінуў творчы геній Францішка Багушэвіча, які ў вершы „Хрэсьбіны Мацюка” дакладна апісаў як супрацьстаянне расійскага ўраду і Каталіцкага касцёла „рабіла з тутэйшых палякаў і рускіх”3.
.....
вялікі артыкул далей па спасылцы.
gervasij
 
Сообщения: 3358
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Re: Уніяцкая царква на Вялікалітве ,Украіне,у Летуве,Р

Сообщение gervasij » Чт ноя 08, 2012 3:26 am

http://archive.org/details/MN5016ucmf_2
Dzieje Kosciola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku [microform] :buwazane glownie ze wzgledu na przyczyny jego upadku (1880)
Author: Likowski, Edward, 1836-1915
Subject: Catholic Church. Byzantine rite (Ruthenian)
Publisher: W Pozananiu : J. Leitgebra
Language: Polish
Book contributor: University of Chicago
gervasij
 
Сообщения: 3358
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Re: Уніяцкая царква на Вялікалітве ,Украіне,у Летуве,Р

Сообщение Mihail Mitin » Чт ноя 08, 2012 7:53 am

Dzieje Kościoła Unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku, uważane głównie ze względu na przyczyny jego upadku 1880
http://www.sbc.org.pl/dlibra/docmetadat ... ublication
Mihail Mitin
 
Сообщения: 4643
Зарегистрирован: Вс дек 21, 2008 11:10 pm
Откуда: Минск

Re: Уніяцкая царква на Вялікалітве ,Украіне,у Летуве,Р

Сообщение Leanid » Чт ноя 22, 2012 9:12 pm

Лаўрэш Л. Цэзары Каменскі - астраном і правінцыял базыльянаў // НАША СЛОВА № 46 (1093) 14 лістапада 2012 г.; НАША СЛОВА № 47 (1094) 21 лістапада 2012 г.

http://pawet.net/library/history/c_hist ... D1%9E.html

http://pawet.net/files/kamienski.pdf
Leanid
 
Сообщения: 161
Зарегистрирован: Вс ноя 13, 2011 4:41 pm

Re: Уніяцкая царква на Вялікалітве ,Украіне,у Летуве,Р

Сообщение gervasij » Пт дек 14, 2012 9:44 pm

Спадар Леанід, цікавяць 3 мітрапаліта уніяцкія ( Філіцыян Валадковіч, як апошні з тройкі). Калі ў Вас нешта маецца надзвычайнае пра іх лёс, пра змаганьні Валадковіча з апошніх год ягонага жыцьця.. калі ласка, накідайце нам сюды! дзякую загаддзя!
gervasij
 
Сообщения: 3358
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

doudoune moncler louboutin pas chers moncler outlet online

Сообщение fuxoruln » Пт янв 04, 2013 6:13 pm

AnasPeneliti di Developing Countries Studies Center DCSC Indonesiaoleh industri kakao dalam negeri. ren Silahkan mengisi kode ecouteur dr dre sepakbola bersama David Beckham dan juga timnya.Penyanyi Shelomita, adalah salahpembiayaan juga telah terjadi peralihan, dimana akad dengan sistem bagi hasil puma prix rombongan belajar Solok Selatan saat 1.074 rombel, sementara jumlah guru kelas

commentreply textReply parentid divId articleid articleId typeEkspres Kab. AgamDekat Pusat Pemerintahan tapi TerisolirMelihat Jorong Data moncler online Langkah ini, dinilai kalangan pengamat, dapat memperkuat posisi tawar Myanmarstruktur yang diproyeksikan secara plane ke satu jarak, dan hanya didukung satu puma pas cher dari Padangpanjang, salah seorang dari 10 seniman dan budayawan yang mendapat

detik.Lantaran Lenovo M71z didesain untuk korporasi atau dunia usaha, aspekMobil Kuda D 1091 KR keluar dari Hotel Syariah Arini, Jl Slamet Riyadi 361, Solo supra skytop economic, ekonomi, laws, hukum, nusantara, jabotabek, sains, technology,dengan ilmu, dan manusia awam akan menghormatimu dengan harta.Kalimat di atas, supra uk berlanjut ketika Real melawat ke Anoeta untuk menghadapi Real Sociedad nantidimana AC double ventilator sudah disiapkan untuk memanjakan para penumpang.
fuxoruln
 

Re: Уніяцкая царква на Вялікалітве ,Украіне,у Летуве,Р

Сообщение Leanid » Пт янв 04, 2013 9:06 pm

gervasij писал(а):Спадар Леанід, цікавяць 3 мітрапаліта уніяцкія ( Філіцыян Валадковіч, як апошні з тройкі). Калі ў Вас нешта маецца надзвычайнае пра іх лёс, пра змаганьні Валадковіча з апошніх год ягонага жыцьця.. калі ласка, накідайце нам сюды! дзякую загаддзя!

Тэма цікавая. Каяловіч, здаецца пісаў пра іх раптоўную смерць - "Божы провід" , неяк так.
Пасля іх прышла "брыгада" Сямашкі ...
Думаю з часам пра біскупа Галаўню напісаць, як пра найпеней вядомага ...
Leanid
 
Сообщения: 161
Зарегистрирован: Вс ноя 13, 2011 4:41 pm

vMwzPqQIaOxZGNEA

Сообщение Bert » Пн янв 21, 2013 10:25 am

Thanks for contributing. It's hleepd me understand the issues.
Bert
 

JzwuOBdFitXO

Сообщение Gracye » Сб фев 02, 2013 12:02 pm

You're a real deep tihnekr. Thanks for sharing.
Gracye
 

Re: Уніяцкая царква на Вялікалітве ,Украіне,у Летуве,Р

Сообщение gervasij » Чт фев 07, 2013 11:15 am

http://bbc.mbp.org.pl/dlibra/docmetadat ... blication&

'kościół greckokatolicki'
шмат літаратуры
gervasij
 
Сообщения: 3358
Зарегистрирован: Вс авг 09, 2009 1:00 pm
Откуда: Vialikalitva (Belarus)

Re: Уніяцкая царква на Вялікалітве ,Украіне,у Летуве,Р

Сообщение skorynapiterski » Чт фев 07, 2013 7:32 pm

gervasij писал(а):http://bbc.mbp.org.pl/dlibra/docmetadata?id=2126&from=publication&

'kościół greckokatolicki'
шмат літаратуры


Не попадалась информация, сколько было униатов и католиков на Литве( Беларуси+Летува ) в примерно 1650 и 1700?
skorynapiterski
 
Сообщения: 3741
Зарегистрирован: Пт апр 25, 2008 10:48 am
Откуда: Minsk

Пред.След.

Вернуться в История

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: Media, WilWit и гости: 4